Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Роман, новелла » Сэрца на далоні
Сэрца на далоні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сэрца на далоні

Электронная книга - «Сэрца на далоні». Краткое содержание книги:

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.
1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 182
Перейти на страницу:

— Я ў басейн. На трэніроўку.

…Безумоўна, паводзіў ён сябе пасля як апошні дурань. Не здолеўшы перамагчы сваю антыпатыю, не пайшоў больш у інтэрнат, не запрасіў Нінку ні разу ў кіно, пазбягаў сустрэчы адзін на адзін у цэху. Яна, аднак, праз колькі дзён падпільнавала яго, заплакала:

— Я табе аддала ўсё. А ты… Зняславіў, насмяяўся… З дзіцем хочаш пакінуць?

«З дзіцем», — во адкуль гэты страх.

«Няўжо яна можа зацяжараць?!» — ні на хвіліну не пакідала яго думка з таго дня. Ён купіў тоўстую кнігу «Акушэрства», прачытаў у пустым асеннім парку ўсё пра цяжарнасць і закінуў кнігу ў кусты. Не, нічога яшчэ яна не ведае. Але зацяжараць можа, калі не ад яго, то ад каго другога, ахвотнікі знойдуцца. А зваліць на яго. Чым больш ён думаў пра гэта, тым больш пераконваў сябе, што Ніна абавязкова гэтак зробіць, і ўсё больш пачынаў ненавідзець дзяўчыну за гэтую яе ўяўную каварнасць. Яе пагроза прыдушыць яго станінай спалохала Славіка значна менш. Але ўстрывожыла Генрыхава пытанне. Што, калі яна расказала сяброўкам, а яны Косцю, які жыве ў інтэрнаце побач і часты госць у дзяўчат? Тады, напэўна, ужо ведае ўся брыгада. Даведаецца ўвесь цэх, завод. Чаго добрага, пачнуць разбіраць на сходзе.

Не, няма чалавеку волі на зямлі. Тысячу ўмоўнасцей звязваюць рукі і ногі, тысячу страхаў падпільноўваюць на кожным кроку. Ён, Славік, доўгі час лічыў, што пазбавіўся ад такіх «перажыткаў і забабонаў», як сумленне, сорам, каханне, пакланенне аўтарытэтам і г.д. Ні д'ябла не атрымалася. Ён не толькі такі, як усе, ён горшы — сентыментальны слюнцяй. А вінаваты бацькі, гэта яны так выхавалі. І ў такім абкружэнні перарабіцца, выходзіць, проста-такі немагчыма. На турыстаў крыкнуў — у каталажку, вузкія штаны надзеў — у сатырыкон, дзяўчыну пацалаваў — прымусяць жаніцца. Жах!

Дзень той, аднак, скончыўся спакойна: станіна яго не прыдушыла, у камітэт камсамола не выклікалі.

Але Славік не ўзрадаваўся гудку. Ён паабяцаў Нінцы сустрэцца ўвечары. А страчацца зусім не хацелася. І не страчацца боязна.

З цэха і заводскіх варот яны выйшлі разам з Тарасам. Брыгадзір часта затрымліваўся, часам і зусім заставаўся начаваць у інтэрнаце. А тут раптам спяшаўся дадому, да Ярашаў. Хоць як сказаць — спяшаўся, калі прапанаваў пайсці пехатой? Тым больш не спяшаўся Славік. Дома ў яго былі складаныя адносіны з Ірай. Яны, на здзіўленне маці, зусім перасталі сварыцца паміж сабой. Сястра глядзела на яго з грэблівай пагардай. А ён баяўся адказаць нават злосным позіркам. Ён проста пазбягаў яе. Не чапаў. Абы ціха было.

Тарас доўга ішоў моўчкі. У яго быў свой клопат: адносіны ў сям'і Ярашаў — у яго сям'і. З малых год ён ведаў рэўнасць Галіны Адамаўны і цяпер, калі ўсё разумеў, шкадаваў бацьку. Першая паведаміла яму Наташа, што маці зноў да кагосьці прыраўнавала. Дзяўчынка была ў роспачы: маці ўпершыню груба абразіла яе. Пасля іх нечаканай сустрэчы на кватэры ў Зосі Антон Кузьміч упершыню расказаў сыну пра свае адносіны з жонкай, расказаў усю праўду… Тарасу зрабілася балюча: як можна ўскладніць простыя і ясныя рэчы, забрудзіць чысцейшыя чалавечыя адносіны! Хочучы шчыра дапамагчы ім, ён паспрабаваў пагутарыць з Галінай Адамаўнай. Але тая груба перапыніла яго: «Я цябе прашу не ўмешвацца ў нашы справы». Ён, Тарас, не прыхільнік таго, каб лезці ў чужую душу. Але ж нельга і абыякавым заставацца, калі двое добрых і блізкіх людзей, пражыўшы разам многа год, раптам не разумеюць адно аднаго. Як многа яшчэ гэтага неразумення!

— Катка сёлета, відаць, не дачакаешся. Бр-р, — скурчыўся Славік і наставіў каўнер свайго лёгкага кароткага паліто.

Снег, што выпаў тыдзень назад, раставаў. Было сыра, слізка і холадна. Тарас у скураной куртцы на футры, у галёшах крочыў размашыста, упэўнена. Славік з галёшаў смяяўся — старамодна! — і ў даўганосых чаравіках коўзаў па талым снезе, пераскакваў лужыны, лаяў недарэчную зіму. Гаварыў ён прыкладна гэтак жа, як ішоў: скакаў з прадмета на прадмет, з пагоды на кінаафішу, адтуль на валёнкі і бахілы сустрэчнага селяніна… У сувязі з чым усплыла раптам гэтая думка, ён і сам не здолеў бы растлумачыць. Ляпнуў нечакана не толькі для Тараса, а вельмі можа быць, што і для самога сябе:

— У цябе моцна ўтрэскалася адна дурніца.

Баючыся злоснага жарту, Тарас змаўчаў, толькі глянуў на Славіка як бы з недаверам.

— Не верыш? Не цікавішся хто? Мая сястра. Іра.

— Яна ўпаўнаважыла цябе сказаць пра гэта?

— Ну што ты! — засмяяўся Славік. — Яна авечка. Я прачытаў у яе дзённіку.

1 ... 151 152 153 154 155 156 157 158 159 ... 182
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)