Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 164
Перейти на страницу:

I, сыходзячы ўніз, пацалавала яго:

— Не думай ні аб чым. Усё адно яны цяпер будуць у дурнях. Хто возьме збэшчаную нявесту?.. Не думай, ён не прыйдзе на месца двабою.

Алесь змоўчаў, хоць ведаў, што Франс ужо выехаў. Шчыра кажучы, ён баяўся яе слёз пры развітанні і спадзяваўся, вядома, не на яе, а на свой фортэль з гадзіннікамі. Хай едзе.

Падсаджваючы яе ў сядло і моцна цалуючы, ён сказаў:

— Вось і добра. Бывай.

— Бывай.

Ён правёў яе позіркам, а потым пайшоў на паркавы двор, распрануўся і з асалодаю падставіў налітае маладой сілай цела пад струмені каскада. Яны свісталі ў твар, секлі ў грудзі, сплывалі па спіне. Ён толькі пырхаў.

Там яго і знайшлі Выбіцкі і Мсціслаў.

— Познімся, — сказаў апошні.

— Паглядзі там на мой гадзіннік, — сказаў Алесь.

Мсціслаў здзівіўся і спалохаўся. Ён звяраў час з секундантамі Раўбіча. Спытаў у Адама, але той забыў свой гадзіннік дома. Маеўскі пайшоў звяраць з хатнімі — тфу ты, д'ябал!

— Аддасі ў наладу, — сказаў Алесь, расціраючыся. — Добра, што хоць твой не адстаў.

— Ал-ле, — сказаў Адам. — Што ж рабіць?

— Паездзім па палях, — сказаў Алесь. — Бач, раніца якая!

…I вось яны ехалі. Туманныя дрэвы волатамі стаялі вакол, і ў кожным зіхацела сонечная вясёлка.

Алесь ехаў і думаў, што ён нікога не будзе забіваць, ды яшчэ ў такую цудоўную раніцу.

Гонар, вядома, ёсць гонар, але з тымі, хто сапраўды хоча прынізіць. Між ім і Франсам было непаразуменне. То што ж, забіваць яго за гэта?

Франс не ведаў ягоных думак. Але Франс не ведаў і таго, што ён цяпер брат яму, Алесю, брат да смерці. Найлепшы з усіх братоў, таму што брат каханай. I іх цяпер пяцёра: Франс, Кастусь, Мсціслаў, Майка і ён.

Вясёлкі стаялі ў верхавінах дрэў. Дрозд узляцеў з аднаго дрэва, абурыўшы ўніз цэлую залеву залатой вады. Заспеты гэтым патопам, заяц даў лататы з усёй моцы сваіх задніх ног.

Алесь засмяяўся. Наўскач пагнаў каня па мокрай, ільсняна-чорнай лясной дарозе, праскочыў пад дрэвам і з сілаю пусціў у яго карбач. На Мсціслава і пана Адама пацягнуўся з вышыні паток струменьчыкаў, падобных на залацістую каніцель, аблытаў іх, зрабіў залацістыя валасы Маеўскага рыжымі, а буланага каня — сплова-вогненным.

Ён ад'ехаў ад іх і пачаў трэсці адно дрэва на сябе. Зноў пацягнулася золата. Ён стаяў, бы пад макаўкай шатра з бліскучых ніцяў.

Забіваць? Лухта! Мокрая белая сарочка халодзіць цела. Лес пахне бальзамам. Алень уцякае, бо людзі занадта шумяць.

— Што ты робіш, вар'ят? — крычыць Мсціслаў.

— Гэта каб Франс не заўважыў, што ў мяне цыганскі пот ад жаху.

Ні ў кога не будзе цыганскага поту. Ні ў кога. Што, можа, у самага блізкага пасля Майкі чалавека, у брата? Смешачкі!

Шэрыя доўгія Алесевы вочы смяяліся, увесь твар смяяўся.

— Браткі, паездзім яшчэ трохі, — узмаліўся ён.

— Глядзі, — сказаў пан Адам. — Занадта хочаш жыць.

— Не крумкай, — сказаў Мсціслаў Маеўскі. — Лухта гэта. Вядома, паездзім.

…Франс яшчэ здалёк убачыў трох коннікаў, якія вырваліся з лесу.

— Урэшце, — сказаў бледны Iлля.

Коннік раптам спыніўся, потым усе трое пачалі набліжацца ступою.

Нахабныя вочы Якубовіча сталі злосныя:

— Чорт ведае што. Спазніцца на сорак пяць хвілін.

— Я ж казаў: пачакаем, — абыякава сказаў Франс. — Магчыма, гадзiннiк.

Якубовіч засмяяўся:

— Па-мойму, яны выгандлёўвалі лішнія хвіліны жыцця. — Ляснуў Франса па плячы: — Ану, куражу, хлопчык.

— Правільна, што я цябе падтрымаў наконт чакання, — сказаў Ілля Франсу.

Прывіталіся.

— Так нельга, панове, — сказаў, выскаляючыся, Ілля.

Мсціслаў паказаў гадзіннік.

— А ваш, пане Загорскі?

— Забыў,— паціснуў плячыма Алесь.

— Што ж, панове, — сказаў гусар, — вам астаецца толькі папрасіць адзін у аднаго даравання.

Франс, бледны, але спакойны, глядзеў убок і маўчаў. Горкая зморшчынка ляжала ў яго між брывамі. Загорскі адчуваў, што любіць у ім усё… I вось грымне стрэл.

"Ах, як усё атрымалася! Трэба было пераводзіць стрэлкі на гадзіну".

— Панове, я яшчэ раз запрашаю вас памірыцца, — сказаў Выбіцкі.

— Я гатовы, — сказаў Алесь.

Франс маўчаў. У яго толькі злёгку дрыжаў краёчак рота. I тады Алесь сам зрабіў спробу прымірэння. Яго зараз нішто не магло прынізіць.

— Франс, — сказаў ён, усміхаючыся, — ты ведаеш, я не баюся. Але нашто ліць кроў? Ты не ведаеш, але…

Ілля перапыніў яго:

— Панове, ды што ж гэта? Гэта супраць правіл, самім… Калі абодва бакі баяцца, хай так і скажуць. Тады мы зоймемся чым-небудзь больш вартым… Плесці вяночкі будзем, ці што?

1 ... 131 132 133 134 135 136 137 138 139 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)