Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Классическая проза » Палеская элегія
Палеская элегія - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Палеская элегія

Электронная книга - «Палеская элегія». Краткое содержание книги:

Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у «жураўліным сэрцы». «Палеская элегія» – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, які ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы купрэеўскіх герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі «светлае імгненне», але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 138
Перейти на страницу:

Дзядзька Сцяпан прыпёр лодку шастом да берага. Дзядзька Восіп ступае цераз борт на бераг, ідзе ў траву, нахіляецца там і нам кажа адтуль:

   —  Васемнаццаць мікрарэнтген.

   —  Што-о?! — крыкнуў дзядзька Сцяпан. — Што-о?! — Каб на іх, а каб на іх! Не можа быць! Правер яшчэ раз! Можа, твая тэхніка?!

Дзядзька Восіп спакойна нахіляецца зноў над высокай густой травой, потым выпростваецца, хавае дазіметр у кішэню, з хвіліну глядзіць кудысьці ўбок і ціха, ледзь чутна кажа:

   —  Дзевятнаццаць.

Дзядзька Сцяпан ужо маўчыць. Дзядзька Восіп ступае з берага ў лодку, сядае на сваю лаўку, бярэцца за вёслы, рыпяць уключыны, дзядзька Сцяпан рашуча, як са злосці, утыркае свой шост у бераг, потым у дно, плывём. У лодцы ціха, але — нядоўга. Мэкнула каза, за ёй — казёл.

   —  Есці хочуць, — ціха кажа дзядзька Сцяпан. — Калі б трава была здаровая, тут мы, вядома, не касілі б. Нельга. Грамадская трава. Але хоць бы каза з казлом наеліся.

Ён змаўкае, потым падымае галаву ўгору, глядзіць у неба, быццам бачыць там некага, і тым, каго ён там, у небе, бачыць, кажа:

   —  А каб на вас, а каб на вас!.. Малако адсюль пойдзе ў горад. Гараджане народ гэткі, што ўсё вып'юць... Во і ты, Васілёк, будзеш там у сваім інтэрнаце малачко з гэтых беражкоў піць, дзякаваць будзеш у сталоўцы. Эх, Васілёк, Васілёк, падрасцеш, падвучышся...

Дзядзька глядзіць на мяне, глядзіць, мне здаецца, доўга, і пра шост ён свой забыўся, і той вяла цягнецца ў вадзе за лодкай, мне ажно цяжка стала, цяжка недзе ўнутры мяне, але я не магу адвярнуцца ад яго вачэй, і ў іх я бачу слязу, слязу ў старых і добрых вачах, і ўжо чую, што недзе і ўва мне збіраецца, набліжаецца сляза, і тады я рашуча, гэтак жа рашуча, як дзядзька адштурхнуўся шастом ад берага, адварочваю галаву ўбок, за канаву, і далонню скідаю са шчакі тую слязу... I во чую за спінай бадзёры — ажно быў на нейкае імгненне не паверыў — голас дзядзькі Восіпа:

   —  Ну што вы, мужыкі! Плывём!

I дзядзька Сцяпан сказаў гэтак жа бадзёра:

   —  Плывём!

I я паварочваю галаву на іх галасы і кажу дзядзькам:

   —  Плывём!

Дзядзька Сцяпан бярэ ў рукі торбу, у ёй харч для нашых чацвераногіх матросаў і пеўня, дае казе, казлу і Пецьку хлеба, Дзіку — кавалачак мяса.

Паліць сонца, усім у лодцы млосна, скідаем з сябе кашулі, казёл і каза становяцца на пярэднія калені, звешваюць бародкі праз борт і п'юць ваду, і Дзік хоча глытнуць вады, але не дацягваецца да яе языком праз борт, тады дзядзька Сцяпан бярэ яго за каршэнь і апускае ў рэчку, сабака б'е лапамі па вадзе, фыркае, плыве пад самым бортам, ціха скутоліць і гаўкае — маўляў, што ж ты робіш, стары чорт, і дзядзька падымае яго назад у лодку. Дзік атрасаецца, абдае ўсіх пырскамі вады, і ўсім робіцца свяжэй. Пецька ўскоквае на самы вільчык лодкі, лопае крыллем, выцягвае шыю ўперад і ўгору і — кукарэкае, ды так, ажно рэха пайшло.

I што я тут бачу: дзядзька Восіп спадылба, як нясмела, быццам нечага ці некага саромеючыся, узяў ды ўсміхнуўся. Ніколі да гэтага я не ведаў, што ён можа так усміхацца! Тут, у лодцы, усмешка гэтая яго была такая прыязная, лагодная, што і я ўсміхнуўся — яму. Дзядзька Сцяпан убачыў маю ўсмешку, і спачатку здзіўлена глядзеў на мяне, потым, мусіць, усё зразумеў і — таксама ўсміхнуўся шырока і даўжэй, чым усміхаліся мы з дзядзькам Восіпам, усміхнуўся ў спіну свайго даўняга суседа, а жылі ж яны, ведаю, холадна між сабой, не сварыліся, але і не сябравалі, хаця дзядзька Сцяпан і памыкаўся зачапіць суседа добрым словам, чым калі дапамагчы па гаспадарцы, але той толькі моршчыўся, адварочваў галаву ўбок, зацята маўчаў.

I раптам я здагадаўся: нешта вельмі важнае сказала душы дзядзькі Восіпа ноч у Кутнішчы, у хатцы бабы Насты, потым — тая старая бяроза, пад якой яны ўдвух хрысціліся — кожны па-свойму... Ну, і яшчэ ж яны плывуць па рэчцы ў адной лодцы, а ў гэтай лодцы...

Гляджу ў неба: там плывуць белыя чыстыя аблокі, даганяюць адно аднаго, дакранаюцца мяккімі краямі, разлучаюцца, аддаляюцца і зноў збліжаюцца, цесна злучаюцца, становяцца адным шырокім воблакам, і скрозь гэтае воблака ідуць на зямлю, на рэчку, на нашую лодку цёплыя сонечныя промні. I мне так добра ў нашай лодцы, на нашай рэчцы — так-так, канава зноў стала рэчкай, і зноў да берагоў яе падышоў густы лес, высокімі соснамі, елкамі, старымі і маладымі бярозамі, крушыннікам, ажыннікам, кусцікамі багуну і ядлоўцу, а над вадой ціха шумяць лісцем алешнік, ракітнік, стаяць у вадзе чарот і белыя гарлачыкі.

   —  Прыстаем да берага! — кажа дзядзька Сцяпан і скіроўвае лодку ў зараснік чароту, да берага, між алешынамі.

Дзядзька Восіп ступае на зямлю, за ім — я з казой. Усе астатнія застаюцца ў лодцы. За прыбярэжным кустоўем, перад падлеснікам, — густая трава. Дзядзька нахіляецца над ёй, праз якую пару хвілін выпростваецца і кажа назад, на рэчку:

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 138
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)