Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Подых навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Подых навальніцы

Электронная книга - «Подых навальніцы». Краткое содержание книги:

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 215
Перейти на страницу:

— Але ж у яго былі "грахі". Памылкі — i сур’ёзныя…

— Былі,— згадзіўся Алесь. Зноў зірнуў горача, ясна. — А як ix магло не быць, Іван Анісімавіч, — памылак? Былога гарбара паставілі раптам кіраваць цэлай рэспублікай, цэлай, можна сказаць, дзяржавай! Паставілі даваць новыя ацэнкі ў такой складанай гісторыі народа! Як можна было не памыліцца ні разу, жывучы ў такі незвычайны, такі бурны час! Для гэтага трэба было — я не ведаю, кім быць? Геніем — дык i геніі ж рабілі памылкі — ды яшчэ якія! Вазьміце хоць бы Талстога!.. А ён жа — не геній. Ён — да ўсяго — не вельмі i граматны. Ён у нечым i астаўся на ўзроўні гарбара. Я сам чуу, як некаторыя, больш адукаваныя, пісьменнікі падсмейваліся з яго. З капыльскай мовы, з манеры гаварыць… Яго адукацыя — капыльскія вечары над кнігамі. Гутаркі з рабочымі, з салдатамі — у Рызе, у Пецярбурзе. Трохі пабыў каля вопытных партыйных кіраўнікоў у Маскве. Вось i ўвесь яго "універсітэт", перад тым, як яму трапілася стаць у першы рад народа. Дык хіба ж дзіўна, што ён i нямала зрабіў добрага, i нямала — наблытаў? — Хлопец быў так усхваляваны, гаварыў так шчыра, што Апейка сам хваляваўся, паддаваўся i яго шчырасці, i ўзрушэнню, i разумнасці,— проста дзіўнай для такога зялёнага юнака разумнасці, сталасці яго разваг. Быў ужо не толькі жаль аб ім, a i гонар, неспадзяваны, невыказны гонар за яго, як бы недарэчная радасць. З роздумам, даверліва, як сябру, Алесь сказаў: — Папраўдзе, Іван Анісімавіч, яго трэба было б паслаць на добрыя паліткурсы! Пабачылі, што памыляецца часта, — папрасіце, каб вызваліў крэсла. І каб не траціць добрага чалавека, які яшчэ можа спатрэбіцца, пашліце павучыцца! У свой час яму не было калі вучыцца!.. Калі ўжо на тое — памыліўся асабліва сур’ёзна, зрабіў асаблівае глупства — наківайце строга! Суровую вымову ці яшчэ што дайце!.. Я так мяркую сваёй "дурной" галавою… Дык не ж: зразу — нацдэм, нацыянал-дэмакрат! Прыслужнік буржуазіі! Вораг!.. Ды яшчэ не смейце сумнявацца!

Ён быў увесь перад Апейкам: са сваёй крыўдай. сваім роздумам, сваімі перакананнямі. Было ў ім нешта вельмі юнае, амаль дзіцячае, бездапаможнае: у тым, як ён гаварыў, з якою крыўдай, — i было разам надзіва сталае, дарослае: у тым, як ён разважаў. Апейка дзіўна чуў, што, няхай хоць бы ў тым, што ён казаў, ён ведае не менш, а больш за яго, немаладога ўжо чалавека. Ад гэтага ў Апейкі было дваістае пачуццё да Алеся: i як бы бацькі i — таварыша. І дваістасць была яшчэ адтаго, што ён бачыў, што хлопец не вінаваты, што ўсё тое, што напісана было, паклёп, i Апейка рад быў гэтаму: не памыліўся ў ім! Але разам быў яшчэ i боль за тое, што на добрага савецкага хлопца навалілі такую няпраўду, што абышліся так чэрства i так несправядліва.

Што Апейка мог сказаць яму? Іван Анісімавіч, як рэдка калі, адчуваў, што яму цяжка гаварыць, цяжка падбіраць патрэбныя думкі i словы. Ён не хацеў вярэдзіць крыўду хлопца, i без таго балючую; адтаго, што было па-бацькоўску шкода яго i трывожна за яго, за тое, што ўсё гэта можа збіць хлопца з тропу, хацелася супакоіць: каб глядзеў навокал без такога болю. Каб бачыў, як усё ў жыцці ix няпроста…

— Уся бяда, што не так-то проста выявіць, хто вораг, а хто — не вінаваты, — сказаў ён па-бацькоўску. — Сам ведаеш — абстаноўка якая!

Гэта Алеся не толькі не супакоіла, a запаліла яшчэ больш.

— Дык не трэба так проста i вешаць ярлыкі! І не трэба крычаць на чалавека, калі ён хоча дакраць, што не вінаваты!.. — Губы яго па-дзіцячы смыкнуліся. — Абараняць от цяжка, a абвінавачваць — легка!.. Цяпер жа той, хто абвінавачвае, часта выглядае — як герой! І чым з-злей крычыць, т-тым — б-большы герой!

Што Апейка мог запярэчыць на гэта? Мімаво; згадаў Галенчыка, яго пагрозы на сходзе…

— Нічога, гэтыя, як ты кажаш, "героі" хутка зла маюць сабе галаву! Гэта — героі на хвілінку! Пакуль — шумна!..

Алесь не адказаў: быў, відаць, нязгодны. Апейка ўспомніў, што чыстка Гартнага ў наркамасветы ішла чатыры дні i што там некалькі чалавек заступаліся за яго.

— Заступаліся, — ахвотна, але нявесела кіўнуў Алесь. — Паспрабавалі абараніць. Дык што ж выйшла! Што потым напісалі, як падалі гэта! "Арганізаваная вылазка раз’юшанай нацыянал-дэмакратыі!" "На бязлітасную барацьбу з нацдэмакратызмам — дапаможнікам сусветнага сацыял-фашызму!.." То ні за што навесілі знак напдэма, то ўжо гатовы аб’явіць ні мала ні многа — фашыстам! І заадно — людзей, якія сказалі, што гэта — няпраўда! Што ён пры ўсіх сваіх "грахах" — савецкі чалавек, бальшавік!.. І дзе сказалі — на адкрытым партыйным сходзе!

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 215
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)