Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Паўночны вецер для спелых пладоў
Паўночны вецер для спелых пладоў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Паўночны вецер для спелых пладоў

Электронная книга - «Паўночны вецер для спелых пладоў». Краткое содержание книги:

Паўночны вецер для спелых пладоў
1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 34
Перейти на страницу:

Студэнт Ігнат Мазур раптам адчуў цьмянае раздражненне. «Лепш бы галаву лішні раз памыла, чым пачытваць таго Маркса», — падумаў ён, але, вядома, не сказаў услых: дзяўчына магла адразу і назаўсёды «сесці на крыўду», а ён гэтага не хацеў. Зусім наадварот. У яго зноў успыхнула нясцерпнае, неспадзяванае жаданне прыхінуцца да яе, удыхнуць пах яе вопраткі, цела, валасоў, гэтае жаданне цалкам ахапіла яго.

— Паслухай, Святлана, — сказаў ён, — можна я да цябе як-небудзь зайду?

— Зайдзі, — са сваёй незразумелай, іранічнай усмешкай паціснула тая плячыма.

Прыбег з чытальнай залы, якая была непадалёк, заклапочаны, узнерваваны Уладлен Анціпаў. Ён да апошняга сядзеў за падручнікам і цяпер выведваў у аднакурснікаў: як і што? Ля Ігната Мазура ў такі момант яму не было чаго рабіць — хіба выслухоўваць чарговыя кпіны, а вось выдатнікі маглі што і падказаць.

* * *

Увечары з Іосіфам Зялёнкам і Ванем Гужыным адзначалі здадзены іспыт. Абодва зноў паказалі яму залікоўкі з выдатнымі адзнакамі. Як даведаўся Ігнат Мазур, «выдатна» атрымала і Святлана Конкіна і яшчэ некалькі хлопцаў і дзяўчат. Большасць з іх здавалі палітэканомію выкладчыку Пятру Мацкевічу.

Пілі, як звычайна, таннае сухое віно. Зноў успомнілі добрым словам Мацкевіча і гаварылі пра яго, успаміналі, як сутыкнуліся з ім у Аляксандраўскім скверы, і як той спагадліва аднёсся да іх, нават зрабіў ласку — не пагрэбаваў імі, а проста, па-мужчынску выпіў разам. Гаварылі, што, калі верыць чуткам, ён выкладчыкам працуе нядаўна, і, напэўна, яму яшчэ не зусім давяраюць, інакш не запрасілі б на іспыт Гавіна з інстытута народнай гаспадаркі. Ну прачытаў раней ім Гавін некалькі лекцый, дык што з таго? Казалі яшчэ, што Пятро Мацкевіч трапіў да іх выкладаць выпадкова — неяк дэкан Парэцкі пазнаёміўся з ім на стадыёне «Дынама», іх месцы аказаліся побач, дык там яны і зблізіліся.

— Чуткі, плёткі — усё гэта неістотнае, — падвёў урэшце вынік Ігнат Мазур, — а вось мужык ён варты. За яго і вып’ем.

Праз нейкі час яго адшукала Юля Маракова. Дзяўчына была пакрыўджаная, але не паказвала гэта, спытала, ці не забыў ён, што абяцаў прыйсці да яе?

Студэнт Ігнат Мазур супакоіў дзяўчыну і запэўніў яе, што толькі збіраўся, але давялося крыху затрымацца з хлопцамі.

— А я на іспыце атрымала «добра», — пахвалілася Юля Маракова.

— У каго?

— У Гавіна.

— Ну, ты і трапіла да вампіра. Яшчэ пашанцавала. Гнілы дзядзька.

— Так, — хіхікнула Юля Маракова, — сапраўды самазадаволены індык.

— І Конкіна менавіта яму здавала? — быццам між іншым пацікавіўся Ігнат Мазур.

— Так. Атрымала «выдатна».

Абое стаялі ў інтэрнацкім калідоры ля акна і палілі. Са стадыёна насупраць грымеў духавы аркестр: рыхтаваліся да чарговага традыцыйнага параду вайскоўцы.

— Паслухай, Ігнат, — пачала Юля Маракова. — Маё «Крымскае» з пасылкі пачакае, бо сёння нам няма дзе прытуліцца, але ў мяне ёсць да цябе адна, магчыма, не зусім звычайная прапанова. Справа ў тым, што хутка апошні іспыт, а потым вакацыі, пасля практыка. Затым дзяржэкзамены, у нас курсы медсясцёр, а ў вас вайсковыя зборы.

— Што з таго, Юля?

— Паехалі на вакацыі да мяне. Да Сімферопаля на самалёце, а там ужо побач. Ты, бачу, здзіўлены?

Паўза.

— Вядома, здзіўлены. Дзякуй табе за ўсё, але…

— Што так? — перапыніла яго дзяўчына.

— Трэба дапамагчы маці, а па-другое — у мяне няма лішніх грошай. У якасці каго я прыеду?

— Ну вось твая беларускасць усплыла: як, чаму? Ды каб не назаляць… Мае старыя — гасцінныя: бацька — загадчык гандлёвага аддзела ў абырвалзе, а маці…

— Што за абырвалг?

— Ты ж у Булгакава памятаеш?

— А, — здагадаўся Ігнат Мазур. — Гэта ж Шарыкаў усё наадварот чытаў.

— А маці — выкладчыца мовы і літаратуры ў школе. Ты з ёй адразу паразумеешся. Прычым тут грошы? Урэшце, я адзін раз прапанавала, а другі — не буду.

Ён не стаў тлумачыць Юлі Мараковай, што ў маці даўняя хвароба, якая носіць назву гіпатырэёз, і што ёй штодня трэба прымаць лекі. Маці ж хоць і выйшла на пенсію, змушана працаваць, бо пенсія ў яе зусім малая: яе, жонку «ворага народа», некалі з літасці ўзялі на працу на адзін занядбаны заводзік, дзе і зарплаты па сутнасці не было. Так што вакацыі не для яго. Вядома, ён з задавальненнем пазагараў бы на марскім пляжы і ўсё такое, але… Ды і як бы ён паглядзеў у вочы яе бацькам, штодня аб’ядаючы іх і не маючы ў кішэні лішняга рубля?

— Не крыўдуй, Юля, — расчуліўся ад нечаканай шчырасці дзяўчыны Ігнат Мазур, — такі я ўжо чалавек і іншым пакуль быць не магу, а вакацыі кароткія. Пабачымся. Ёсць і іншыя праблемы, але потым, потым…

1 ... 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 34
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)