Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць
- Автор: Разанаў Алесь
- Год: 2006
- Язык: белорусский
- Год: Логвінаў
- ISBN: 985-6800-20-Х
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць». Краткое содержание книги:
Паэмы, што ўваходзяць у кнігу, увайшлі ў знак i з'яву пэўных перыядаў айчыннай літаратуры.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
Знітаваныя з часам, яны зазіраюць у сутнасць часу, i трансцэндэнтныя далячыні раскрываюць у ix свой змест.
Перейти на страницу:
Замарожвае словы лёд.
Зоркі цэляцца,
як байніцы.
Здагадаюся:
«Гэта палёт...»
Гэта — бальніца.
Бы вужака ўзбуджаецца —
ртуць...
Будзе мозг мой хвароба жэрці
не жыхар,
затужу вярнуць
не сябе ўжо,
а нас ад смерці.
Што мільгала
ў душы і ўваччу
уваскрэсіцца да драбніцы...
Ашаломлены,
прашапчу...
А пачуе мяне — бальніца.
Не світала —
зноў вечарэць:
час адцяты...
сляпыя кадры...
Адчаканена ў профіль смерць:
выліваецца квадра ў квадру.
Сон —
скамечаная прасціна.
Цемра торгаецца ў задусе.
Ўсе названа...
Ўсяму цана...
Я пад імем тваім кладуся.
Твар прыцемнены
у вакне:
дзева-маці!..
А сэрцу біцца
у замкнёнае:
не адамкне...
Гэта — бальніца.
Азіраешся:
не мая...
Клікаць буду цябе —
людскую...
Я на скальпелі вастрыя.
Што
ў гарачым
лісці
цікуе?!.
ТЫ НАЗВАЛАСЯ АМЯЛА...
1977
Перейти на страницу: