Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Лісце забытых алеяў
Лісце забытых алеяў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Лісце забытых алеяў

Электронная книга - «Лісце забытых алеяў». Краткое содержание книги:

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 147
Перейти на страницу:

У сваю чаргу Адам Міцкевіч склаў да дня нараджэння Яна Чачота 24 чэрвеня 1819 года свае прывітальныя «ямбы», у якіх таксама ўспомніў школьныя часы ў Наваградку:

Яне! Музы наперабой бляск твайго верша ўслаўляюць, Мне ж памагчы не хочуць — я сам заспяваю. Са мной ты заўсёды — дома я ці ў прыволлі: Каго ж больш люблю я, хто ж мілейшы мне болей? Яшчэ на парозе жыццёвым, у галасе вуліц, Адны ў нас навукі былі, перапалкі і гулі. Хто ж, апроч нас з табой, Яне, гэтак сваволіў, Што аж трэсліся сцены, бывала, у школе? Хто ж да нас белакаптурным так смела пярэчыў, Пад палкі іх горда падстаўляючы плечы?.. Хаця гіра чарцей мы спрачаліся да пасінення, Хаця, пра душу маю дбаючы, на богамаленні Мяне ты з аблок, куды я ўсё лётаў у марах, Зноў да Бога вяртаў, таўхануўшы мне ў карак, Думка адна ўсё ж была ў нас, адна да навукі рахуба, Пакуль не ўзяў цябе ў лапы свае Людвік Дзюба2. Пачаў ты тады ад стоіцкіх цнот ухіляцца І жыць не так набожна, жыццём захапляцца. Тады, сіл паднабраўшы, нібы з крыніцы чароўнай, Ты перамог Адама фізічна й духоўна...*

Як відаць з гэтых сяброўскіх прызнанняў, ні Адама Міцкевіча, ні Яна Чачота ўжо не задавальнялі казённыя, часта схаластычныя «навукі», якія ім убівалі ў галовы з дапамогаю бізуноў «белакаптурныя» (ад адзення — белы каптур) — святыя ксяндзы-дамініканцы, каго яны не раз «абдурвалі» сваёй «шыфраванай мовай». З затхлых цемнаватых калідораў дамініканскай школы іх неадольна цягнула на волю, на прастор, дзе віравала сапраўднае жыццё, з усімі яго бедамі і радасцямі, з яго здзіўляючымі кантрастамі і супярэчнасцямі, і дзе людзі рупіліся зусім іншымі, чым у школе, вельмі далёкімі ад кніжных, турботамі. Неадрыўныя ад жыцця, ад свайго мінулага і сучаснасці, гэтыя людзі часта ў саміх сабе неслі гісторыю: напрыклад, бацька Адама Мікалай Міцкевіч быў удзельнікам паўстання пад кіраўніцтвам славутага, ужо авеянага легендамі мяцежнага генерала Тадэвуша Касцюшкі і мог нямала цікавага расказаць сыну, як і яго сябру, Яну Чачоту.

Расказы бывалых людзей, асабліва такіх во абпаленых у бойках, як Мікалай Міцкевіч, паўстанцаў, мэты якіх так і засталіся няспраўджанымі, бударажылі розумы і сэрцы дапытлівых юнакоў, гэтакіх непадобных да іншых, часта старэйшых па ўзросце («даўгіх, як чаплі») і тупаватых, няздатных да навукі, але паслухмяных «шкаляроў». Ды і самі сябры добра ўжо бачылі праявы ганебнага нацыянальнага і сацыяльнага ўціску, парадаксальнай няроўнасці паміж людзьмі, бачылі, як пад нядрэмным цівунскім вокам дзень пры дні, з веку ў век лье крывавы пот, у тры пагібелі згінаецца на полі растлусцелага і тупога ад самазадаволенасці пана-самадура зусім бяспраўны перад законам, аддадзены ў поўную ўладу прыгонніка мужык-хлебароб, які корміць свет, а сам ужо недзе пасля каляд часта толькі ў сне бачыць скарынку чорнага хлеба.

Пра гэта ўжо тады, у школьныя часы, пачыналі задумвацца абодва юнакі, надзеленыя ад прыроды чулай душой і добрымі сэрцамі. Ужо тады са спагадай, з павагаю глядзелі яны на просты люд, з якім сустракаліся на колсным кроку — і ў самім Наваградку, і ў яго ваколіцах. Ці не гэта спагада, гэта павага і цягнула іх больш уважліва прыгледзецца да народнага жыцця, вывучыць вусную паэзію беларуса-селяніна, яго звычаі, абрады, вераванні? Пра зацікаўленасць Яна Чачота і Адама Міцкевіча народнай творчасцю ўжо ў часы навучання ў Наваградку сведчыць іх блізкі сябар і зямляк, таварыш па Віленскім універсітэце і Таварыстве філаматаў Ігнат Дамейка, які піша ў сваіх успамінах: «Два нашы студэнты Наваградскай школы з гадоў маленства добра ведалі наш літоўскі (г. зн. беларускі. — К. Ц.) люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчка Наваградак не шмат чым адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было хутчэй сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, на царкоўныя ўрачыстасці, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў, Ян жа да смерці застаўся верны народнай паэзіі...»

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)