На крок назад, на дзень наперад
- Автор: Календа Сяргей
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Год: Bybooks [http://www.bybooks.eu]
- ISBN: 978-609-8075-17-5
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «На крок назад, на дзень наперад». Краткое содержание книги:
Ёсьць рэчы, ад якіх немагчыма пазбавіцца, не сказаўшы пра іх. Ёсьць рэчы, якія… ёсьць, нягледзячы ні на што.
Я рос, і мне патрэбныя былі грошы, шмат грошай, бо тых, што я атрымліваў ад бацькоў на школьную сталоўку, было замала. Я ўжо не зарабляў на файных адзнаках, гэта засталося ў сярэдніх клясах, таксама, як і праца на праполцы буракоў летам у калгасах. Так, я хацеў ужо самастойнасьці... хацеў сапраўднай працы... таму пайшоў на курсы цырульнікаў, тым болей, што клярнэт я закінуў, а праз год мусіла пачацца падрыхтоўка да іспытаў у мэдычны ўнівэрсытэт...
Адзінаццатая кляса запомнілася грандыёзным піцьцём, незвычайнымі сяброўкамі, якіх клікалі Заноза й Адрыжка, а таксама, лютаю зімою... бо, калі тэмпэратура на дварэ апускаецца ніжэй за дваццаць пяць градусаў і сьнегу шмат, вядома, зранку ніякая школа ня сьвеціць. Значыць, зьяўляецца нагода нажлукціцца. На вуліцы сьнегу да шыі, гурбы вышэй за два мэтры... але гэта пасуе абставінам і жаданьням — трэба проста легчы ў гурбу, зрабіўшы зь яе сьнежны фатэль, дастаць пляшку шнапсу й да раніцы піць... Сьнег някепска грэе, гарэлка трымае ў пэўным стане, ты нібы не пʼянееш...
Пад канец адзінаццатай клясы я мусіў вынесьці для сябе нейкія веды, нейкі розум, але будучыня бачылася цьмянай, хоць і насычанай плянамі... З ангельскай клясы я запомніў адзін сказ: "Learning foreign languages gives us opportunity not to lag behind the time" [4]. Але гэта, па сутнасьці, лухта.
3.09. — 18.09.2011
Менск — Львоў
[1] "З усіх заганаў самая жудасная... напісалі?" (ням.)
[2] Верш Робэрта Бёрнса (1759 — 1796) "Маё сэрца ў Высакагор'ях"
[3] Шатляндзкая народная песьня
[4] Вывучэньне замежных моваў дае нам магчымасьць не апынуцца па-за сучаснасьцю (з анг.).
...чым далей прасоўваецца гэты аповед,
тым болей я яго адчуваю невычэрпным.
Ён бясконцы, як сама эвалюцыя сьвету.
І ўяўляе зь сябе вывяржэньне ўсяго таямнічага,
падарожжа ў самых неверагодных шыротах —
пакуль у нейкай кропцы раптам не пачнеш разумець, што тое,
што апавядаецца, ня так істотна, як сам аповед.