Акропаль
- Автор: Дранько-Майсюк Леанід
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-01421-5
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Акропаль». Краткое содержание книги:
Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством.
Перейти на страницу:
I ты мне шэпчаш: «...трыццаць пяць,
Каханы мой, а хоць і сто...
Я буду так цябе кахаць,
Як не кахаў цябе ніхто!
Твае жанчыны, што былі,
I ўсе няўдачы, што былі,—
У незваротнасць адплылі,
У незваротнасць адплылі...
Хвіліны лепшыя мае
Цвітуць адна перад адной,
Калі глыбокае пяе
Тваё дыханне нада мной».
Каханая, жыццё ў жыцці, —
Як местачковая краса...
I нашым коўрыкам цвісці,
І нашай мальве не згасаць;
I нашым ластаўкам прасцей
Цяпло шукаць у снах чужых,
Калі афінская пасцель,
Як сад, не выпускае іх.
19 жніўня — 27 жніўня 1992
Перейти на страницу: