Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138
Перейти на страницу:

Вярховічы — Быцень

Імгненне светлае на небасхіле

Яшчэ адна гутарка Леаніда Галубовіча з Міколам Купрэевым

Наіўна думаць, што ты можаш уведаць чалавека. Ты можаш толькі нешта даведацца пра нейкую асобу.

Яшчэ больш наіўнаспадзявацца, што чалавек сам адкрыецца табе, як на споведзі, бо й на споведзі святару адкрываюць толькі магчыма ўвіднае, а не свой таемны ўнутраны свет. Можа, таму, што перад табоюсвятар, а не Бог. Адкрыемся ж адно толькі Госпаду, бо "там" не схаваем і не ўтоім сябе...

I ўсё ж мне здавалася, што я ведаў Міколу Купрэевавядомага таленавітага літаратара і адзінокага, зболенага, па сутнасці, абязножанага чалавека...

Як бы не так. Зрэшты, пішу я пра яго даўно і многа. А вось што піша ён... Насмелюся вынесці яго ліст да мяне ад 15 лістапада 1999 года на старонкі кнігі, бо, як мне думаецца, у ім больш Купрэева-чалавека, чым Купрэева-літаратара ў нашай з ім ніжэй апублікаванай гутарцы.

"... Нарэшце, я зноў у Пружанах. Але сёння жзноў!еду ў Быцень (мястэчка ў Івацэвіцкім раёне, там нядаўна пахаваны М.Грынчык), дзе пустуе хата майго даўняга сябрукабылога журналіста, цяпер аператара газавай кацельні Міколы Рымача. Сам ён жыве ў Івацэвічах. А блукаю я ўжо месяц, таму што аддаў сваю кватэру зяцю маёй сястры (мужу маёй пляменніцы), які прыехаў сюды, у Пружаны, на сорак дзёняк студэнт-завочнік мясцовага сельгастэхнікума (інтэрната завочнікам не даюць, а ў мяне толькі адзін ложак).

У сястры, у Вялікай Гаці, я доўга быць не магу: надта ўпікае мяне за маё жыццё-быццё (а сястра, увогуле, мая добрая, але... доўга ў яе хаце быць не магу).

Заўчора званіла з Саюза пісьменнікаў Таццяна Юр'еўна наконт дзяржаўнай стыпендыі на 2000 годкаб я напісаў заяву. Паслаў па факсу (з райгазеты ад Міколы Антаноўскага) заяву і нейкі пералік нечага. Зноў, адчуваю, нічога не будзе (як заўждыадносна мяне)...

Толькі што напісаў адказ на тваё першае пытанне. Ну, і як мой адказ? Я лёгка пішу прозу і вершы, а такоеадказы!ну, не магу. Не ў маім стылі. Нешта не тое. Алешто атрымалася. Без усякіх японцаў і французаў...

Пішы мне на Пружанывярнуся сюды 19 лістапада на два-тры дні. Куды паеду з Выценяне ведаю. Куды душа скажа. За акномзімна, ветрана, холадна... А на паўботах маіх маланкі “паляцелі". Як і ва ўсіх штанах. Не, каб, як пры Сталіне, усё было на гузіках. Навыдумлялі нейкіх “маланак"! А яно ж так: маланкіраз, і няма... як жыцця...

&умаю наконт новай аповесці...

Леанід Галубовіч

   —  Ці помніш ты, Мікола, свае першыя спробы пяра? Адкуль “тое” было, на твой сённяшні погляд, — ад закладзенай бацькамі геннай прыроды (родавае) ці ад зачараванай неўразумеласці гэтага свету?

   —  Можа, лепей казаць не пра першыя спробы пяра, а пра першыя вершаваныя радкі, якія склаліся ў душы — хай яны, тыя радкі, і не выліліся праз пяро на паперу. Дык вось: ТАГО пачатку свайго не помню. Але добра помню адно — мелодыю. Ды і як яе не помніць, калі яна са мной, ува мне заўжды — з усвядомленых дзён маленства па сёння. Мелодыя задуменна-самотная. Бо на душы вельмі рана стала задуменна-самотна. I ціха. Была вайна. Але выбухаў, стрэлаў не помню. Адно — самотную цішыню. I ў гэтай цішыні — задуменная старая вярба над чорнай сажалкай у Вікове, ля Дняпра, павольна і задуменна падаюць з неба ўніз і зноў падымаюцца ўгору крылы млына на ўзгорку сярод поля між Ямным і Доўскам, і ля млына на калодзе сядзіць і смаліць піпку мой дзед Навум і задуменна-самотна глядзіць далёка ў поле, і ў вачах яго ціха стаіць сляза. А задуменная маці палошча з кладкі ручнікі ў ручаіне, потым яна, самотная-самотная, стаіць у цёмным палітончыку, раніцай, на высокім ганку, потым кідаецца з яго і бяжыць па вікоўскай вуліцы туды, за сажалку, куды немцы павялі майго бацьку... I на журботным кладоўі — задуменна-самотныя людзі. I задуменна-самотныя немцы-палонныя на беразе Чорнага возера, што ля Старых Пяскоў. I задуменныя чорныя вочы дзяўчынкі-аднакласніцы... Так сталася, што ўва мне заўжды “стаіць” задуменна-самотная мелодыя. I калі я ў пятым ці шостым класе напісаў вершык, дзе былі такія радкі (пра Першамай):

   — 

... Гэта свята людзей!

3 песняй ідзе

Савецкі наш край!.. —

атрымаў на гэты вершык адказ з “Піянера Беларусі”. Адказ быў падпісаны так: “3 прывітаннем Анатоль Астрэйка”. Не помню канкрэтна, што пісаў мне Астрэйка, але зразумеў: вершык слабы і надрукаваны не будзе. I я перастаў пісаць. Чаму? Тады дванаццаці-трынаццацігадовы, я не разумеў — чаму. I толькі пазней даўмеўся, а дакладней — адчуў, што тыя “піянерскія” радкі, тыя клічнікі — гэта не маё, гэта не я. Я — задуменна-самотны, а там — бадзёрыя клічнікі. У дзесятым класе, у Івацэвіцкай рускай сярэдняй школе, я натрапіў на два тоўстыя, у сініх вокладках, тамы Аляксандра Блока і быў зачараваны задуменна-самотнай мелодыяй яго паэзіі, і ўва мне ціха і лёгка ўзышлі такія, ўжо мае, радкі:

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)