Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Электронная книга - «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Краткое содержание книги:

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 171
Перейти на страницу:

Гэта добра, што ўсе вылюдкі адразу трапляюць у кардыналы. Чысцей будзе непарушная. Сутнасць.

І Юрась асабліва мякка спытаў у Іуды:

— Чаму ты думаеш, што не трэба спачатку прашчнікаў?

— Гэта ж ясна. Напасці адразу, не даць вылезці з гэтай лагчыны, што бліжэй да муроў.

І тут Хрыстос зразумеў: дажджы.

— Правільна! Праўду сказаў ён! Яны ў латах, яны цяжкія як халера. Дажджы. Пад восень глеба кепска сохне. Там гразка. Для іх. Ну, не зусім, ну, па бабкі коні ўгразаць будуць. І то хлеб. Паспрабуй пазмагайся, пападзі, ухіліся, калі ногі, бы ў мухі на смале.

…У тую ноч увесь горад — хто з цьмянай радасцю, а хто і з заміраючым ад жаху сэрцам — сачыў за далёкай гарою, што ўся, ад падэшвы да вяршыні, зырчала бліскаўкамі агнёў.

А на гары, у самы цёмны перадсвітальны час уставалі, разбіралі зброю, сяк-так строіліся ў доўгую баявую лінію. Трэба было яшчэ да сонца падступіць бліжэй, не даць выйсці з лагчыны, зберагчы хаця колькі жыццяў і тым, хаця трохі, зраўняць няроўныя сілы.

Яны спадзяваліся на адно. У горадзе было жыццё, засеяныя палі, нівы пад каласамі. Без яго так ці інакш была смерць. Таму ніхто не думаў ухіляцца ці адступаць.

Толькі ў гэтым і была іхняя сіла.

Гара шугала агнямі. Блукалі цені коннікаў і пешых. Дзіды, уторкнутыя ў зямлю, былі, як лес. І лес гэты паступова радзеў, узносіўся ў паветра, калыхаўся ў чалавечых руках.

Да Братчыка падышоў сівавусы.

— Скажы, — коратка і проста сказаў ён.

— Мо не трэба?

— Скажы. Чакаюць. Некаторыя, можа, у першы, у апошні раз, чалавечае да сябе пачуюць. Многія да заўтра не дажывуць.

Ён падаў яму руку. Братчык узлез на воз.

— Вышэй! — закрычалі адусюль. — Відаць не ўсім. Вышэй.

Сівавусы падумаў. Пасля сказаў нешта хлопцам. Некалькі чалавек падышлі і ўзнялі воз на плечы.

— Вышэй! — гарлала гара. — Усе хочуць бачыць!

Тады пад воз пачалі падстаўляць дзіды, асцярожна ўздымаць яго. Урэшце пяцьдзесят капейшчыкаў узнялі яго на вастрыях дзід высока над галовамі, разам з чалавекам, які стаяў на ім.

Агні не гасілі. Трэба было, каб войска чужое пазней спахапілася. Паўсюль скакаў агонь.

— Паспрабуйце ўпусціць, лабідуды! — крычаў нехта.

— Падаць тады дужа высока будзе, — сказаў Братчык.

— А гэта заўсёды так, калі без розуму высока забраўся, — сказаў Вястун. — Ды ты не з тых. Давай.

Стала ціха.

— Ну вось, хлопцы. Заўтра біцца. Сябе літаваць не буду. Калі хто думае, што плоць мая вытрымае ўдар дзіды — страшэнна той памыляецца. Думаў я, што не трэба мне лезці ў самую саладуху, што пастаў ваяводам хоць бы й лепшага ў… нашым свеце, дык тое самае будзе. Аж бачу, не. Павінен быць хаця маленькі агеньчык, на які глядзелі б дзеці. Зменіцца калісьці цвердзь, зменяцца і людзі. Добра было б, каб і мы і яны не казалі: «Наша ўзяла… і рыла ў крыві». Разумееце, вы людзі. Яшчэ і яшчэ раз кажу: вы — людзі. Не трэба нам забываць: мы — людзі. Вось сякуць камусьці за праўду галаву. Калі не можаш памагчы — не схіляй сваёй галавы ніжэй за ягоную плаху. Сорамна! Нічога ўжо няма ў наш век ніжэй за плаху. І нічога няма вышэй, калі зразумець. Таму і ўсталі. На тым стаім.

Зноў уразілі яго абліччы ўнізе. Не маскі, не сцёртыя праявы — твары, аблічча. І вочы з нязвыклым ім самім выразам, прыўкрасней за якіх не было нічога на свеце.

— Не люблю слоў халодных, як вяршыня ў снезе. Але як мы на вяршыні гары — хай будзе й казань нагорная. Калі ўжо так крычалі аб непатрэбным.

Ён узняў у паветра баявую сякеру — гізаўру.

— Блажэнны вялікія і добрыя духам, якія б малыя яны ні былі.

Агонь скакаў па лязе.

— Блажэнны тыя, што плачуць па сваёй зямлі, няма ім суцяшэння… Блажэнны тыя, хто ахвяруе людзям кроў сваю і свой гнеў, таму што на рахманых ездзяць.

Медзяныя ці бронзавыя ад агню твары, шуганне зыркіх языкоў і лес дзід. І ў паветры — чалавек з узнесенай гізаўрай.

— Блажэнны міратворцы, калі не прыніжаны чалавек… Блажэнны выгнанцы за праўду… Блажэнны, калі выходзіце са зброяй за просты, бедны люд і падаеце… Таму што тады вы — соль зямлі і святло свету. Любіце і мірыцеся. Але і ненавідзьце тых, хто замахваецца на вас і вашу любоў. Мячом, занесеным над моцнымі, над хцівымі, над забойцамі праўды, дайце ўсім простым мір. І як спытаюць, нашто прыйшлі, адкажыце: адпусціць змучаных на свабоду, рабоў — з ланцугоў, бедных — з халуп, мудрых — з турмаў, гордых — з ярма.

Ён гаварыў няголасна. Але чулі ўсе. Перадсвітанкавы змрок пачынаў радзець. Святлела на ўсходзе. Ляцелі з абозу свежыя, рэзкія галасы пеўняў.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)