Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 150
Перейти на страницу:

Калі пасля ўтрапёнага парыву, радасных воклічаў, палёту вярнуліся да рэальнасці i леглі побач, толькі цяпер здолелі загаварыць. I першая падала голас яна:

— Сокал мой...

...Паверыце ці не: ён i яна былі не каханкі, а муж i жонка, бацькі дваіх дзяцей, жылі разам гадоў дзесяць, але вось такое ўзнёслае ў каханні зведалі, бадай, упершыню — пасля першай даволі працяглай ростані.

1991

Ніка
З расказу Максіма К.

1.

...Нарэшце, пасля доўгіх i бязладных вандровак па сібірскіх прасторах, Максім атабарыўся, здаецца, трывала — у невялікім таежным гарадку С., уладкаваўся мастаком у раённым доме культуры i займеў асобны куток для жылля, а таксама знайшоў паўскладское памяшканне пры клубе пад сваю майстэрню.

Спакваля ў яго ўжо калі не мінулася, дык аслабла прага да ўцёкаў ад самога сябе, да бадзяння па свеце. Нейкі голас у душы сказаў: усё, хопіць бегу, трэба асесці, супакоіцца, перагледзець сотні сваіх эцюдаў i накідаў, адабраць вартае пэндзля і, не трацячы марна часу ды не кідаючыся на розныя спакусы, маляваць, маляваць i маляваць тое, што не толькі апраўдала б ягоныя ўцёкі з радзімы сюды, у Сібір-матухну, было б свежым у іхнім, мастакоўскім, свеце, але i прынесла б яму самому сапраўдную творчую радасць.

Праўда, недзе з месяц маляваў, пісаў для клуба тое, што гаварыла загадчыца — нядаўняя камсамольская дзяячка. Яна, як зразумеў, глядзела ў рот райкомаўскаму начальству i да ўсяго была дзяўчына-перастарка. Яе фантазіі хапала толькі на тое, што трэба напісаць некалькі лозунгаў — «пра самыя перадавыя ў свеце нашы канстытуцыю i лад», «пра розум, гонар i сумленне нашай эпохі», аформіць стэнды пра «нашы поспехі» ды намаляваць некалькі агітацыйных карцін «пра мірныя працоўныя подзвігі нашых сялян i рабочых, дзе яны, людзі працы, былі б радасныя i шчаслівыя». Ён слухаў, рабіў усё, каб, улагодзіўшы начальніцу, спакваля i патроху пачаць карпець над сваім, а то браць i пабочныя заказы ад заводаў i бліжэйшых ад горада калгасаў: на той час меў вялікую патрэбу ў грашах.

Паколькі гарадок быў невялікі, усе тут пра ўсіх ведалі шмат, дык ён адразу ж сваёй незвычайнай прафесіяй i апраткай (старыя джынсы, тоўсты свэтар, берэт), сваімі паводзінамі (маўклівасць, абыякавасць да чаркі i жанчын) кінуўся ўсім у вочы. Як адчуваў, спачатку яго палічылі за дзівака, як не з гэтага свету, пасля, калі ўведалі, што ён разведзены i здалёку, здаецца, уявілі яго чалавекам з таямніцай. Праз яшчэ нейкі час, убачыўшы, што ён усё ж «нармальны», да яго пачалі прыглядацца некаторыя жанчыны.

Здаецца, іхнім разведчыкам альбо паслом была загадчыка гасцінічнага рэстарана Веліканава: з усіх мясцовых людзей, апроч загадчыцы клуба, бібліятэкаркі ды прыбіральшчыцы, з ёй найбольш бачыўся i меў гутарку. Яны жылі амаль у суседніх інтэрнацкіх пакоях: ён — у аднамесным, яна з мужам — у паўтарачцы, а па-другое, спачуваючы сціпласці ягонага халасцяцкага жыцця, яна ў любую хвіліну рабочага дня знаходзіла яму месца за сталом у рэстаране i нават ведала, што i колькі чаго ён жадае з'есці. Дык вось гэтая Веліканава, хітравата ўсміхаючыся, загаворвала з ім прыкладна так (праўда, не сам-насам, a ў рэстараннай залі прылюдна): «Сказаць вам, сусед, нештачка па сакрэце?» Ён адказваў таксама з усмешкай: «Хто ж, суседка, не любіць сакрэтаў?» — «Вы, Максім, — таямніча паніжала яна голас, — заінтрыгавалі адну маладую жанчыну». Альбо праз нейкі час: «Вашы акцыі, сусед, растуць: вамі зацікавілася адна з красунь нашага горада. I ведаеце, разведзеная. Праўда, з адным дзіцем».

Ён аджартоўваўся, але аднойчы зусім сур'ёзна сказаў: «Пакуль што жанчынам няма месца ў маім сэрцы, Ніка». — «Там толькі месца мастацтву?» — пакпіла тая. «Толькі яму», — адказаў і, як адчуваў, гэтым адказам ды сваім далейшым пурытанствам яшчэ болей змусіў усіх палічыць: ён мае нейкую тайну альбо драму i што ва ўсім гэтым, канечне ж, вінаватая далёкая незнаемая жанчына.

2.

Позна вяртаючыся з майстэрні, стомлены, але задаволены сённяшняй працай, Максім убачыў: інтэрнат шуміць-гудзе, нават на другім паверсе, у неахвочай да гулянак Веліканавай, яркае святло, вясёлыя гоман i смех.

Калі пераапрануўся, па-халасцяцку вячэраў паўбатонам i бутэлькай малака, думаў пра гэтую Веліканаву: калі i яна лічыць яго загадкавым чалавекам, дык не ўсё проста i з ёю. Ён быў некалькі разоў у яе ў гасцях — разы два запрашала адрамантаваць кран i прас, а таксама клікала за стол тады, калі вярнуўся i зноў ад'язджаў у доўгую экспедыцыю яе муж-геолаг, чалавек, як здалося яму, чымсьці вельмі прыгнечаны. Той не толькі цярпліва выслухоўваў усе жончыныя рэзкасці, кпіны, але яшчэ i ліслівіў перад ёю. Па-другое, у гэтых Веліканавых, як сказалі яму, было некалі дзіця, але памерла. Больш дзяцей яны, яшчэ маладыя, чамусьці не заводзяць.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)