Кім
- Автор: Дударев Алексей
- Год: 2008
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 978-985-02-1170-5
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Кім». Краткое содержание книги:
Каралёў. Гэта была яна?!
Лена. Яна! Дура! Трэба было ўзяць малаток і закалаціць яе далей... У самае тваё сабачае сэрца! Ты грошы свае паганыя пералічваць будзеш?
Каралёў. Ну буду. Чаму яна сама мне пра ўсё не расказала?
Лена. Што яна табе магла расказачь? (Блазнуе.) «Мілы! Каханы мой адзіны! Ты разумеет, я з клінікі, у мяне дрэнная кроў, рэгулярна калоцца трэба, бываюць прыпадкі, я ў любы момант затрэсціся магу. А цяпер пацалуй мяне і дай баксаў на лячэнне...» Гэта яна павінна была табе сказаць?! Жлоб... (Выход зіць.)
Каралёў нейкі час сядзіць нерухома. Потым націскае кнопку.
Голас. Слухаю, шэф...
Каралёў. Набяры нуль дзевяць...
Голас. Зараз.
Чуваць доўгія гудкі, потым адказвае жаночы голас.
Жаночы голас. Сорак сёмая.
Каралёў. Справачная?
Жаночы голас. Справачная.
Каралёў. Скажыце, калі ласка, чаго гэта мне апошнім часам гэтак не шанцуе?
Дом Юлі і Кіма. Юля ў ложку. Кім стаіць перад акном. Лена рыхтуе ін’екцыю.
Кім. Дзень павялічыўся на тры гадзіны дваццаць мінут.
Юля. I да Новага года застал ося дзесяць месяцаў і адзін дзень...
Лена. Давай руку (робіць укол).
Юля. Дзе дзеці?
Кім. На вуліцы гуляюць.
Лена. Я пайду. Мне яшчэ па трох адрасах трэба быць.
Юля. Зайдзі пасля дзяжурства. Кім нешта смачнае гатуе.
Лена. Зайду. Кім, прасачы, каб гэта было выпіта да вечара.
Кім. Будзе выпіта.
Лена. Чао!
Лена накіроўваецца да выхаду і сутыкаецца з Каралёвым.
Лена (да Кіма.) Чаму ты ніколі не зачыняеш дзверы?
Кім. А хто апошнім заходзіў, я ці ты?
Лена. Я. Чаму ты за мной не зачыніў?
Каралёў. Юля, мне трэба з табой пагаварыць...
Юля. Выйдзіце...
Лена (да Каралёва). Ты чуў? Вый-дзі-це! Гэта яна цябе на вы называв... Выйдзіце!
Юля. Лена...
Лена. Што Лена? Што Лена? (Каралёву.) Тры хвіліны. Роўна тры хвіліны... Пайшлі на кухню, Кім.
Выходзяць. Каралёў павольна падыходзіць да Юлі.
Юля. Не плач...
Каралёў. Я не плачу...
Юля. Плачаш...
Каралёў раптам грымнуўся на калені перад ложкам і зарыдаў.
Ціха-ціха-ціха-ціха... Супакойся. Гэта не праз цябе, я б усё адно...
Каралёў (плача). Я не ведаю, я не ведаю, што на мяне найшло, што накаціла... Зацьменне нейкае, гіпноз... Я ж глядзеў у твае вочы... Скаціна... Я нават прабачэння не буду прасіць, бо не хачу, каб ты мне даравала... Не хачу...
Юля. Я не пакрыўдзілася... Я проста страшна спалохалася, што больш ніколі цябе не пабачу... А астатняе... Усё, што ёсць, тое і было. Ніякія грошы не дапамогуць.
Каралёў. Выходзь за мяне замуж...
Юля. Дурненькі... Мне засталося ад сілы паўтара месяца...
Каралёў. Вось і добра! Усё жыццё марыў стаць удаўцом... Хаця чорта лысага! Я цябе адаб’ю, выцарапаю, вырву з лапаў і Люцыфера, і Вельзевула і Лопэ дэ Вегі...
Юля. Ну, а яго ў гэтую кампанію за што?
Каралёў. I калі табе наканавана памерці — пры родах памрэш... Калі будзеш раджаць дзявятага дзіцёнка...
Юля. Я не супраць...
Каралёў. Тады паехалі...
Юля. Куды?
Каралёў. У манастыр! Да святых сясцёр... Я ім некалі машыну цэглы прывёз, яны мне кніжачку падаравалі... Кніжачка маё сэрца ўратавала... Калі ўжо такога, як я, нечыя малітвы ўратавалі, што пра цябе казаць. Паехалі! Я стану на калені, і яны павянчаюць нас.
Юля. Ты з глузду з’ехаў.
Каралёў. У нас мала часу... У нас зусім яго няма... Я цябе люблю... Я кахаю цябе!
Юля. Кі-ім...
Каралёў ахінае яе коўдрай, бярэ на рукі і выносіць з пакоя.
Праз нейкі час. Аэрапорт. Юля, Каралёў і Лена каля барнай стойкі п’юць каву.
Каралёў. Вось, каб не забыць... Вазьмі размоўнік. Тут па ўсіх тэмах асноўныя фразы і ў нашай транскрыпцыі... Я, калі ездзіў, карыстаўся.
Лена. Юля, табе адну адзіную фразу трэба запомніць: іх лібэ діх! Іх лібэ діх... Паўтарай яе ўсім без выключэння мужчынам, потым з тых, хто клюне, выберы якога-небудзь фрыца і настаў яму (паказвае на Каралёва) вось такія рогі...
Каралёў. Слухай, я цябе ведаю ўсяго пару месяцаў, а ты мне надакучыла так, быццам гадоў трыццаць была маёй цешчай.
Лена. Гэта не ўсё-ё... Я яшчэ гадоў пяцьдзясят кумой тваёй буду.
Каралёў. Якой кумой?
Лена. Ну, а хто ж тваіх дзяцей хрысціць будзе?
Каралёў. Не-е! Хто заўгодна, толькі не ты!
Юля. Лена! Ігар! Ну, Божа мой! Я ад вас стамілася. Колькі можна? (Паўза.) Кім не прыедзе?
Каралёў. 3 дзецьмі застаўся... Заявіў, што доўгія провады — лішнія слёзы...
Лена. Перажывае момант адчурання.
Юля. Які момант?
Лена. Ты ж для яго была і сястрой і маці, а цяпер вунь каго песціш.
Каралёў. Зноў?
Лена. Камплексуе падлетак...
Пауза. Юля застагнала.
Каралёў. Што такое?
Юля. Мне дрэнна...