Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 180
Перейти на страницу:

— Бы ў нас чарцей на балоце, гэтак поўна сірэн і драко-наў тут! Яны так і вартуюць на галеры! Уздымем надарэмна бунт — толькі сябе знявечым усіх адразу!

— А жыць покуль што можна!

Свіслачанскі Грэсь пакпіў:

— Во-во, у нашага братка беларуса заўсёды так — абы ці-ха! Навошта рызыкаваць і выхіляцца, бунтаваць навошта, праўда?!

Валковіч адразу падхапіў горкае прызнанне свіслачанца Грэся:

— Нягожа нам тут зараз рабіць разлікі! I нягожа здавацца нам, здаровым хлопам, загартаваным не ў адным баі! Сорам надзеяцда толькі на Усявышняга! Пане Лук'яне, зарыфіць касы ветразь на бушпрыце не зможам? Але ж — смех! Напэўна, здо-леем паставіць любы! Я прыглядзеўся, як гэта робіць Мустафа, і на вум за два гады катаргі сабе ўзяў! Ведаю, як узнімаць, як правілам правіць, як астатняе ўсё рабіць!

У Стэфана вочы аж гарэлі:

— Навігацыя для нас невядомая? А для чаго галовы на плячах носім! Толькі набрацца рашучасці трэба, каб вырвацца на волю ды ўратаваць гонар!

— Я пратэстую! Сядзелі б на сваіх надзелах ды хадзілі б на паляванне на глушца, але, бачыце, караля ў Аршаве гонар таксама заеў! Аж з Індуры кароль папёр мяне на чортавае Падоле, якое я век не бачыў бы!

— Маеш пан рацыю! Палі нашыя пустуюць, а нас панесла нялёгкая чужыя землі таптаць, бо ўздумалася так нашым па-нам ляхам у Аршаве! Мы з крывічаў і яцвягаў, хочам жыць сваім розумам!

— З праваслаўнай веры смяюцца, абзываюць яе мужыц-кай! Для дурняў яшчэ й уніяцкую прыдумалі, каб лепш абду-рыць, бо ні ў грош не ставяць! А як прыпрэ, адразу пра нас успамінаюць, і эмісары ўжо па-русінску з намі гавораць!

— Тады ўспамінаюць, што гэтай мужыцкай верай жылі грэчаскія цары, імператары Канстанцінопаля ды апосталы на ёй прамовы свае пісалі!

— I з Госпадам Богам анёлы на царкоўнай мове гавораць!

— Як панове ў данай сітуацыі можаце гаварыць пра такое, траціць час на дробязныя разлікі?!

Валковічу супярэчылі ўжо не так упэўнена:

— Хіба, няпраўда?!

— Дурылі нас, як маленькіх...

Стэфан насцярожана азірнуўся яшчэ раз. Суцішана і цераз зубы загаварыў ужо з горкім папрокам:

— Адзін пень гарэў, а другі плечы грэў, а што было далей? Ведае кожны дурань — іскра ўпала ды з ім тое ж стала! Літва з Польшчай павязаныя адной вяровачкай яшчэ з часоў Ягелы! Таму мы і існуём, што разам трымаемся, і гэта трэба памятаць!

— Во-во! З тых часоў і спрабуюць нас перакаваць на свой лад, а мы самастойнасці, нарэшце, хочам!

— Ах, самастойнасці! Князю Вітаўту немцы свабоду дава-лі, і што? Пакаштаваўшы, адмахнуўся ад яе, як чорт ад кадзіла, бо пераканаўся — толькі згода ды еднасць нас ратуюць!

Стэфану дапамаглі:

— Таму і перамогу атрымалі пад Грунвальдам!

— Так ест! Настаў час і для нас дзейнічаць купай, панове, а ўсялякія саперацыі — смерць! Зрэшты, не збіраюся з вацьпанамі ўступаць у палітычныя дэбаты, бо не тое месца і час неадпаведні! Але ж зразумейце, панове, уцячы ад гэтых паганцаў патрабуе ад нас і самая элементарная чалавечая годнасць! Каб пан спытаў зараз у сваёй жонкі, сына таго, што вырасце, суседа, калі той з галавой, пачуў бы тое самае і ад іх!

Крыкуноў аргумент азадачыў.

Крыху ўсе памаўчалі, насцярожана азіраючыся. Зрабілі выгляд, бытта мяркуюць, як падступіцца да скрынь.

Загаварылі ўжо больш спакойна:

— Маеш, вацьпан, рацыю, годнасць гэтага патрабуе,— першым здаўся Гаўрылін.— Не гібець жа нам тут за вёсламі ў сваім гаўне, чакаючы, покуль карнавухі Мустафа з ласкі сваёй суне гнілы кавалак бараніны табе ў зубы і дасць хлябнуць перакіслага віна.

Ужо і Хведар Грэсь яго падтрымаў:

— А гэта, мабыць, тое самае, што гонар. Аднак слушна сказаў палкоўнік, ратавацца трэба, напэўна. Ды рабіць мусова гэта ўсім адразу. У гэтым, вядома, будзе рызыка, але ж рыцар-ская справа — рызыкаваць.

— Ратавацца і толькі ратавацца, але ж — як? Адным махам такое дрэва, куды нас завалаклі, не зваліш, можа выйсці звычайная авантура!

— Галоўнае — не спаць у шапку! I не ашукваць сябе пус-той надзеяй! Памятайце, мы і тут — воі! Покуль пад Каронай, яе ворага будзем лічыць і сваім ворагам ды адпаведна сябе паводзіць!

Стэфан памаўчаў хвіліну, чакаючы, хто яшчэ што скажа. Пярэчанняў больш не было.

— Ну, адчуваю, вацьпаны ўжо перакананыя, як і я,— бярэмся за святую справу! Манархія наша абяскроўленая, выкупіць ніхто нас не зможа! Калі аб сабе не паклапоцімся самі, хто клапаціцца стане аб нас?

— Вядзі нас, вацьпан! — адказалі хорам.

— Згода! Але ад таварышаў-рыцараў патрабую для справы аднаго — пароль!

— Пароль! — зноў дружна адказалі яму.

1 ... 139 140 141 142 143 144 145 146 147 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)