Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 84
Перейти на страницу:

Падрабязна запыняцца каля гэтае канцэпцыі было б марнаваньнем часу. Зазначым толькі, што Абэцэдарскі, магчыма сам не ўсьведамляючы таго, наводзіць фактычна паклёп на гісторыю як той «Старажытнарускай дзяржавы», так і пазьнейшае Расеі. Сапраўды, калі быць пасьлядоўным, дык паводле ягонае канцэпцыі ня можа быць гаворкі пра гэтак званае «героическое прошлое русского народа», што на кожным кроку падкрэсьліваецца ў савецкай гістарыяграфіі. Бо ж і ў іх улада належала гэтым «феадалам-прыгнятальнікам», а ня «русскому народу».

Насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага

Прафэсар Абэцэдарскі, прыкладам, цьвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае не магло быць беларускай дзяржавай ужо толькі з тае прычыны, што беларусы складалі ў ім «меншасць». Гэта, аднак, ня можа быць аргумэнтам на некарысьць беларускасьці Вялікага Княства Літоўскага, бо ў Рымскай імпэрыі рымляне былі «меншасцяй». Таксама, згодна зь ягонай канцэпцыяй «этнічны склад насельніцтва» ня можа быць «адзнакай дзяржавы», а таму мог бы адпасьці й гэты падлік «меншасці» ці «большасці» беларускага жыхарства Вялікага Княства.

Адным словам, на б.33 сваёй брашуры Абэцэдарскі падае «больш-менш» дакладную колькасьць беларускага жыхарства Вялікага Княства ў ХVІ-ХVІІ стагодзьдзях - адпаведна 1.840.000 і 2.300.000 чалавек. Гэты лік ён чэрпае з дасьледваньня З.Капыскага, спасылаючыся таксама й на працы ўкраінскіх навукоўцаў[40]. Знайшоўшы, што на Ўкраіне ў гэтым часе налічвалася больш жыхарства, Абэцэдарскі сьвяткуе перамогу: чаму ж Вялікае Княства не назваць украінскай дзяржавай! Наагул, паводле ягонага саркастычнага дапушчэньня, Вялікае Княства Літоўскае можна было б назваць «украінска-беларуска-летувіска-яўрэйска-татарскай дзяржавай», і гэта - калі нібы падыходзіць да гэтага княства з гледзішча «беларускіх буржуазных нацыяналістаў».

Тым часам у сваёй працы беларускі навуковец Зінові Капыскі, да якога зьвяртаецца тут Абэцэдарскі, пры падлічэньні беларускага жыхарства Вялікага Княства Літоўскага зыходзіць зь межаў сучаснае БССР. Не выходзячы за гэтыя межы, ён і называе прыблізную колькасьць жыхарства Беларусі сярэдзіны ХVІІ стагодзьдзя - каля 2.300.000 чалавек[41]. Адкінуўшы 20% натуральнага прыросту за стагодзьдзе, у сваю чаргу прафэсар Абэцэдарскі для сярэдзіны ХVІ стагодзьдзя налічвае, як ужо згадвалася, 1.840.000 чалавек «беларускага насельніцтва» Вялікага Княства.

Мэтад З.Капыскага - абмяжоўвацца толькі тэрыторыяй сяньняшняй БССР - агульнапрыняты мэтад у БССР. Тут ім карыстаюцца нават пры выданьні гістарычных дакумэнтаў і дасьледваньні гісторыі беларускай мовы. Такі мэтад падыходу да гісторыі Беларусі, які, зразумела, ёсьць вынаходкай Масквы, трапна высьмеяў ужо згадваны савецка-расейскі гісторык В.В.Сядоў. Адказваючы на закіды прыхільнікаў гэтага мэтаду, ён некалі саркастычна пісаў:

«На вопрос о том, какой картой должен руководствоваться исследователь белорусского этногенеза - картой распространения белорусского языка в ХІХ - начале ХХ века или современной политической картой Белорусской ССР, может быть дан лишь один ответ. Для решения проблемы происхождения белорусов важнее этнолингвистическая карта начала ХХ в. и более раннего времени»[42].

Дапусьцім на часінку, што Беларуская ССР магла б застацца ў межах да 1924 году, г.зн. толькі ў межах няпоўнае былое Менскае губэрні. Няўжо ж, выходзячы зь межаў такой мініатурнай БССР, мы павінны падлічваць і «беларускае насельніцтва» Вялікага Княства Літоўскага эпохі ХVІ і ХVІІ стагодзьдзяў?! Мэтад гэты для кагосьці быў бы яшчэ выгаднейшы, бо «беларускае насельніцтва» ў такім разе для ХVІ ці ХVІІ стагодзьдзя зьменшылася б да якіх 200 тысячаў чалавек.

Аднак жа й прафэсару Абэцэдарскаму ведама, што этнаграфічна сьціслая беларуская тэрыторыя ў складзе Вялікага Княства далёка выходзіла за межы сяньняшняй БССР. Канкрэтна, да тэрыторыі сучаснай БССР трэба яшчэ дадаць тэрыторыю Смаленшчыны й заходняй Браншчыны, адарваныя ад Беларусі заходнія й паўночна-ўсходнія раёны Полаччыны й Віцебшчыны, а таксама Віленшчыну й Беласточчыну, што былі падараваныя сучаснай Летуве дый Польшчы. Вось тут і даводзіцца паправіць тую лічбу 1.840.000 чалавек беларускага жыхарства Вялікага Княства Літоўскага для паловы ХVІ стагодзьдзя, магчыма, дадаўшы да яе яшчэ нейкі 1.000.000 чалавек ці, нават, больш.

1 ... 11 12 13 14 15 16 17 18 19 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)