Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Сны iмператара
Сны iмператара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сны iмператара

Электронная книга - «Сны iмператара». Краткое содержание книги:

Кніга апавяданьняў пісьменьніка і гістрыка Уладзімера Арлова Сны імпэратара была надрукаваная у выдавецтве Мастацкая літаратура ў 2001 годзе. На сторонках выданьня аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будаваць нашу будучыню. У выданьні сабраныя апавяданьні, аповесьці і эсэ розных гадоў, якія выйшлі з-пад пяра Уладзімера Арлова тут і пра радавод самаго спадара Ўладзімера і пра слынных герояў і постаці беларускай гісторыі. Аўтар ня проста знаёміць нас з падзеямі і асобамі Мінуўшчыны, але і прымушае кожнага задумацца і перажыць лёс свайго народа. Ад Полацкага княства да 20 стагодзьдзя шлях у 11 стагодзьдзяў. Гэта шлях птушкі фэнікс-Беларусі, якая нягледзячы на ворагаў і “братоў”, жыве і будзе жыць
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 166
Перейти на страницу:

— Я быў у яе дома. Праўдзівей, на тым месцы, дзе стаяў палац яе бацькі. Палац згарэў, цяпер там атабарыліся бадзягі. Яны вельмі хацелі пазнаёміцца са мной, дакладней, з маёй калітой. На шчасце, зброя заўсёды пры мне...

— Палац згарэў! — Эразм пацёр рукі.— Гэта цудоўная навіна.

— Нарэшце Бог паслаў мне на той вуліцы старую, якая нешта ведала. Бацька і брат донны Франчэскі памерлі аднымі з першых, не паспеўшы выехаць з горада. Слугі расцягнулі ўсё, што маглі, і разбегліся. Пэўна, нехта з іх і пусціў палац дымам. Болей я нічога не ведаю.

— Ты прынёс добрыя весткі, Nicolaus. Добрыя для нас, бо кепскія для айцоў інквізітараў. Бедныя ведзьмы цікавяць іх значна менш за багатых. Але хачу цябе папярэдзіць. Першы допыт даручана весці чалавеку, якога нельга было прасіць за яе, як, зрэшты, і за каго-небудзь іншага. Аўтары «Молата ведзьмаў» маглі б ганарыцца такім наступнікам. Ён нават атрымаў мянушку — Нястомны.

Дамовімся быць там толькі сведкамі. Я не дабіваўся адмены допыту, каб не навесці падазрэнні на чалавека, які даў згоду спрыяць нам. Будзем спадзявацца на яго і на Божую дапамогу.

На Божую дапамогу, паўтарыў у думках павесялелы Гусоўскі. На Божую дапамогу ў барацьбе з боскай юстыцыяй. Ён не змог стрымаць усмешкі. Аднак усмешка адразу згасла: ён згадаў пра «Молат ведзьмаў», пра гэтую вусцішную кнігу, што апісвала злачынствы чортавых жонак і навучала, як вынішчаць іхняе племя.

Вітэліус кінуў позірк на пазлачоных анёлаў, што падтрымлівалі пульхнымі ручкамі авал каміннага гадзінніка.

— Мы яшчэ маем час папалуднаваць і прадугледзець розныя неспадзяванасці.

Пасол самаруч запаліў сівыя пучкі палыну ў кадзільніцах і зноў напоўніў келіхі мятавым настоем.

V.

— Выйдзі, злы дух, поўны маны і беззаконня; выйдзі, выпладак хлусні, ізгой сярод анёлаў; выйдзі, цмок, супастат хітрасці і бунту; выйдзі, выгнаннік раю, не варты літасці Божай; выйдзі, сын цемры і падземнага полымя; выйдзі, драпежны начны воўк; выйдзі, дух ерасі...

 Ціхі напачатку голас інквізітара пакрысе мацнеў.

— Выйдзі, брудная жывёліна, найгоршая з усіх існых; выйдзі, злодзей і хіжак, поўны юру і сладастраснасці; выйдзі, злы дух, асуджаны на вечныя пакуты; выйдзі, кубло блудадзейства і распусты; выйдзі, корань усяго зла і ўсіх злачынстваў; выйдзі, кат роду чалавечага!..

Інквізітар ужо не вымаўляў, а прарэзліва выгукваў словы заклёну, і звязанага чалавека, што ляжаў на сырых камянях, пачало калаціць, як у ліхаманцы. Гэтая ліхаманка ўвачавідкі пераходзіла ў страшныя курчы, і раптам чалавек на падлозе нема закрычаў, выпруціўся і, страціўшы прытомнасць, заціх.

— Сатана пакінуў яго,— перажагнаўшыся, прамовіў інквізітар і ацёр рукавом сутаны ўзмакрэлы высокі лоб. Па худым бледным твары Нястомнага прабегла задаволеная ўсмешка.

На працягу ўсёй працэдуры Гусоўскі — яны з Вітэліусам сядзелі на крэслах каля вільготнай сцяны з плямамі цвілі — думаў пра Франчэску. Вера ў тое, што Эразм выратуе яе, змянялася паняверкаю і зноў вярталася, даруючы душы кароткую суцеху. Ён яшчэ не задумваўся, што будзе потым. Найперш яе трэба выбавіць з рук гэтага чалавека з высокім белым ілбом і гострым падбародкам, чалавека, які, па чутках, нязменна вырывае поўнае прызнанне і паслаў ужо на вогнішча больш за тысячу жанчын.

— Некаторых хрысціян д’ябал здолеў пераканаць, што яго не існуе, і гэтая ягоная хлусня — самая падступная,— заўважыў інквізітар. Відаць было, у хвіліны адпачынку ён не супраць пагутарыць з чужаземцамі.

Вітэліус велягурыста загаварыў пра адказную місію боскай юстыцыі, што беражэ чысціню веры і моц Пятровага пасада. Нястомны ўлешчана пагаджаўся. Так, іхняя справа вымагае вялікай мудрасці і сілы духу, бо з году ў год неба шле ім усё новыя і новыя выпрабаванні. Да прыкладу, адкрытыя гэтым генуэзцам Калумбам землі. Цяпер ужо ўсе пераканаліся, што гэта ніякая не Індыя і не Кітай. Калі ж тубыльцы не азіяты, дык хто яны? Нельга ж прыраўноўваць да хрысціян-еўрапейцаў істоты, што ходзяць целяшом і моляцца месяцу і балванам. Наогул, ці ёсць у насельнікаў Новага Свету душа? За каго іх мець: за зацятых грэшнікаў і ерэтыкоў, вартых аўтадафэ, ці за немаўлятаў? I, нарэшце, адкуль яны з’явіліся на свет? Адны багасловы сцвярджаюць, што род іхні ад Каіна, другія — што ад выклятага бацькам Хама. А можа, яны зусім і не людзі, а жывёлы?

Вітэліус спачувальна ківаў, аднак паэт памятаў, як Эразм з гневам паказваў яму кнігу гішпанскага храніста-канкістадора. «Чаго можна чакаць ад людзей, якія маюць такія цвёрдыя чарапы, што ў бітвах з імі мы мусім сцерагчыся і не біць іх мячамі па галовах, бо праз гэта адразу тупіцца самы гостры меч?»— узгадалася сціхотнае пытанне храніста. О, які крывавы, які бязлітасны час! А Усявышні адно чакае, маўкліва пазіраючы на чалавечыя пакуты...

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 166
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)