Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У сьвятле гістарычных фактаў
У сьвятле гістарычных фактаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У сьвятле гістарычных фактаў

Электронная книга - «У сьвятле гістарычных фактаў». Краткое содержание книги:

Згаданая брашура прафэсара Абэцэдарскага як быццам ськіраваная супраць «вымыслаў беларускіх буржуазных нацыяналістых» у абліччы сучасных «наймітаў амэрыканскіх і заходнягерманскіх імпэрыялістых». Між іншым, у якасьці «цяжкога аргумэнту» гэтая дый яшчэ больш красачная тэрміналёгія ўсюды аздабляе й даіпаўняе зьмест брашуры Абэцэдарекага. Яна — звычайны набытак гэтак зваінага «савецкага гуманізму», што пачатак свой бярэ ў... сівой даўнасьці. Калісьці падобная тэрміналёгія прыаэдабляла ведамыя «опусы» й «пасланьні» Івана Грознага, ласьля асабліва маланкай біла, напрыклад, польскую іпалітычную эміградыю XIX стагодзьдзя дый уцекачоў з самое матушки России» — прыкладам, Герцана, Агарова, Бакуніна, Пляханава. Найбольш яна расквітнела ў вельмі цьвяцістай мове «великого» Леніна, «бацькі народаў» Сталіна ды ўсьцяж красуе ў дачьшеньні да сучасных «антисоветско-антиленинских» плыняў: «маоізму», «тытаізму», чэхаславацкіх «зраднікаў» і г. д. Таму падобнай тэрміналёгіяй ня трэба праймацца.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 84
Перейти на страницу:

Вытрымка даволі доўгая, але яна вартая таго, каб зацытаваць яе поўнасьцяй. Трацьцякоў, як бачым, не згаджаецца з аптымізмам Абэцэдарскага, між іншага, моцна падсечаным таксама «балцкай тэорыяй», якую разьвівае В.В.Сядоў. Што да сьведчаньня П.Н.Трацьцякова, быццам «древнерусская народность» і ўсьведамленьне ёю «русского единства» складваюцца толькі ў эпоху «феодальной раздробленности» ды зь «перемещением центра Руси на север», дык тут заўважаюцца моцныя нацяжкі, спалучаныя з тэндэнцыяй перакінуць мосьцік ад таго «древнерусского единства» да такога ж «общерусского единства» ў сучаснасьці.

Існаваньне вынайдзенае ім «адзінае старажытнарускае народнасці» Абэцэдарскі намагаецца падмацаваць яшчэ гэтак званай агульнасьцяй тэрыторыі, мовы, культуры й нават рэлігіі. Агульнасьць тэрыторыі ў пэўнай ступені пакрываецца дзяржаўнай супольнасьцяй, і гэтае пытаньне разглядалася вышэй. Агульнасьць рэлігіі, хоць яна й мае нейкі ўплыў на нацыянальную кансалідацыю народаў, трэба тут выключыць ужо толькі з тае прычыны, каб не адшукаць «адзінага» народу ў каталіцкай Эўропе й не распыліць «старажытнарускую народнасць» у бізантыйска-праваслаўнай атмасфэры.

Застаецца яшчэ аргумэнт пра агульнасьць мовы й культуры. Пра агульнасьць мовы цяжка сказаць штосьці канкрэтнае, бо з тых далёкіх часоў вельмі мала захавалася пісаных помнікаў дый тое ў штучнай царкоўнаславянскай мове. Занатаваныя пасьля ў гэтых крыніцах некаторыя народныя моўныя асаблівасьці не маглі паўстаць, як канстатуюць моваведы, у ХІІІ-ХІV стагодзьдзях, а належаць да куды ранейшых часоў. Дарэчы, мова ўсіх славянскіх народаў тады яшчэ не вызначалася сваёй пазьнейшай разнастайнасьцяй.

Тое сама можна сказаць і пра агульнасьць культуры. Культура, ня ў прыклад мове, - рэч агульналюдзкая. Для ўсіх народаў, калі яны не адмежаваныя толькі нейкай штучнай заслонай, яна разьвіваецца паводле натуральнага прынцыпу прыліву й адліву мора. Гэтак званая народная культура - народныя песьні, казкі, паданьні, звычаі, танцы, народная філязофія і г.д.- для гэтых часоў проста няведамая. Калі ж дапусьціць, што культура гэтая найбольш традыцыйная й захоўвае ў сабе найбольш старадаўнасьці, дык у гэтым выпадку трэба наперад адмовіцца ад канцэпцыі «адзінае старажытнарускае народнасці». Пры намаганьні ж знайсьці нейкую самабытную й агульную культуру для гэтае «старажытнарускае народнасці» Абэцэдарскаму выпадала б неяк успрыняць, прыкладам, і тагачасныя культурныя асаблівасьці тае ж Заходняе Эўропы. Магчыма, і тут прытарнавалася б тая ж канцэпцыя пра нейкую «адзіную старажытназаходнеэўрапейскую народнасць»?!

Наагул, як вынікае, тут мы маем справу з звычайным палітычным апартунізмам, бо ўжо ў наступным разьдзеле свае брашуры, прысьвечаным Вялікаму Княству Літоўскаму, прафэсар шмат разоў зазначае, што нацыянальнай адзнакай дзяржавы й народу, які ў ёй пануе, ня могуць быць ні сама дзяржава й агульнасьць тэрыторыі, ні сам народ і ягоная мова, культура й тым больш рэлігія.

«ЦІ ЙСНАВАЛА Ў МІНУЛЫМ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА?»

Гэтак загалоўлены другі разьдзел (б.17-41) брашуры Абэцэдарскага, у якім аўтар «аналізуе» праблему нацыянальнага характару Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага ягонага «аналізу» вынікае, што «ніякіх доказаў існавання ў мінулым беларускай дзяржавы былыя гітлераўскія паслугачы не маюць, а тое, што яны выдаюць за доказы, з'яўляецца бессаромнай хлуснёй» (б.32). Катэгарычная выснова Абэцэдарскага: «Да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ніколі не было беларускай дзяржаўнасці» (б.40), - і кропка. І тут, ведама, ягоныя аргумэнты абмяжоўваюцца пераважна да запазычанае бруднае лаянкі.

Найперш прафэсар разьвівае сваю канцэпцыю пра тое, што ні этнічны склад жыхарства, ні мова «ніколі не з'яўляліся адзнакай дзяржавы». Як вынікае з далейшых ягоных разважаньняў, гэтай «адзнакай дзяржавы» й тым больш нацыянальнае дзяржаўнасьці ня могуць быць таксама ні культура, ні тэрыторыя, ні сам народ. Тут ён, ведама, выходзіць з марксыстаўскай фразеалёгіі, паводле якой дзяржава - гэта «прадукт і праява непрымірымасці класавых супярэчнасцей», што яна, будучы «дзяржавай эксплуататараў», ня можа «супадаць непасрэдна з насельніцтвам», і г.д. Адпаведна Вялікае Княства Літоўскае, як падкрэсьлівае аўтар, было «дзяржавай літоўскіх феадалаў» (г.зн. летувіскіх феадалаў, паводле Абэцэдарскага). Яно нават не было дзяржавай летувіскага народу. Што ж да беларускасьці гэтае дзяржавы ў сучасным значэньні, дык, цьвердзіць Абэцэдарскі, «і дзяржавы беларускіх прыгоннікаў-феадалаў у мінулым не было».

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 84
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)