Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]
Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваім. Кніга І. Выйсце крыніц [на беларускай мове]». Краткое содержание книги:

Раман у двух кнігах «Каласы пад сярпом тваім» прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі.
Першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць, як памірае стары сьветапогляд яшчэ з часоў перад падзеламі Рэчы Паспалітай, і нараджаецца новае пакаленьне, якому суджана пакласьці галаву для будучыні Беларусі. «Грушы накнавана абрынуцца ў Дняпро», але і «крыніцы нязьменна спалучацца ў імклівую раку».
Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману, і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім» сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет, каб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 154
Перейти на страницу:

Вузкая, да смешнага маленькая ручка пані Антаніды кранула дзеда за локаць.

— Бацька, тут дзеці.

Дзед замаўчаў. Потым зірнуў на нявестку і даволі лагодна ўсміхнуўся. Ён вельмі памякчэў да нявесткі за гэтыя гады: быў удзячны за ўнука.

— Пані Эвеліна, — усміхнуўся Юры, — радасць райская, што прыехалі… Франс, вы паважны, як магістр масонаў…А Стах… Не, глядзіце вы, які наш Стах… А ты, Наталечка, усё маладзееш. Што ж з табой далей будзе, алянятка?

Смяяліся снежныя зубы.

— І Майка, — нечакана сур'ёзна сказаў ён. — Вы сёння дзівосная, Майка… Алесь зараз прыйдзе. Ён пайшоў размясціць хлопцаў.

Вежа глядзеў на Майку.

— Ты! — спытаў ён. — Колькі ж гэта?

— Шаснаццаць, — сказала пані Эвеліна.

— Та-ак. Бадай што, цяпер ужо цябе не назавеш чорцікам…

— Што дзіўнага, — сказаў Раўбіч. — Скончыла інстытут.

Дзяцей адвялі ў іхнюю залу, у тую самую, дзе калісьці дзеці разбілі вазу. Майка ўспомніла: чарапок з хвастом сіняй рыбкі і дагэтуль ляжыць у скрыначцы.

У зале лёкаі скрэблі васковыя свечкі на дубовыя цагліны падлогі. Дзеці потым, танцуючы, разнясуць усё нагамі. Будзе лепей, чым назнарок нацерці.

Майцы адразу падумалася: «А нам цяпер сюды, у гэты пакой, ужо нельга. Мы цяпер дарослыя».

На хвіліну прыйшоў жаль. А потым зноў вярнулася радасць.

Яна ўступала ў залу з тым самым пачуццём, што і раней. Бачыла, як ад дзвярэй глядзяць на яе вочы пана Юрыя і пані Антаніды. Глядзяць з нейкім асцярожным чаканнем. І ў сэрцы нарадзіўся неасэнсаваны пратэст: «Нашто яны так глядзяць на мяне?»

Думка адразу ж знікла. Бо стракатая чародка людзей абкружыла яе.

— Гэта хто? Бог мой! Ядзя! Ядзечка!

Ядзечка стаяла ўсё такая самая, усё гэтак жа падобная на ляльку. Але яна была… яна была ледзь не з Майку ростам. Тоненькая, зграбная…

— Маюнька! Маюнька! — смяюцца сінія вочы.

А потым пайшло. Чорны ўсмешлівы Янка і ягоныя рукі, што моцна сціскаюць яе далонькі.

— Майка! Майка! — глядзіць у вочы, нібы не верыць. — Як мы рады! Як узрадуецца Алесь!

— Табе добра, Янка?

— Мне добра. Я цяпер сын, рачоны Ян Клейна.

…Куды гэта глядзіць паўз яе доўгі, такі «састарэлы» Янка?

Міхаліна паглядзела туды, і ў той самы момант на хорах заспявалі скрыпкі. Нібы назнарок. І ад іхняга задуменнага спеву зноў глыбока ўпала сэрца.

За пяць крокаў ад яе стаяў Алесь і дзіўна, нібы спалохана, нібы не пазнаў, глядзеў ёй у вочы.

Яна таксама не адразу пазнала яго. Зусім дарослы. Выцягнуўся амаль з пана Юрыя і, відаць, будзе вышэйшы. І такі самы загарэлы. Аблічча аж аліўкавае, і на ім асабліва светлыя — аж свецяцца — цёмна-шэрыя шырокія вочы.

Але чаму ён так разгубіўся, нібы ўбачыў дзіва? І што гэта ў ім такое новае?

Ага, вочы сталі не такія мяккія. І ў постаці няма нічога ад медзведзяняці: стройная, гнуткая постаць.

Алесь схіліўся і пацалаваў ёй руку.

— Я вельмі ўзрадаваны, — голас чамусьці асекся. — Мы так даўно не бачыліся.

— Вельмі даўно. І хаця б… адзін ліст.

— Гэта вы, Ма… Міхаліна, не адказалі мне.

— Я, па-ранейшаму, Майка.

Паўза.

— Сходзім да Вацлава. Я з Вежы. Ледзь паспеў пераапрануцца.

У «зале разбітай вазы» Стась, Вацлаў і Наталя гулялі ў жмуркі. Вадзіў Вацак, і Алесь назнарок «спаймаўся» яму.

— Спаймаў!

— Не, брат, гэта я цябе спаймаў, — сказаў Алесь.

І ўзняў Вацака высока-высока.

— Алеська! Братка! — крыкнуў Вацак, боўтаючы нагамі ў паветры.

— А паказаць табе, як барсук дзяцей гладзіць? — спытаў Алесь, прыціскаючы брата да грудзей.

— Не-а, — малы закрыў галаву рукамі. — Супраць поўсці гладзіць будзеш. Дулі калупаць.

— Ты ў мяне разумны, — засмяяўся Алесь.

Майка заглядзелася на яго. Высокі, шырокі ў плячах, ён стаяў, трымаючы брата, як перайка.

Наталя ціха падышла да Майкі і пацерлася шчакой аб яе далонь. Міхаліна прысела і, расчырванеўшыся, правяла носам па вачах сястры.

Якраз у гэты момант Алесь, падхапіўшы на рукі яшчэ і Стася, зірнуў на дзяўчыну. Нешта разгубленае зноў мільганула ў ягоных зрэнках.

— Ну, до ўжо, хлопчыкі, — глухавата сказаў ён. — До.

— Алесь, — віскнуў спушчаны на подлогу Вацак. — А Наталя харошая. А Наталя казала, што яе не бралі, аж потым Майка ўзяла. Яна разумее, што мне без Стася і Наталі сумна. Яна харошая.

— Вельмі харошая, — сказаў Алесь. — Гуляйце, хлопцы.

Падвёў, падштурхнуў хлопцаў да Наталі, абняў усіх трох. І тут ягоная рука выпадкова дакранулася да Майчынай рукі.

Майка раптам адчула: здарылася нешта нязнанае. Зірнула на Алеся і ўпэўнілася, што ён таксама адчуў, затрымаў на яе плячах і руках чужы позірк.

1 ... 135 136 137 138 139 140 141 142 143 ... 154
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)