Сказ пра лысую гару
- Автор: Гилевич Нил Семёнович
- Год: 1988
- Язык: белорусский
- Год: Белфранс
- ISBN: 985-6425-26-3
- Жанр: Юмористические стихи
Электронная книга - «Сказ пра лысую гару». Краткое содержание книги:
Паэма народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча Сказ пра Лысую гару больш за 30 гадоў існавала як твор Францішка Ведзьмака-Лысагорскага. Дзякуючы яркім сатырычным і гратэскавым фарбам яна набыла ў Беларусі незвычайную папулярнасць, стала, бадай, першым паэтычным бэстсэлерам. Цяпер паэма ўпершыню выходзіць у свет пад сапраўдным імем аўтара.
Перейти на страницу:
Калі й тэатр падупалы
Даніну «модзе» аддаваў,
А цень вялікага Купалы
З труны тым часам уставаў,
Хадзіў-блукаў ля падаконння,
Прасіў: «Браток! Хоць у начы,
Хоць ад кашмару, хоць спрасоння
На роднай мове закрычы!..»
Быў час, быў век, была эпоха,
Калі без культаўскіх гужоў
Настала ў думках «суматоха» -
І сніўся Модэлю Яжоў!
Калі звалілі з трона Броўку,
А цераз нейкі год-другі
Вярнуць на трон хацелі б зноўку -
Нанова выбраць у багі;
Калі не ўмелі дэталёва
У справу ўнікнуць і рашыць,
Таму з брандсбойта Кавалёва
Узяліся «Полымя» тушыць;
У наступ рынуліся пешкі,
Лілі ваду за чанам чан -
І задымілі галавешкі
У вочы бедным чытачам...
Быў час, быў век, была эпоха,
Калі ў СП сакратароў
Хоць і было залішне троха,
Ды кіравалі - будзь здароў!
Калі ў бюро па прапагандзе
Дзеяч, збаёдаўшы літфонд,
Наладзіў выездамі гандаль,
Каб мець штодзённа выпівон;
Калі з сваім радком паршывым
Сапселы Скрыпка ўсюды лез,
А графаман-бядак Вяршынін
Ішоў яму наперарэз;
Калі да Прокшы «ЛіМ» даехаў,
Але ніхто не гараваў,
І Ул.Няхамкін, ён жа Мехаў,
Адзін газетай кіраваў;
Пасля і Прокша ў лібералы
Па прастаце сваёй уліп,
І Ваня з Федзем паднабралі
П'янчуг і невукаў у «ЛіМ»...
Ды паспрабуй ты праўду ляпнуць -
Цябе стаўкуць на груцу ўраз!
Як кажа Ставер: «Тамбу-ламбу,
Глядзіш - і спёкся папуас!»
Аднак жа хопіць! Больш ні слова,
Мне адпачыць даўно пара.
Бывай жа, брація, здарова!
Да стрэчы, Лысая гара!
А хто пісаў паэму гэту,
І дзе тварыў ён, і калі -
Навечна канула у Лету -
І толькі бурбалкі пайшлі!
Перейти на страницу: