Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Подых навальніцы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Подых навальніцы

Электронная книга - «Подых навальніцы». Краткое содержание книги:

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).
1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 215
Перейти на страницу:

Апейка глядзеў i глядзеў; Алесь усё не ўздымаў галавы: не зразумець было — ці чуў сябе вінаватым, ці не хацеў папрокаў.

Апейка першы пачаў:

— Што вучышся — добра. Малайчына…

Ён кіўнуў: прымаю да ведама. Галавы ж не ўзняў. Памаўчалі зноў. Раптам як бы ўспомніў штосьці, устаў, выйшаў у суседні пакой. Пра нешта ціха пагаварыў з гаспадыняю. Вярнуўся. Сеў.

— Пра што ты там?

— Так… Гаспадарчыя дробязі…

— Не трэба нічога.

Ён не адказаў. Чакаў, відаць, насцярожана гаворкі пра няўхільнае, балючае i важкае.

Апейка спытаў:

— Працуеш?

— Пакуль — не…

— Таксама… знялі?

— Знялі…

Апейка здагадваўся аб прычыне, але запытаў, хацеў высветліць усё:

— Чаму?

— Выключылі з камсамола — выгналі з работы… Не ўтаіў крыўду. На міг зірнуў на яго, сустрэўся гарачым позіркам, тут жа адвёў вочы ад Апейкі. Зноў сядзеў, схіліўшы галаву.

— Як будзеш цяпер?..

— Рабіць буду…

— Дзе?

— Ды хоць дзе. Хоць грузчыкам на станцыі.— Зноў зіркнуў горача, адвёў вочы.

— А мо — к нам?

— Чаго?

— У школу. Настаўнікам.

— Не дазволяць. Выхаванне дзяцей…

— Я даб’юся.

— Вас абвінаваціць могуць…

— За мяне не турбуйся!

— П-падумаю…

Увайшла гаспадыня. Унесла спачатку пляшку гарэлкі. Потым — закуску: трохі парэзанай каўбасы, талерку квашанай капусты з гуркамі i яркімі кроплямі журавінак. Пайку парэзанага чорнымі пліткамі хлеба.

Прынесла ўсё, выйшла. Алесь наліў у Апейкаву чарку, потым — у сваю. Моўчкі дакрануліся чаркамі, выпілі. Сталі закусваць. Апейку павяло на гаворку: пачаў расказваць навіны з юравіцкага жыцця. Алесь слухаў моўчкі, задуменна. Няхутка Апейка зачапіў самае чулае, балючае. Асцярожна, як да балючага, дакрануўся:

— З-за чаго ўсё гэта?

Алесь устаў, выйшаў да гаспадыні. Зноў пагаварыў пра нешта. Вярнуўся, наліў у чаркі. У хаце стукнулі дзверы, потым — у сенцах. За акном прайшоў абрыс гаспадыні.

— Цікаўная дужа… Аж лішне…

Апейка здагадаўся: гэта — пра старую. Алесь зноў маўчаў, еў паволі, сур’ёзна. Выціснуў нарэшце:

— З-за веры ўсё…

Ён як бы іранізаваў з сябе.

— Якой веры?

— Звычайнай. Сказаў, што веру аднаму чалавеку. Якому не трэба верыць…

— Хто гэты чалавек?

— Пісьменнік. Цішка Гартны. — Іранічная усмешка прапала. Зірнуў проста, сумна, задумаўся раптам зноў.— Быў сход у нас… Дакладчык быў з райкома… Гаварыў пра міжнароднае становішча… Пра тое, што класавая барацьба абвастраецца. Што вораг ідзе на ўсё. Што патрэбна пільнасць… Правільна, адным словам, гаварыў…

— З-за чаго ж спрэчка?

— Ён сказаў, што ворагі хочуць зацягнуць у свае сеці студэнтаў. Што закідвае вудачкі ўсякая нечысць — нацдэмы розныя, розныя гартныя. З яго слоў выходзіла, што ў літаратуры гэтай нечысці болей, як жаб у балоце. Што ледзь не ўсе ў літаратуры — людзі падазроныя… Я i выступіў. Сказаў, што нельга без падстаў абкідаць усіх гразёю…

— А ён — што?

— Ён пачырванеў. Нават — пасінеў. Але стрымаў сябе. Заявіў з абурэннем, што ён не абкідае нікога гразёю. Што абвінавачвае таго, хто заслужыў гэтага. Прадажных нацдэмаў — Гартных, Зарэцкіх i ix кампанію. І як ні шкода некаторым цяперашнім гімназісцікам ix — факты ёсць факты… Я выступіў зноў i сказаў, што калі ёсць факты, што Зарэцкі i Гартны — ворагі, то чаму ён ix не назваў. Што тое, што ён казаў,— адна лаянка. Што лаянка, якая яна ні ёсць, не замяняе фактаў… Ну, студэнты сталі крычаць, падтрымліваць мяне. А некаторыя з кіраўніцтва — дакладчыка. Сталі даказваць тым, што пра гэта i газеты пісалі. Што — ворагі. А я на тое — што i газеты — без дастатковых фактаў! Тады i — пачалося!

— А чаму ты так упэўнен, што не памыляешся? Што ты ведаеш дастаткова?

— Чаму ўпэўнен? — Хлопец проста на Апейкавых вачах перайначваўся: ужо i знаку не было нядаўняй сарамяжасці, ніякавасці. Усхваляваны, з чырвонымі плямамі на твары, ён зірнуў так горача, цвёрда, што Апейка раптам адчуў: як ён, настаўнік, не малады i не сляпы нібы чалавек, так мала ведаў яго. — Чаму ўпэўнен? Хоць бы таму, што ён пасылаў свае допісы ў "Правду" тады, калі бальшавікоў на катаргу ссылалі. Ці таму, што ён сам падпісваў дэкрэт гipa абвяшчэнне савецкай улады ў Беларусі. Хіба гэтага ўжо аднаго мала, — каб верыць чалавеку?

— Так, гэта… нямала…

— Нямала… A ў яго ж ёсць i такі "дробны" доказ як дзесятак кніг. Ён першы ў нашай літаратуры — яшчэ да рэвалюцыі — выбраў сваім героем рабочага. Не дзеля выгады ж, так я сваім "дурным" розумам мяркую, — выгаду гэта ў той час, здаецца мне, наўрад ці давала. Значыць, выбраў ад душы? Ад духоўнага братэрства? Сам рабочы, ён i выбраў сабе ў героі такога ж рабочага. І гаварыў аб ім i ад яго. Так мне "здаецца". Па адных кніжках, здаецца, можна было б зрабіць вывад, што за чалавек!.. А я ж яшчэ ведаю яго трохі i, можна сказаць, асабіста. Ведаю, як прыхільна прымаў ён кожную кніжку такіх, як я…

1 ... 150 151 152 153 154 155 156 157 158 ... 215
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)