Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]
Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]

Электронная книга - «Пасля Жыццё [Пасляжыццё, be]». Краткое содержание книги:

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі.
Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць, што лічым Быкава аўтарам, чытанне якога жыццёва неабходнае для разумення простых чалавечых каштоўнасцяў. Бо вайна паміж геройствам і лайном унутры кожнага з нас, на жаль, не скончыцца ніколі.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў розных часоў напісання. Аповесць «Атака» і апавяданне «Жалезны камандзір» не так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесць «Афганец» і апавяданне «Бутэльчына» створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і гаворка ў іх таксама ідзе пра сучаснасць. Акрамя таго, у зборнік ўвайшла незавершаная аповесць «Бліндаж», распачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
Пры афармленні кнігі нам хацелася падкрэсліць актуальнасць прозы Васіля Уладзіміравіча, таму за аснову была ўзятая коміксавая стылістыка. Дызайн выдання — гэта нашая рэфлексія на тое, што адбываецца ўнутры зборніка. Кожная ілюстрацыя — своеасаблівы кейген да таго ці іншага твора і гэтага тома ў цэлым.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 94
Перейти на страницу:

− От галава! Ці ж так можна!..

Голас быў вельмі знаёмы, але ў гарачцы не так проста было прыпамятаць чый. «Гэ, ды то ж Гушчын», − спакваля дайшло да свядомасці, як дайшло да яе і тое, што ён усё болей і болей губляў крыві і слабеў. У левай руцэ быццам забегалі мурашкі, яна дзіўна здранцвела, пальцы страцілі сілу і млелі ад кожнага руху імі. Гушчын, пэўна, заўважыў, што камандзір паранены і, лежачы на сцюдзёнай імшарыне, запытаўся:

− Што, трапіла? Ага?

− Сарвалася атака! Ты разумееш: сарвалася! Не ўсталі! Не ўсталі нягоднікі, сувязісты гэтыя!..

− Ціха ты!.. Не ўсталі − устануць. Было б каму… Куды цябе?..

− Ды ў руку вось…

Жаркоў шалёна аддыхваўся, мінныя выбухі ўжо сціхлі, высока ўгары яшчэ вірашчэла, але рвалася далёка, па той бок вёскі, відаць, мінамётчыкі перанеслі агонь у дапамогу тым ротам.

І ў гэты час між скуголення мін і кулямётнага посвісту выразна пачуўся размераны, такі супакоена дзелавы голас іх «гарунова». Бы добрая швейная машына, вёў і вёў ён на ўзмежку сваё «тах-тах-тах-тах…» Жаркоў усхапіўся, вельмі ўзрадаваны, і крыкнуў Гушчыну:

− Страляе, глядзі!

Блізка ля яго лежачы, Гушчын не зразумеў, ён паглядзеў не ў той бок, а ў другі, адкуль несліся да іх зыркія трасы, і пачаў прыладжваць ля пляча вінтоўку, каб стрэліць. А Жар-коў, прыслухоўваючыся да знаёмых гукаў «гарунова», адчуваў, як нешта цёплае, добрае і трошкі крыўднае на сябе − напэўна, за нядаўнюю крыклівасць − шавяльнулася ўнутры, але, не адчутае да канца, так і знікла. Вельмі нізкая чарга, пырснуўшы аднекуль збоку, прыціснула абодвух да самага долу.

− От лупіць паганец! − прасіпеў Гушчын, выплёўваючы з роту зямлю. Прыладзіўшыся, ён стрэліў некалькі разоў на блізкі і яркі агеньчык, але кулямёт не змаўкаў. Тады Жаркоў падумаў, што пакуль не сціхне гэты кулямёт, ім не ўдасца вылезці з-за ўзмежка. І ў яго імгненна з’явіўся намер, хлопец не думаў, правільна тое ці не, ён адчуў толькі галоўную перашкоду і зразумеў, як можна знішчыць яе. Сяржант сунуў за пазуху наган і выцягнуў з кішэні лімонку.

− Чакай, не страляй, − гукнуў ён у вуха Гушчыну, а сам, упіраючыся нагамі і правым локцем, няспрытна папоўз.

− Пастой, ты куды? − здзівіўся Гушчын. − На каску хоць…

Жаркоў прыпыніўся, Гушчын падпоўз да яго на крок і, здзёршы з свае галавы каску, падаў яе хлопцу. Той, не азіраючыся назад, зняў шапку, насунуў каску і, не расшпільваючы падбароднага раменьчыка, хутка папоўз у цемру.

Каска з непрывычкі цяжка асвервала голаў, раменьчык трапляў у рот і замінаў дыхаць, але Жаркоў назіраў толькі за трасамі, якія джгалі сюды-туды ад агеньчыка-плямкі, і поўз. Нейкае калючча ў доле, здаецца, да крыві абадрала руку з гранатай, аднойчы наскі ботаў разграблі на зямлі нешта мяккае, затым дол павёў яго некуды ўніз, у якуюсь рытвіну, там Жаркоў слізгануўся локцем па льдзіне замерзлай уначы лужыны. Тут ён перадыхнуў трошкі і затым, ускочыўшы, некалькі крокаў прабег тое месца, дзе было глыбей. Затым зноў папоўз па схіле ўгору і ўрэшце выпаўз на роўнае.

Яшчэ ў раўку ён адчуў, што кулямёт вельмі блізка: трасеры ягоных куль загараліся толькі над раўком і далей ззаду за ім, некалькі метраў ад ствала яны, як заўжды, ляцелі нябачныя. Жаркоў вельмі прыстаў, замінала каска, вельмі балела плячо і ўся рука да лакця. У гэты час ён убачыў агеньчыкі, яны пыхкалі зусім побач, мільготка асвечваючы глыжы накапанай зямлі на брустверы, нейкую пакамячаную паперу між іх і запэцканы глінай тронак, відаць, забытай рыдлёўкі. Павінны былі ўжо пырхнуць ракеты, і Жаркоў паляжаў нейкі час у разоры, адольваючы хваляванне і стому.

Ракета ўзгарэлася ззаду, там, адкуль кароткімі чэргамі біў «гаруноў». Некалькі невыразных далёкіх ценяў даўжэзнымі хвастамі матлянуліся па гародзе, пераламіліся ў раўку і зніклі − скрозь замільгала яркае, рухавае і зыркае святло ракеты.

Жаркоў, як толькі мог, уціснуўся ў зямлю, падставіўшы кулямёту галаву ў касцы, па брустверы мільгануў і ссунуўся ўбок згорблены паламаны цень кулямётчыка. Самога ж немца Жаркоў чамусьці не ўбачыў.

Як толькі ракета патухла, Жаркоў ускочыў, па касцы збоку моцна і гучна лязгнула − хлопец хіснуўся, прысеў, але болю нідзе не пачуў і кароценькаю думкай-намёкам удзячна памянуў Гушчына. На каленях ён прапоўз некалькі крокаў і спыніўся: рука тыцнулася ў падаткую з марознай скарынкай мякаць бруствера. Сяржант зморана дыхнуў разы два, вырваў зубамі чаку і размахнуўся.

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)