Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
І радасць i боль - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

І радасць i боль

Электронная книга - «І радасць i боль». Краткое содержание книги:

Книгу составили написанные в последнее время исповедально-автобиографические произведения, проникнутые заботой о перестройке сознания и души человека. Они печатались в журналах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», в газете «Літаратура i мастацтва».
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:

На схіле дня

Ліловым дымам сцелюцца па ўзгорках I шапацяць таемна верасы, Мільгаюць у арэшніку вавёркі, На дол сцякаюць кропелькі расы,
Сівы туман курыцца над лугамі, Дзяўбе далёкі дзяцел цішыню, Буслы плывудь шырокімі кругамі I плаўна набіраюць вышыню.
На хвоі дагарэў вішнёвы промень, I небасхіл паволі дагарыць, Рабіна ледзь трымаецца на строме I золатам, i полымем гарыць.
Далёкі пах бярозавага дыму I развітальны голас журавоў Мяне заўсёды клічуць на радзіму, I я спяшаюся дамоў.

* * *

Знікалі з крыкам лебедзі ў тумане, З настылых мальваў асыпаўся цвет. Ніхто не ведаў, што ў такое ранне З'явіўся я на белы свет.
I вось ужо канчаецца дарога, Сплылі, як здані, i мае гады: За што ні браўся — не паспеў нічога, I знікну непрыкметна назаўжды.

Аптымістычны фінал

Не распускайся нават перад смерцю — На безнадзейнай i крутой мяжы. Няхай ад злосці зарагочуць чэрці, А ты найлепшы гальштук завяжы,
Зрабі прычоску, як у маладосці, Адзень адпрасаваны гарнітур, Збяры сяброў на развітанне ў госці I не кажы, што блізка да хаўтур.
Не ўспамінай ніколі аб хваробе,— Ніхто не дапаможа ўсё адно, I знікні, як марак у чыстай робе Знікае разам з караблём на дно.
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)