Акропаль
- Автор: Дранько-Майсюк Леанід
- Год: 1994
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-01421-5
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Акропаль». Краткое содержание книги:
Засваенне новай творчай прасторы, прозапаэтычная стылістыка, культ еўрапейс-кага мастацтва — асноўныя партрэтныя пункціры кнігі «Акропаль». Эсэістыка паэта прасякнута ўражаннямі, эмацыянальнымі фантазіямі, навеянымі вандроўкамі ў Грэцыю і Францыю. Новая лірыка Леаніда Дранько-Майсюка ўзнікла дзякуючы спатканню з чаканай пяшчотай і чаканым хараством.
Перейти на страницу:
Каб цень балетнага тэатра
I ў самы нешчаслівы час,
Праводзячы да Людаманта,
Да яснасці прыводзіў нас.
Каб з тою яснасцю балетнай
Мы сустракалі кожны дзень
I каб царкоўнае паветра
Нас не пакінула нідзе.
3 усіх навук адной навуцы
Каб мы вучыліся з табой, —
Каб мы вучыліся разлуцы
У восені перад зімой.
Каб мы шапталі, як маленне,
У першую сваю зіму:
«Калі навучымся цярпенню,
Тады навучымся ўсяму».
11 верасня 1991
Перейти на страницу: