Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 147
Перейти на страницу:

Тут перад Юзафам Яжоўскім і ўсімі ўдзельнікамі свята ўзнікае цэлая група па-святочнаму апранутых дзяўчат, якія хорам спяваюць Чачотаву песню:

Што ж мы Вашэці скажам, Простыя з сяла дзяўчата? Якія ж песні звяжам? У нас мысль не багата! Але як мыслім, чуем, Так табе заспяваем, Так цябе павіншуем — Няшчырасці не знаем. Лісічка, жоўты грыбок, Слімакоў не баіцца; Не точыць яго чарвячок, Ён у лесе здароў блішчыцца. Конік па полю дурэе, Хоць копы вазіць не дбае, Салавей хораша пее, Самічку к сабе склікае. Будзь, як лісічка, здаровы, Як конік, вясёл пры трудзе. Няхай тваё пісьмо, размовы, Як салаўя голас будзе.

Пасля дзяўчат выходзяць наперад хлопцы, якія спяваюць:

Мы ад сахі, ад бараны, Мала вам спяваці будзем! Чытаць, пісаць не учаны, Ат сабе трохі загудзем. Колька ў снопе есць зернетак, Толька жый шчаслівых лётак; А калі замнога гэта, Аглядай сотнае лета. Колька за адным пакосам Касец добры траў схэндожыць9, Толька табе перад носам Бог няхай чырвонцаў зложыць. А як мы заўшэ10 да леса Ад некрутаў уцякаем, Так няхай бяда да беса Уцячэ, пех ей не знаем. Няхай цябе панны любяць І часта просяць зазулькі, — Калі з табой ся зашлюбяць І ад'едуць ад матулькі.

Тут ізноў дзяўчаты змяняюць хлопцаў. Яны расказваюць у песні, што сярод іх ёсць прыгожая паненка, якая яснейшая і бялейшая за малако, «што блішчыцца ў даёнцы», «цнатлівая і разумная», і раяць імянінніку «свацею жычліву», якая паможа яму здружыцца з той паненкай: «Будзеш мець краску жонэнку».

Вось асобныя радкі гэтай песні:

Ужо даўно шчабятала Сарока нам на паркане, Яна міламу казала: Да едзь жа ж ты да нас, пане. Прымуць там з хлебам, соллю, Там пачцівых людзей любяць...

Дзяўчат перабівае зноў хлапечы хор. Хлопцы расказваюць у песні, што яны пачулі, быццам бы людзі «вельмі брыдка» казалі аб імянінніку. Нібы ён усё «заслепен» у кніжках, а на паненак і не глядзіць! Далей згадваецца нейкая Гертруда, якая жыве за сцяною ў Яжоўскага, але ён не карыстаецца гэтым. Хор раіць яму жартам:

Папраўся, мілы паночку, Любі ладныя дзяўчата...

Бо, спявалася далей у песні, калі завітае старасць, ужо нельга будзе зведаць шчасце кахання.

Калі хлопцы закончылі песню, выходзіць войт, які кажа да іх:

Што ж маўчыце? Ці вам ся ўжо песні урвала? Чы вы іх так складаці ўмееце мала?

На гэта адзін са спевакоў адказвае — зноў жа вершам:

Не, бацька, у нас песні, колька рыб у Нёмні, Але на тое, мілы галубчыку, помні, Што мы па-руску леем, а нашы панове Па-польску ўсё гавораць; кепска нашай мове!..

У вершаванае перамаўленне ўключаецца другі са спевакоў, які прапануе сябру Мікіту праспяваць «тую песню, што для сваёй Алёнкі спяваў напрадвесню...». Мікіта адразу згаджаецца. Песню Мікіты варта прывесці цалкам:

О, мая ты зорка ясна, Доўга ж цябе любіць буду? Уздыхаць яшчэ напрасна І цярпець на сэрцы нуду? Не будзеш ты літавацца Над няшчасным Мікітою? Час табе, міла, пазнацца, Што ты для мяне мукою. Цярплю доўга, выглядаю Пацехі ад цябе, люба; Няхай жа ўжо яе маю, Не будзь ты для мяне згуба. Ці ж дагэтуль не пазнала, Што я за табою гіну? Хочаш жа, каб аглядала Маея смерці гадзіну? Пазнай, любая Алёнка, Тваё шчасце, тваю долю; Будзеш меці усютэнька, Панюю дам табе волю. У мяне сотня авечак Па зялёнай ходзіць пашы; Кароў, бычкоў, цялушэчак Поўны есць аборы нашы. Чарназёмны мае нівы, Пшаніцу родзяць буйную; Садок есць, у нём грушы, слівы, Хату маю некурную. Не будзеш меці швагеркі Ані з дзевера назолы; Я не прывык да кватэркі, Будзеш жыці, як анёлы. Не вельмі ж я то і брыдкі, Глядзеўся у чыстым ручаю; Гэта ужэ былі б збыткі Назваць мяне негадзяю. Эй, любі мяне, Алёнка, Застань маёю жаною; Узойдзе для нас шчасця слонка, Добра будзець з Мікітою.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)