Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 217
Перейти на страницу:

Працэсія з асфальту якраз павярнула на дарожку, якая вяла на могілкі. Скончыўшы хваліцца мужыком, Хвядора не прамінула прыгледзецца да «нівестак» нябожчыка, калі на павароце можна было паўзірацца да іх у профіль і ў анфас.

Праз хвіліну сказала, надта ўражаная:

Але ж ты толькі падумай, Тэкля, старэйшы Нінчын хлопец такім быў, здаецца, цямцеляватым і недапечаным, такое мяло, а кралю адхапіў!

Але. Нядарам, тыбачко, кажуць — хоць мужык, як шкарпетка, затое жонка яго — як кветка!

I мы са Зміцерам дзівімоса над гэтым не раз!.. Толькі — бяздзетная. Што Нінчынаму Паўлу з яе красы — на хлеб мазаць да чаю? Без карысці яе краса!

Мо шчэ родзіць.

Дай ты ве-еры — яна ж сабаку завяла! Хібо такая пра дзяцей табе думаць стане? Рыхтык!

Кажуць, мода цяпер пайшла такая ў гарадах... Але людзі гавораць — гэтая шчэ не найгоршая. Жонка меншаго зводзіла Лаўрэна са свету...

А цяпер прыперліса — адная нявестка і другая на пахаванне. Як падумаю, то Лаўрэн надто ж адзінокім быў у тым горадзе!

Адзінокімі прыходзяць на свет, адзінокімі і адыходзяць.

Дальбо, праўда.

Глянь, а што там Яворскі Стась робіць у Лаўрэнавым садку?

Кару з яблынь абдзірае, якая шалушыцца!

А-а, дрэвы збіраецца бяліць. Гаспадарлівы хлопец трапіў...

Гаспадарлівы! Пару яблынь спілаваў, бо старыя... А Лаўрэну ўжэ ніц не трэ...

— Марыся, кажуць, Франака сваго так прасіла, так маліла, каб на пахаванне ўзяў!..

А-ай, куды-ы ёй! На днях заходзіла да яе... Не есць ужэ нічого... Страву толькі паныдзгае, паныдзгае... Даходзіць баба. Жыць, беднай, засталоса, бы той расінцы, што застыла на канцы лісточка — да першаго ветрыку... Папаляжала і так даволі!

Папаляжа-ала, не дай ты божа!..

О-ой, Тэклечко, паслухай!

З-над Нёмана вецер данёс жаласлізы енк кнігавак.

Ты ба-ачыш? Прыляцелі ўжэ з выраю і яны!

Бытта спецыяльна, каб паплакацца над Лаўрэнам!

Уладзіка турзануў сын:

Тата, а пад'ехаць на возіку дадуць?

Злы бацька гыркнуў:

Дадуць, дадуць!

Калі-і ўжо?

Настане час!

Праз хвіліну:

А на коніка паса-адзіс?

Пасаджу — толькі маўчы!

5

Нарэшце працэсія прыбыла на могілкі. Паміж дрэў ляжала яшчэ многа спрасаванага снегу, але і з яго павылазілі ўжо шматлікія квадрацікі магілак з рознымі помнікамі, а на таполях і бярозах прыгрэтыя сонцам купіны амялы зазелянелі ўжо гэтак, як у агародчыках зелянее першая салата. Людзі могілкі паволі аб'ехалі ды спыніліся з канём недалёка ад мясціны, дзе жаўцела выкапаная для дзядзькі Лаўрэна яма і тырчалі лапаты.

Хавалі яго побач з жонкай.

Франак з сябрамі знялі з воза труну ды асцярожна перанеслі цераз нізкую каменную агароджу. Пад гукі тых самых магнітафонных маршаў Шапэна і пачалося пахаванне.

А ў гэты час над сабраным народам дурэлі ад вясны гракі. Бліскучыя, як сажа, птушкі паспелі недзе ад'есціся ды набраць цела, і пад іх цяжарам, бы ад каменняў, угіналіся галінкі высокіх таполяў і бяроз — зусім незразумелым было, як цяжар такі трымае на сабе празрыстае паветра і як гэтыя крамяністыя птушкі ўмудраюцца яшчэ і лётаць.

Разбіраючы, мабыць, надта важную і надта тэрміновую праблему, усхваляваныя гракі ды грачыхі нагвалт нешта даводзілі адны адным, спрачаліся ды дзерліся на ўсё горла, ківаючы яшчэ і ў такт галовамі. Дзерліся — да хрыпаты і знемажэння:

Кр-р-р-ра-а! Кр-р-рра-а!..

Кар-р-рл! Ка-а-арл!..

Мабыць, інфармацыя, якой пры гэтым абменьваліся, была для іх надта абразлівая, бо іншыя ад абурэння дзюбамі, нагамі ламалі нават галінкі ды зноў аж захлыналіся злосцю:

Кр-р-р-ра-а! Кр-р-р-ра-а!.. Кар-р-р-рл! Кар-р-р-рл!..

На бліжэйшую магілку, ані крыху не баючыся людзей, упалі дзве элегантныя плісачкі і, балансіруючы, доўгімі хвосцікамі пачалі абмятаць стары чарназём з рэшткамі снежнай крупы — з аднаго боку, з другога, з трэцяга...

Але птушак ніхто не заўважаў.

У Лаўрэнавых нявестак на тварах малявалася стомленая палёгка — як пры развітанні на вакзале, калі поезд, дзякуй богу, нарэшце адыходзіць і вось-вось яго не стане. Прадаўшчыца парфумернага аддзела з універмага бяздзетная Галіна ўвогуле клопат мела невялікі. Эфектна напусціўшы з-пад шаляноўкі нашампуненыя, цяжкія кашта-навыя кудзеркі, што на сонцы адлівалі жывой бронзай, яна яшчэ выставіла далікатны твар і гладкі лоб, у якім, здавалася кожнаму, хто на яе тады глядзеў, маглі нараджацца толькі вельмі ўзнёслыя, высакародныя, разумныя думкі і ідэі, а чалавек гэты здольны рабіць адно шляхетныя ўчынкі, гаварыць толькі інтэлігентныя і прыемныя словы,— ды з роблена засмучаным тварам цярпліва чакала, калі цырымонія хаўтур нарэшце скончыцца і апынецца яна ў цёплым камфорце салона свайго лімузіна.

1 ... 145 146 147 148 149 150 151 152 153 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)