Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 140
Перейти на страницу:

покуль што няма патрэбы штучна ўзбуджаць апетыт, як не трэба спецыяльных сродкаў, каб узняць настрой і стаць вясёлымі,— яны маладыя, здаровыя, і ўсе гэтыя якасці атрымалі ад маці-прыроды ды яшчэ не паспелі іх страціць, а ў нашым грамадстве для п'янства няма, як мы кажам, і сацыяльных прычын. Каб хутчэй стаць дарослым, вашы сыны проста пераймаюць татаў, бо менавіта такую якасць яны найчасцей бачаць у вас і звязваюць яе з даросласцю!

— Наш інстытут правёў цікавы эксперымент. У сваё распараджэнне мы атрымалі на цэлы дзень дзіцячы сад. Вучоныя адклікалі ўсіх выхавацелькі ды скрытай камерай знялі ўсё, што пакінутыя самі сабе дзеці рабілі. Фільм гэты — жахлівы абвінаваўчы дакумент супроць нас! Першым чынам хлопчыкі пабілі дзяўчынак і прагналі іх ад сябе. Затым з кухні нанеслі шклянак, прыцягнулі поўнае вядро ды завялі гульню. Малыя расселіся за сталы, пачалі наліваць у шклянкі ваду, чокацца ды гаварыць тосты...

Па аўдыторыі пракаціўся самакрытычны рогат. Яшчэ некалькі жанчын перабегла да асобнай групкі, а ўзбуджаная актывістка з пышным парыком склікала і астатніх. Мне здалося, што ўсе кабеты цяпер глядзяць на мяне з удзячнасцю, а я бытта чытала ў іхніх вачах пераможны здзек над другой палавінай: «Ага, ліха на вас, калі мы вам гаворым пра гэта, то вы і вухам не ведзяце! Вось, слухайце цяпер вучоную! Так вам і трэба!..»

— Для стварэня сямейнага мікраклімату,— загаварыла я смялей,— дзе фарміруецца малады парастак, патрэбна, каб жонка з мужам былі заадно, жылі душа ў душу і разумелі адно аднаго з паўслова. Давайце, мужчынкі, успомніце, калі вы са сваёй жонкай пагаварылі хоць бы з паўгадзіны? Пагаварылі не пра рамонт кватэры, не пра грошы, а проста так, з-за неабходнасці душэўнага кантакту? Маўчыце! Часу ў вас не было, праўда? А колькі вы яго траціце на пустую гутарку з сябрам у «забягалаўцы», на абрыдлыя ўсім нарады, забіванне «казла», выседжванне з вудамі каля рэчак, калупанне ў маторы свайго матацыкла ці «Масквіча»? Хіба нельга было б зрабіць, каб ваш Толя ці Віця бачыў вас не толькі ў часы застолля, а і над чарнейшай дошкай, за пультам, ля станка... адным словам — за працай, як некалі бачылі вы сваіх бацькоў за плугам ці касой?.. Адкуль жа той мікраклімат будзе, калі ў сям'і няма той сілы прыцяжэння, якая б, гаворачы вашай тэрміналогіяй, трымала малады парастак у сваім гравітацыйным полі?! Вось чаму жыццёвая арбіта іншага юнака і дае зігзаг, а параметры яе крывыя!..

Перайшоўшы гаварыць аб шкодзе выпівак, я ўключыла плёнку, на якой запісаны ў мяне галасы са спецыяльнай школы-інтэрната, дзе знаходзяцца дэбілы — дзеці, зачатыя п'янымі бацькамі. Слухаючы каторы раз гэтыя дзікія завыванні «дзяцей карнавала», я нават сама спалохалася. А што гаварыць пра маіх інжынераў? Слухалі, уражаныя, вінаватыя, бытта злачынцы: нездарма плёнку я заўсёды запускаю пад канец — на закуску.

Сама адчувала, што лекцыя атрымалася. Парторг не знаходзіў слоў, калі дзякаваў мне ў канцы. Ён уручыў мне нават кветкі, а партфель і магнітафон паднёс аж да тралейбуснага прыпынку і ўсё дапытваўся — ці не магла б я выступіць так яшчэ і на... антырэлігійную тэму. Я толькі ўсміхнулася.

На другі дзень пайшла я ў горад і зазірнула ва універмаг. Убачыўшы знаёмы парык на даўганосай жанчыне, пачала ламаць галаву — адкуль я яе ведаю?

— Здрасце! — узрадаваная маладзіца загаварыла раптам да мяне сама.— Я з будтрэста! Вы ў нас лекцыю ўчора чыталі! Здрасце!.. Ой, ведаеце, вы нас гэтак усіх задзелі, столькі шуму ў нашым трэсце нарабілі!

— Ну-у? — растала я, чакаючы кампліменту. Бо чалавеку часам не трэба той платы, абы тваю працу ацанілі добрым словам.— Дык вы слухалі маю лекцыю? Ну і што?

— Слухала!.. Ой, вы ведаеце, так прыгожа выглядала серабро на вашай руцэ, што мы вачэй не маглі ад яго адвесці! А сёння нашы кабеты пазнімалі з сябе золата ды кінуліся ў магазіны шукаць такія пярсцёнкі!

— Што?

— Ой, якое шчасце, што вас спаткала! Скажыце, дзе вы свой купілі?..

ПСТРЫЧКА

Падземны пераход ад станцыі метро Свердлава да Ахотнага рада якраз пуставаў, таму сцэнку гэтую Макар Кірылавіч бачыў у развіцці.

Па мармуровых плітах ішла пажылая кабеціна з абшарпанай сумкай пад пахай, якія калісьці называлі рыдыкюлем, а бліжэй да Макара Кірылавіча, з моднай сумачкай цераз плячо, крочыла дзяўчынка-падлетак. Міні-спаднічка ў дзяўчынкі зусім адкрывала цыбатыя незагарэлыя ногі. Яна крочыла лёгка, бытта не нагамі яна перабірала, а двума, добра пеленгаванымі пальчыкамі.

Макар Кірылавіч вызначыў, што перад ім — васьмікласніца.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)