Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Свежая рыба - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Свежая рыба

Электронная книга - «Свежая рыба». Краткое содержание книги:

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 140
Перейти на страницу:

Збегліся людзі, пачалі бабку супакойваць, але яна галасіла больш гадзіны. Лілія Барысаўна зводдаль назірала за ўсім гэтым, нарэшце загадала сыну, які вярнуўся якраз са школы:

— Жоржык, бяры магнітафон і гэтую ідыётку запішы мне на плёнку!

У той самы дзень кабета падала на бабку ў суд за абразу. Народны суд адмераў ёй 30 рублёў штрафу. Бабка адразу падала апеляцыю і на вызначаны тэрмін адправілася ў вобласць са сведкамі — былымі партызанскімі сувязнымі. Яшчэ наняла і адваката.

На разборы справы ў Гродне бабчын адвакат Лілію Барысаўну абазваў цывілізаваным піцекантропам ды складна і пераканаўча гэта абаснаваў. Суддзі доўга раіліся, тады загадалі прынесці магнітафон, пракруціць плёнку. Старшыня аб'явіў:

— Аднак ты, бабка, грамадзянку Пятрову, спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, непрыстойным словам «фашыстка» абазвала? Абазвала! За гэта табе і вынеслі правільнае пакаранне — штраф, і мы яго ўхваляем!

— Лю-удзі, тава-арышы начальнікі, паду-умайце,— узмалілася цётка Насця,— дак яна ж маё куранятка на два кавалачкі разадрала, як той... бы тая... Унь і сведкі сядзяць, прыехалі са мной!..

Законнікі параілі:

— А ты бяры гэтых самых сведкаў ды падай у суд на яе, Пятрову мы аштрафуем гэтаксама.

На гэтым справа скончылася.

— Дак я ж не хачу з ёю судзіцца, хай яе халера возьме, я хачу адно пра-аўды! — скардзілася мне потым у адчаі пажылая жанчына ды паказвала жмут дваццаціпяцірублёвак: — Грошай мне шкада? Іх у мяне во колькі! Я дабіваюся, каб штраф знялі, бо гэта несправядліва! Тая сцерва — і праўда як фашыстка! Дыплом мае? Дык і фашысты вучанымі былі, па сем разоў на дзень мыліся!..

Я поўнасцю згаджаўся з цёткай Насцяй, аднак дапамагчы ёй нічым не змог.

ПЯРСЦЁНАК

Столькі я выступаю, што пара, здаецца, і прызвычаіцца даўно, аднак перад кожнай лекцыяй я хвалююся, бытта іду на яе першы раз. Вось і сёння.

Перад адыходам з дому я паскардзілася:

— Ой, Леначка, я так баюся! На гэты раз лекцыю чытаю ў нейкіх інжынераў-будаўнікоў! Каб хоць не апрахвосціцца на ўвесь горад перад гэтымі тэхнакратамі!.. Зірні на мяне, можна так да людзей вылазіць?

— Здаецца, нармальна! — уважліва разглядзела мяне дачка.— Ой, мам, у цябе «босыя» рукі! Ты ж — кандыдат навук, амаль дацэнт, а не жабрачка якая! Вазьмі мой пярсцёнак! На, бяры, серабро цяпер моднае! І ён шчаслівы, з ім я ўсе дзяржаўныя экзамены здавала ў Мінску!

Пярсцёначак Ленін быў просценькі, сямірублёвы (свой, залаты, на пляжы я выпусціла ў Нёман ды ўсё не сабралася купіць новы). Узяла я даччын талісман, каб толькі Лене зрабіць прыемнасць, ды падумала: калі пачну за трыбунай блытаць, зірну на яго, і ўжо лягчэй будзе.

І вось перада мной аўдыторыя магутнай будаўнічай арганізацыі, дзе адных інжынераў — некалькі соцень. Жанчын мала, у зале яны толькі дзе-нідзе, аднак яшчэ да лекцыі я паспела заўважыць, што на іх блішчаць залатыя завушніцы, гадзіннікі і пярсцёнкі. Што ж, жывём цяпер багата, хай пакрасуецца наш брат, а мне падабаецца гэта!» — паднесла я да вачэй сціплы талісманчык. Зрэшты, пра гэтую дробязь хутка забылася. Перада мной чынна сядзелі салідныя мужчыны, глядзелі жывымі дапытлівымі вачыма, і па ўсім было відаць, што збіраліся слухаць мяне ўважліва. Я хутка асвоілася ды пайшла гаварыць свабодна і ўпэўнена, не заглядваючы ні ў якія паперкі.

Тэма маёй лекцыі — выхаванне падлеткаў; папрасіў яе партком. Сакратар партарганізацыі скардзіўся, што дзеці некаторых супрацоўнікаў кепска вучацца, адбіліся ад дому і ёсць нават выпадкі, калі траплялі п'янымі ў міліцыю. Мне трэба з навуковага пункту гледжання растлумачыць бацькам механізм непажаданай з'явы і паказаць, у чым іхняя памылка.

Славуты А. Х. Коні рэкамендаваў лектарам ў аўдыторыі выбіраць падатлівага слухача і з трыбуны звяртацца толькі да яго, бо гэта, маўляў, прыцягвае потым увагу слухачоў астатніх. Эх, шаноўны Аляксандр Хведаравіч, відаць, што вы не былі настаўнікам — вам адразу астатнія вучні ўзлезлі б на галаву, каб вы паспрабавалі правесці так урок! З дваццацігадовай практыкі ў школе я вынесла сваю методу: гаварыць да слухачоў шчыра, трымаць іх арыгінальнымі фактамі, будзіць у іх уяўленне і эмоцыі, адчуваць аўдыторыю ўсю як адну масу; калі ў мяне ў зале хто паварушыцца, я адразу адчуваю.

Убачыўшы даўганосую жанчыну з пышным парыком, якая паспешліва перасела да групкі сябровак, я адчула ў ёй салідарную балельшчыцу, асмялела яшчэ больш ды пачала мужчынам гаварыць усё, што пра іх думаю,— біць гэтых тэхнакратаў неабвержнымі фактамі і мужчынскай логікай.

— Чаму падлеткі пачынаюць цяпер піць так рана? Даражэнькія таты, задумайцеся самі! Вашым сынам

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)