Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Райскія яблычкі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Райскія яблычкі

Электронная книга - «Райскія яблычкі». Краткое содержание книги:

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, найперш каралёў, у свядомасці сённяшняга жыхара. Яго цікавіць тэатр і алхімія журналісцкай працы, пішучыя машынкі і драматычныя лёсы папярэднікаў-пісьменнікаў. Некаторыя апавяданні, што ўвайшлі ў кнігу “Райскія яблычкі”, друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” — “Фабрыка сфінксаў”, “Конны помнік з пап’е-машэ”, “Флот каўчэгаў”, а “Рэпрадукцыя Брэйгеля” і “Райскія яблычкі” — у літаратурна-мастацкім зборніку “Ад лідскіх муроў”. У кнізе “Кактэйль Молатава” таксама публікаваўся пачатковы варыянт апавядання “Далакопы”. Райскія яблычкі пісьменніка растуць у гродзенскім садзе, яны някідкія, іх не кожны зможа знайсці, не кожнага яны могуць зацікавіць. Але С.Астравец памятае, што яшчэ нямецкія храністы са слоў рыцараў назвалі некалі Гродна на свой лад Гартэнам або горадам-садам. Ён ведае смак райскіх яблычак і цэніць іх.
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 109
Перейти на страницу:

Ты вітаешся з імі моўчкі, але заўсёды ўзнімаеш да іх вочы, не глядзіш адно пад ногі ці толькі перад сабой, яны самі прыцягваюць позірк, яны зверху, яны ахоўваюць палац каралеўскі, даўно без караля, даўно перабудаваны, перароблены ўнутры, але па-ранейшаму Новы каралеўскі палац. Ніхто, нават дзіўна, не змяняў яго назвы і, што яшчэ больш неверагодна, пакінуў брамных сфінксаў, якія зусім не адпавядалі прынамсі паўвекавому прызначэнню былых манаршых апартаментаў і соймавых памяшканняў. Праз арку ты трапляеш быццам у абдымкі светлай птушкі-палаца, якая двума крыламі заваблівае цябе-запрашае, але ўперад статуя, дзе ты яе сам паставіў, гаспадара, ён стаіць перад табой, ён, ваш кароль, якога не палічылі вартым піетэту і пашаны. Але што табе да тых палякаў? Ён — ваш, ён твой, ты любіш яго за тое, што ён быў, і табе зусім не хочацца рабіцца пракурорам і суддзёю, бо лепей не судзіць і тэлевізійная сцэна ў варшаўскім сейме, дзе амаль з пенай спрачаюцца “Самаабарона” і заўсёды правыя аб тым, дзе дапушчальна дазволіць перазахаваць рэшткі каралеўскіх шпораў, бо ад яго самога не засталося ані косткі, выклікаюць у цябе грымасу на твары. Лёгка ім там спрачацца, калі няма больш нават падабенства фатальнага хаўрусу: Аўстрыйская імперыя даўно ператварылася ў рахманую мірную дэмакратыю, якая заваблівае турыстаў тырольскімі спевамі, шакаладнымі цукеркамі з Моцартам, горнымі лыжамі і паліцэйскім серыялам пра камісара Рэкса, калі былыя прусакі зрабіліся цудоўным чынам братамі па зброі, у Легніцы больш няма маскоўскай стаўкі, а сама руская армія, апынуўшыся ў былой Усходняй Прусіі, хоць і трымае порах сухім, не б’е ў барабаны і не разгортвае свае арліныя штандары з дзвюма дзюбамі.

Дзе б яшчэ пасавала статуя караля Станіслава Аўгуста? Напэўна, постаць яго не для паркавых прысадаў, не для хрушчовачнай забудовы. Даліпан, перад парламенцкай уладай як быццам не паставіш, перад домам культуры тэкстыльшчыкаў, якія бадай зніклі, пакінуўшы па сабе псеўдаантычную пабудову з калонамі, таксама, а вось пляцык перад нібы-палацам прафсаюзнай дзейнасці, відаць, больш прыдатны для помніка. Нездарма хацелі калісьці Каліноўскага тут паставіць, ды нейк заглушылі жаданне, быццам прадчувалі, што не затрымаюцца дзесь надоўга старыя часы, вернуцца сюды зноўку натрывала, каб дзяліць гісторыю на чорную і белую, каб зацята мазаць на ранейшы капыл яе персанажаў гэтымі ж дзвюма фарбамі. Паставіць каралеўскі помнік на пляцы, дзе Катэдральны каталіцкі сабор? Але ж казалі, без жарсці маліўся, без апантанасці кленчыў, без піетэту прымаў камунію, без вялікага жадання наведваў імшу. Аднак на вызваленае дынамітам ад гатычнага касцёла месца караля пагатоў не паставіш, хоць для некаторых гэта сталася б сымбалічным крокам ушанавання-прысуду. Як жа, вядома: у старадаўнім высокім магутным храме здарыўся пажар самы раз у год “маўклівага” сойма, і новая ўлада з гатовасцю ператварыла яго ва ўсходнюю царкву. Так-так, змрочная сымболіка як вынік заканчэння каралеўскага праўлення. Кароль — на прывакзальнай плошчы? У пэўным сэнсе эклектыка, не было тады вакзалаў. З другога боку, пасажыр цягніка ці аўтобуса меў бы перад вачыма ўрок гісторыі, яго праводзіў бы кожнага разу не абы-хто, сам кароль!

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 109
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)