Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Любіць ноч — права пацукоў
Любіць ноч — права пацукоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Любіць ноч — права пацукоў

Электронная книга - «Любіць ноч — права пацукоў». Краткое содержание книги:

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.
У рамане «Любіць ноч — права пацукоў» галоўны герой такі разбірае нетрывалыя цагліны са сцяны камеры і вяртаецца ў жыццё, каб уратаваць, адпомсціць, наўпрост жыць далей — калі канешне застанецца жывы… Твор пра нас — пра Беларусь такую, якая яна ёсць. Усё тое, пра што вы не маглі прачытаць на занятках «беларускай літаратуры» у школе. (c) Малады Фронт
1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 34
Перейти на страницу:

        будулагу! гуламарадубугула! бляматаюшуву!

пасля таго як паклаў спаць малога, зноў ладзіў плот і хадзіў у хлявок то па інструменты, то па цвікі, то па новыя дошкі, бо ў плоце некалькіх ужо не хапала, і яму стала зразумела, з чаго зрабілі лаўку перад брамай, і прыбіў дошкі цвікамі і раптам здзівіўся таму, што ў тым — хляўку апошнім часам нічога быццам больш не прападала, хаця замка на дзвярах ён не вешаў: стаялі на сваіх месцах старая канапа і камод, крэслы з падранай абіўкай на сядзеннях, у куце, як і раней, пры жывой сястры, ляжалі нажоўка, гэблік, граблі, матыка, пустое вядро і яшчэ розны хлам, і мужчына думаў пра гэта нейкі час, але так і не знайшоў тлумачэння, а потым цераз плот папрасіў адну з жанчын, што завіхаліся на былым фралоўскім двары, паклікаць з дому іх самага галоўнага мужчыну, а тая заўважыла мімаходзь і нядбайна

        у нас всэ главные

пачала гучна крычаць па-свойму дзецям

        губудумузуру!

але потым усё-ткі знікла ў доме, адкуль счакаўшы час, да яго выйшаў высокі і зарослы чорнай шчэццю апуцак з тоўстай шыяй і дзіўна завостранай зверху галавой: патыліца ў яго была зрэзана, а лоб збягаў назад, і ўтаропіўся вострымі вачыма, а Даніла Прусак сказаў яму

        плот больш не чапайце, я не пацярплю

і не азіраючыся пайшоў у дом, а на другі дзень зноў накіраваўся да следчага Кузіна, доўга чакаў яго ў райаддзеле, а даўнёнак енчыў, прасіўся на вуліцу і пачынаў плакаць, калі ўрэшце следчы з’явіўся і, нават не запрасіўшы ў кабінет, абыякава спытаў

        ну, з чым на гэты раз?

і мужчына патлумачыў

        я б усё-ткі хацеў пагаварыць са сваім суседам, Клімам Фраловым, самі ведаеце, цікаўнасць маю вялікую

а следчы Кузін сказаў

        высока ўзнімацца спатрэбіцца, аж на самае неба, ён, пэўна, там ужо — якраз учора засіліўся, такая для вас навіна

але Даніла Прусак не паверыў

        жарты ў вас, ментоў

а следчы гаварыў

        часу не маю з вамі чырыкаць, але скажу толькі — жартаваць не абучаны, у кавээнах не ўдзельнічаў

і дадаў

        дык, каб вам зусім сюды больш марш-кідкі не рабіць, скажу па сакрэту, што ў тым доме Фраловых мы вобыск зрабілі — быў адразу дазвол пасля смерці вашай сястры — дык вось вам навіна: аніводнага грама наркаты там не знайшлі, пуста

пасля чаго Даніла Прусак не стрымаўся — заўважыў

        ну, у няўдалай Дар’і заўсёды авар’і

следчы Кузін быццам не пакрыўдзіўся і раптам спытаў

        вы там, у сталіцы, дзе працуеце?

мужчына адказаў, прапускаючы ў вузкім калідоры ўздоўж сябе то аднаго, то другога міліцыянера, а даўнёнак шчыльней ціснуўся да яго

        пасада невялікая, у канструктарскім бюро

следчы заўважыў павучальна і прывязчыва

        дык у вас там, можа, творчы ўзлёт і суцэльны поспех? рынкі асвойваеце?

І ўсміхнуўся з’едліва, закрываючы за сабой дзверы, а Прусак да радасці хлопчыка завярнуў да выхаду, і неўзабаве вуліца засмактала іх: было яшчэ не вельмі горача, хуткія аблокі адно за адным набягалі з усходу, раз-пораз накідваючы на наваколле ценевы вэлюм, а потым у гарадскім парку яны елі марожанае і назіралі, як звыкла спрачаліся паміж сабой купкі сп’янелых рабацяг ды зладзеяватых абадранцаў з апухлымі тварамі, але тут даўнёнка пачало хіліць у сон, і мужчына павёў яго дадому, і з перагаворнага пункта на паштамце званіў сыну, але там так і не знялі слухаўкі, і потым з хлопчыкам ішоў па вуліцы, на якой ужо, здавалася, мільгалі толькі постаці чужынцаў, бо ля фралоўскай сядзібы стаяля некалькі іншамарак, ля якіх віравалі мужчыны і з рэзкімі крыкамі насіліся ўзад-уперад дзеці і падлеткі, а з дома часам таксама з крыкамі выбягалі і забягалі зноў унутр жанчыны

        бугуламаташагудулу! бляматаюшуву!

чуў ён, а даўнёнак узяў яго за руку і ціснуўся бліжэй, і яны ішлі, і мужчына лавіў на сабе хуткія, ацэньваючыя позіркі, за якімі адразу ішлі ўслед разняволена-выклікаючыя спокіўкі, што разам дэманстравала прыхаваную агрэсіўнасць гэтых людзей, і мужчына думаў пра ўсё, пакуль карміў і ўкладваў спаць хлопчыка, і потым, калі крыкі на вуліцы і фралоўскім падворку, здаецца, дасягнулі верхняга напалу, у доме ўключылі магнітафон, быццам скідвалі напругу

        туруламтамтамбурулам!

        булурамдамрамдулубам!

        гурузамрамшамтубудам!

чуў ён, а пад вечар да фралоўскай сядзібы сталі раз-пораз пад’язджаць іншамаркі, а зрэдку і таксі, з якіх выскоквалі ці, наадварот, з цяжкасцю вылазілі маладыя людзі ўзросту яго сына Ігната, а то і меншага, і калі-нікалі з імі былі і дзяўчаты, і мужчына праз акно веранды бачыў, як яны заходзілі ці забягалі, бразгаючы брамкай, у дом і хутка выходзілі ці выскоквалі адтуль і зноў сядалі ў таксі, а машыны напружваліся рухавікамі, набіралі хуткасць

1 ... 12 13 14 15 16 17 18 19 20 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)