Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II
Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга II». Краткое содержание книги:

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць перад сабой хлапчука Алеся Загорскага, ды яго вясковых і шляхецкіх сяброў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку». Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 163
Перейти на страницу:

“И теперь с надеждою ожидаем, что крепостные люди при открывающейся для них новой будущности поймут и с благодарностью примут важное пожертвование, сделанное благородным дворянством для улучшения их быта”.

Які змрочны твар у млынара Паківача. Як глядзяць на папа ягоныя ястрабіныя вочы. Стаіць Звончыкава старая з Азярышча, тая самая, што “пхалася ад хмызоў” у разліў. Гэтая здаволена, нібы загоршчынскія сваім перадчасным вызваленнем падманулі не толькі суседскіх, а і свайго пана... Андрэй Кагут глядзіць на людзей, на плямы святла і ценю.

“Осени себя крестным знамением, провославный русский народ...”

“А як быць католікам?”

“...и призови с нами божие благословение на твой свободный труд, залог своего домашнего благополучия и блага общественного”.

Поп скончыў. Людзі пачалі рухацца, кашляць.

Яшчэ “Палажэнні”, міране, сказаў поп.

“Можа, у “Палажэннях” нешта?” спытаў сябе, відаць, кожны. Людзі зноў замерлі.

Загорскі ведаў: нічога не будзе і ў “Палажэннях”, хай не спадзяюцца.

Поп чытаў ужо трохі асіплым ад стомы і хвалявання голасам. Алесь амаль не слухаў яго.

Поп чытаў аб тым, што памешчыкі не абавязаны надзяляць сялян зямлёю вышэй належнага.

Калі не абавязаны, значыць і не будуць, сказаў нехта.

Алесь не зірнуў у той бок. Яму было так, нібы гэта яго, невінаватага, злавілі на крадзяжы.

“Снимается с помещиков обязанность по продовольствованию крестьян, ответственность за взносы податей, ответственных в казенных взысканиях”.

Дакумент гэты быў, акрамя ўсяго, напісаны дрэннай рускай моваю. Нібы бараною карэнні рве на лясной сцежцы. Хто гэта казаў, Спяранскі, здаецца? што законы знарок трэба пісаць незразумела, каб народ звяртаўся па тлумачэнні да начальства.

“М-м-м, як-кі сорам. Багатыя людзі. Абрабавалі, абдзерлі, кінулі. У старца кій адабралі”.

Поп кажа аб паншчыне ў Магілёўскай губерні.

Сорак мужчынскіх і трыццаць жаночых рабочых дзён у год. Калі ўлічыць, што раней адзін чалавек з двара адрабляў тры дні ў тыдзень нават у Кроера, то палёгка, значыцца, толькі крышку больш, як у два разы.

Якія ў людзей вочы! Пэўна, цяпер і яны зрарумелі. А вось і нормы надзелаў. Для іхняга наваколля шэсць дзесяцін (нічога, ёсць месцы па тры дзесяціны без чвэрці), а астатняе можна адрэзаць у карысць пана. Як жа так? Да рэформы надзел быў пятнаццаць-дваццаць дзесяцін.

І пакуль не выкупіш, зямля не мужычая, а юрыдычна панская, і за яе трэба несці павіннасць. Але ж на выкуп тэрміну няма, значыцца, і павіннасць не мае тэрміну.

І яшчэ мала таго. Калі будзе нядоімка пану або грамадзе можна пусціць з малатка ўсё, аж да мужычай сялібы.

Пад скляпеннямі царквы гучалі словы аб капіталізацыі аброку, аб выкупных сумах, аб шасці працэнтах выплаты ў год. У храме божым гандлявалі чалавечым целам. І не знайшлося чалавека з вервіем, які выгнаў бы гандляроў з храма. Чалавека гэтага даўно і намёртва прымацавалі фарбай да купала няправеднага храма.

Немагчыма было.

...Калі народ пачаў пакідаць царкву, Алесь павітаўся з Ісленьевым.

Да мяне?

Не, трэба яшчэ на чытанне ў Сухадол, сказаў стары.

У Раўбіча чыталі?

Чытаў. Гэх, Аляксандр Георгіевіч, дачакаліся мы канца святой масленіцы.

Граф быў ашаломлены, і Алесь падтрымаў яго жартам:

Нічога, будзе яшчэ і вялікдзень. Невядома толькі, хто каму чырвонае яечка паднясе.

Пэўна, мужыкі нам, сумна сказаў Ісленьеў. І варта.

Граф, згорбіўшыся, сеў у вазок.

Коні рушылі.

Алесь з вышыні ўзгорка бачыў, як брылі па шэрым снезе белыя сялянскія постаці. Нехта крануў яго за руку. Ага, бацька Кагут.

Дзякуй табе, сынок, ад загоршчынскіх.

За што?

Праз цябе не нацярпеліся былыя вашы мужыкі сораму. Вось табе і воля.

Пайшоў і Кагут. Алесь пачаў быў спускацца з узгорка да сваіх коней, калі пачуў раптам пошчак капытоў. Распырскваючы хлапякамі мокры снег, ляцелі да царквы Вацлаў і Стась Раўбіч. Алесь здзівіўся, убачыўшы іх разам. Ён не ведаў, што ўсе гэтыя гады хлопцы ўпотай сустракаліся.

Але яму было прыемна.

Вы што гэта, удавана напусціўся ён на іх. Галовы скруціць хочаце?

І асекся, убачыўшы твар Стася і светлае аблічча Вацлава. Дзіўна было ў такі дзень бачыць радасць на нечых абліччах.

Алеська, братка... захлынаўся Вацлаў.

Што?! Хіба вы памірыліся?

Мы і не сварыліся, пачырванеўшы, сказаў Стах. Ніколі-ніколі. Праўда, Вацлаў?

Што такое? спытаў Алесь.

Раўбіч пасварыўся з Хаданскімі, выпаліў брат. Назаўсёды.

1 ... 147 148 149 150 151 152 153 154 155 ... 163
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)