Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Багуслаў Радзівіл
Багуслаў Радзівіл - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Багуслаў Радзівіл

Электронная книга - «Багуслаў Радзівіл». Краткое содержание книги:

Гістарычны раман-эпапея ўкраінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай прысвечаны маладым гадам жыцця Багуслава Радзівіла — адной з самых загадкавых і супярэчлівых постацей у гісторыі Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя.
Прыгажун і адчайны каханак, небяспечны дуэлянт і тонкі палітык, дыпламат і адважны военачальнік, які асабіста прымаў удзел у бітвах Трыццацігадовай вайны, шведскага «Патопу» і Хмяльніччыны…
Гэтая кніга дазволіць чытачу наведаць Англію часоў рэвалюцыі, Францыю эпохі Рышэлье і Мазарыні, Галандыю, Бельгію, Германію, Аўстрыю, Малдавію, Рэч Паспалітую, перажыць разам з героем прыгоды на моры і на сушы, пабыць шкаляром, а затым і студэнтам універсітэта, пасяліцца ў вайсковым лагеры, прыняць удзел у баях і паядынках, павесяліцца на балях і ў жаночых пакоях, папрактыкавацца ў палітычных інтрыгах і, нарэшце, бліжэй пазнаёміцца са славутымі асобамі сусветнай гісторыі.
1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 264
Перейти на страницу:

— Які невук прыдумаў скідаць сюды нечыстоты? — накінуўся ён на войта і ваеннага каменданта. — Калі так і далей справа пойдзе, роў абмялее і вораг лёгка ў горад зойдзе, не трэба і брамы адчыняць… Загадваю, як кранецца лёд, пачысціць роў!

На вуснах у войта з’явілася ліслівая ўсмешка.

— Дык ціха ж навокал, міласцівы князь, — сказаў ён. — Якая вайна…

— А табе, разява, трэба, каб гарматы пад горадам грымелі? — раўнуў Саковіч і, схапіўшы небараку за лісіны каўнер байбарака, патрос так, што адзенне затрашчала. — Распусціліся тут без гаспадара.

— Адаме, не ўмешвайся, — загадаў Радзівіл, і падкаморы пакрыўджана адышоў.

— А хто ж чысціць будзе? — падаў голас камендант. — І войт, і галоўны аканом вашай княжацкай міласці сцвярджаюць, што грошай у гарадской казне на тое, каб наняць рабочых, няма.

Багуслаў задумаўся.

— А гараджане падаткі плацяць спраўна?

— Як хто, прасветлы князь, — развёў рукамі войт.

— Цадроўскі, пішы, — князь рашуча павярнуўся да Яна, які ўжо падрыхтаваў дошчачку з паперай для пісьма і абмакнуў пяро ў дарожную чарніліцу. — Па-першае, бруд у роў не скідаць, а вазіць на валы і высыпаць яго там, абавязкова ўмацоўваючы дзірваном і прысыпаючы зямлёй. Па-другое, усе, у каго ёсць запазычанасць перад гарадской казной, павінны працаваць на грамадскіх работах, а заробленае ў аплату доўгу пойдзе. Хай або плацяць, або працуюць, таму што, у рэшце рэшт, не так для мяне, як для сябе стараюцца.

І, адвёўшы войта ўбок, з націскам сказаў:

— А калі ў Слуцку парадку не будзе, сам вілы і рыдлёўку ў рукі возьмеш. Зразумеў?

Перапалоханы мужчына патрос галавой.

Рушылі далей. Каб трапіць у Новае места, князю прыйшлося пераехаць на левы бераг Случы па шырокім драўляным мосце. Гэтая частка Слуцка, сфарміраваная дзякуючы прыгараду і гаспадарскім маёнткам, не магла пахваліцца такімі трывалымі ўмацаваннямі, як правабярэжная, хоць таксама ўжо была агароджана валамі, на якіх з надыходам цёплых дзён павінны былі працягвацца работы.

— Гонар табе і слава, пане Піркен, — звярнуўся Багуслаў да архітэктара. — І ў Галандыі не змаглі б пабудаваць лепш! Атрымаеш узнагароду… з майго уласнага, не з гарадскога скарбу, — дадаў ён, убачыўшы, як скрывіўся твар войта.

Архітэктар аж расквітнеў. Пачаў дзякаваць князю.

— Ды што там, — махнуў рукой Багуслаў. — За добрую службу трэба добра і аддзячыць.

Пакуль ішлі агледзіны, кароткі зімовы дзень пачаў хіліцца да вечара, прыйшлося вяртацца ў замак. Скарыстаўшыся гэтым, Саковіч пад’ехаў да князя.

— Ты добра пачаў, мон прэнс, — сказаў ён. — Толькі калі з такой упартасцю будзеш працягваць, ніводнай вольнай хвіліны не будзеш мець для адпачынку і забавак.

— А ты ўжо і занудзіўся, чарцяка! — падміргнуў яму Радзівіл. — Хопіць тут забаў і для цябе. А далейшую рэвізію я даручу пану Пуцяту. Хачу гэтага буркуна потым узяць з сабой у Галандыю і спадзяюся, што набурчыцца дома так, што потым усё жыццё будзе маўчаць.

х х х

Надзелены надзвычайнымі паўнамоцтвамі княжацкі маршалак з ахвотай узяўся за працу. У суправаджэнні двух пісараў з гарадской управы шастаў па горадзе і так старанна працаваў, што хутка страціў голас. Зрэшты, пан Пуцята не прывык адступаць перад цяжкасцямі: узброіўся зручным кіем, які выкарыстоўваў пры хадзьбе, — балелі ад падагры ногі — і, убачыўшы чэпкім вокам нейкі недахоп, паказваў на яго кіем, а затым агладжваў ім жа вінаватага па рэбрах.

Багуслаў таксама не лайдачыў: з дзіўнай заўзятасцю і ўпартасцю, якой ад сябе не чакаў, ён з галавой занурыўся ў гаспадарчыя справы. Крэсліў праекты кальвінісцкай царквы і новай гарадской ратушы, на якой збіраўся ўсталяваць гадзіннік; абмяркоўваў з Піркенам планы гарадскіх умацаванняў, а з ураднікамі магістрату — каштарыс штогадовых рамонтных работ; прымаў слуг, аканомаў, просьбітаў і пазоўнікаў… У рэшце рэшт, перарабіўшы купу спраў, адчуў сябе Геркулесам, які вычысціў аўгіевы стайні. І тут перад ім з’явіўся аканом і паклаў на стол падрыхтаваны каштарыс выдаткаў. Багуслаў зірнуў туды — і яго добры настрой выпарыўся.

1 ... 140 141 142 143 144 145 146 147 148 ... 264
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)