Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 149 150 151 152 153 154 155 156 157 ... 180
Перейти на страницу:

Колькі паскудны д'ябал прыдумаў хвароб на людзей, столькі ж усясільны Гасподзь, дзякуй яму ад усяго люду, цераз знахарак ды дактароў адкрыў і лякарства, каб тыя хваробы перамагчы.

А сонейку нашаму, якое пад канец летняга дня да таго стоміцца, што вісіць на небасхіле, бы замуленая барацінка, усемагутны ды мудры Гасподзь дае ноччу адпачынак. Таму раніцой свяціла гулліва ды пад звон жаўручкоў пырскае нам вясёлую радасць праменняў зноў, бы той здаровенькі хлопчык, каторага маці толькі што выцягнула з ложка да снядання.

Вось чаму мы ўсе да яго молімся і к яму прыпадаем.

А над усё Кацярына была шчаслівай, што імі верхаводзіў Стэфан ды не даваў яе нікому ў крыўду.

На лодцы

Разбілі іх магнітныя скалы. Сяк-так выбраліся яны з салёнай каламуці, і Кацярыніны рыцары, покуль сушылася вопратка, горача памаліліся, на каленях падзякавалі Усявыш-няму за цудоўнае ўратаванне. Кожны кляўся пакласці дарагую ахвяру ў Дом Божы, будучы ўпэўнены — самае страшнае мінула.

Адаспаўшыся на абодва бакі ды адагрзўшыся на сонцы, голыя да пояса рыцары — усе ў карычневых шрамах і шрамінах ад шабельных парэзаў, ад слядоў пік і гротаў, з далікатнымі зборачкамі ружовенькай, як у дзіцяці, скуры там, куды да цела воя дабраўся грэчаскі агонь, з дзіркамі ў вушах, праз якія прадзявалі вяроўкі, калі палонных гналі на праданне,— бавілі час успамінамі. Завялі размову вакол ваенных прыгод. Слухала іх, I ў беднай Кацярыны аж мароз па скуры праходзіў, а сэрца поўнілася спачуваннем — чаго толькі людзі не перажылі!

Землякі не толькі парабіліся бадзёрымі, але і мудрымі. Чаму так бывае, Кацярына не ведала, толькі не адзін раз заўважала,— мудрасць найбольш прабіваецца ў мужчын побач з цяжкімі хвілінамі акурат там, дзе яна ўпадала ў паніку ды рабіла глупствы.

I ўвогуле было б ўсё цудоўна, калі б кожнаму гродзенцу зноў не хацелася есці. Мяса ў мяшках выявілася чарвівым. Можна было б яго перабраць, пашкоджанае выразаць ды чарвякоў выкінуць, але хтосьці пад добры настрой — мы ж зараз, праз гадзіну-другую, да сушы прыстанем і наямося ўволю! — мяшкі тыя гідліва шпурнуў у мора.

Зрэшты, і Кацярына не магла зжыцца з думкай, што гэтаму мору канца і краю не будзе — у галаве яе такое не ўкладвалася. Была ўпэўнена, плыць засталося з паўдня, найбольш — дзень, тэрмін такі можна выцерпець і без ежы.

Засталіся яшчэ марскія сухары. Ад іх мучыла прага, а забартовую ваду піць не ўсе маглі. Каб не дражнілі сухары вачэй, паляцелі ў мора і яны.

А неўзабаве нават такому харчу былі б ужо надта радыя. Пачалі высвятляць ды сварыцца — каму першаму стрэліла ў галаву тапіць харчы, хто зрабіў такое злачынства.

Ніхто не прызнаваўся.

Ноччу — нішто, голад тамаваў сон. Днём не было ад яго ратунку.

Цяплынь стаяла і далей. Наступныя дні гэтаксама прамяні Ярылы ліліся з высокага Неба — ласкава, не пяклі, а толькі прыемна грэлі. Апусціш рукі за борт лодкі, а вада — бы сырадой. З-за гэтага хоць крыху забывалі голад ды адчувалі сябе весела і свабодна — бытта сышліся ў Путрышках цёплым летам да Кацярынінага бацькі на адкрытую веранду.

Толькі сапацкінскі Мікалай ціха мучыўся з жыватом — стагнаў ды ўкладваўся так і гэтак. Затое астатнія, рытмічна паскрыпваючы ўключынамі, націскалі на вёслы і давалі волю языкам.

Лаўрэн Барысевіч, стараючыся не глядзець на сапацкінца, ведаючы, што нядобра пры такім цярпенні сябра гутарыць аб глупствах, загаварыў пра сваіх сокалаў. Маўляў, накармі іх добра вантробай, дай ім падрамаць, каб жываты ежу пераварылі, ды і адпраўляйся на курапатак ці ліса.

Але ён, вярнуўшыся дамоў, пачне не з гэтага.

Стаў Лаўрэн хваліцца, як пабраўшы потым ганчакоў, паскача ў Магілянскія горы на аленяў. Яшчэ бажыўся, калі залезці там на елку, то з самай высокай гары выразна відаць Беласток, Ваўкавыск і Гародню.

Нехта пакпіў:

— А як жа, паскачаш, паскачаш.

— Хто мне перашкодзіць? — успыліў Лаўрэн.— Я на сваім маёнтку, што хачу, тое і раблю!

— Як кароль дазволіць! Такі пан пэўны? Нас, мажліва, даўно новы прызыў чакае!

— Пасля галер — пяць гадоў дам сабе волю і скажу эмісарам: «Казімір Ваза — у Аршаве кароль, толькі не ў мяне ў маёнтку пад Індурай!»

Лаўрэну хваліцца больш не далі — на Кацярыну перанеслі ўвагу.

Гібулічскі Лук'ян не знайшоў нічога лепшага як падкузьміць яе:

— I адну белагалову, спадары, лёс нам падкінуў!

У няёмкай паўзе падумалі, што дадаць.

— Рыцары, хто адкажа, чаму кабет на свеце больш, чым нас, мужыкоў? — азваўся Кошачка.

1 ... 149 150 151 152 153 154 155 156 157 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)