Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Электронная книга - «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве». Краткое содержание книги:

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 164
Перейти на страницу:

А жывёл, якія звар'яцелі ад жаху, галечы і цяжкай працы, амаль не было вакол, і нельга было так паплюжыць гэтых людзей.

Быў просты рахманы і вельмі мужны народ. Добры, верны сябрам і страшны ворагам, вольналюбівы, чысты і горды.

Ісленьеў успамінаў. Півошчынская вайнішка і многія дзесяткі другіх бунтаў… Звычаі… Песні… Абліччы людзей з загорскага наваколля і твар самога Загорскага, бацькі ягонага і дзеда… Раўбічы… Клейны… Корчакаўскія напады… Чорны Война і ягоны аднаасобны, дзесяцігоддзямі, бунт… Апошняе забойства…

Быў пашматаваны, закуты, але вялікі народ. I Ісленьеў не мог не бачыць ягоных пакут і ягонай велічы.

— I ўсё ж? — спытаў Iсленьеў.

Хлоп маўчаў. I раптам віцэ-губернатар пачуў стогн, нібы ў таго раздзіралася нешта ў грудзях.

— Пане… Пане літасцівы, — сказаў мужык. — Забярыце вы яго ад нас. Забярыце, не дайце грэх на душу ўзяць.

— Чаго ты?

Барыс раптам узняў на губернатара светлыя вочы:

— Дзеля яго забярыце. Вытанчаецца ўжо цярпенне наша. Хочаце — на каразн пасылайце, хочаце — літуйце мяне, а як бы ён гарэлкі не глынуў ці гарачым пяском не пагрэўся.

— Аб чым ты? — сурова спытаў Ісленьеў.

— Пагаворваюць ужо… Увальюць спірытусу ў глотку, а нос ды рот заціснуць… торбай з гарачым пяском пузыр мачавы раздушаць — і гамон!.. I слядоў не знойдуць… Не дазвольце грэх узяць!

3 Ісленьевым ехаў на гэты раз новы яго асабісты сакратар, Паноў.

— А я вось за цябе вазьмуся, — сказаў Паноў, вельмі паважны ад усведамлення свайго новага становішча, — дзе гэта ты такое чуў?

— Кінь, — грэбліва сказаў Ісленьеў.

— Рэжце мяне на кавалкі, не баюся, — захлынаўся мужык. — Няма пекла, акрамя таго, што ад нараджэння да смерці.

…Палац нібы вымер. Нікога не было на верасовай пустцы вакол. Нікога не было ля канавязяў і пабудоў. Ніхто не стаяў на ганку.

Вялізная камяніца са сляпымі вокнамі. Цішыня. Мокры верас вакол. Хмары над дахам.

Аднекуль здалёк, можа, з Гарыпяціцкай ці Браніборскай бажніцы, даляталі рэдкія, разарваныя яшчэ і вялікай адлегласцю, удары хаўтурных званоў.

Ісленьеў і Паноў падымаліся па сходах.

Нікога. На тэрасе з застаялымі лужынамі ад дажджу — таксама нікога. Ніхто не выйшаў насустрач.

Штурхнулі дзверы, пайшлі пакоямі. Запыленыя люстры і вокны. У зале, дзе калісьці стаяла труна, — ані жывога духу.

— Гэй! — крыкнуў Паноў. — Ёсць хто?

У непаразуменні, куды маглі разбегчыся слугі, дзве постаці ішлі абрыдліва запушчанымі пакоямі.

У адным пакоі стаяў сабраны стол персон на дваццаць, і ля яго таксама нікога.

Рыпнулі недзе дзверы, і людзі заспяшалі туды, але гэта была пройма. Яна расчыніла дзверы, і яны штурхнулі бутэльку, што ляжала на падлозе. Бутэлька яшчэ ракатала па шчарбатым паркеце, нібы нехта нябачны каціў яе.

Стала жудасна.

Яны знайшлі таго, каго шукалі, толькі ў наступным пакоі. Тут усё стаяла на сваіх месцах, было нават сяк-так прыбрана.

Кроер ляжаў на падлозе, закінуўшы аблічча, з мёртвай рукою, усё яшчэ працягнутай да санеткі.

Магчыма, і званіў. Але не прыйшоў ніхто. Ці баяліся зайсці? Ці проста разбегліся? Хто мог сказаць, што тут было і што ён адчуваў у апошнія хвіліны.

— Nemesis divina[55], — сказаў Паноў.

Ён быў малады чалавек і любіў ужыць лацінскае слова.

Ісленьеў пакасіўся на яго і нічога не сказаў.

Тры чалавекі стаялі ў вільготным пасля лёгкага дажджу бярозавым гаі.

— Вось што, — сказаў Франс Раўбіч. — Я ўжо сказаў, што мой бацька дрыжыць ад злосці, калі нехта толькі ўспомніць ваша імя, князь. Я не хачу, каб ён памёр, нават калі гэтай бессаромніцы ўсё адно.

Алесь пакасіўся на Міхаліну. Усё было б лепей за гэтае раптоўна перарванае, нібы патаемнае, спатканне. Сустрэліся, і вось на іх выпадкова натрапіў Франс.

— Жонка, якая хоча ўбачыць мужа, бессаромніца? — мякка спытаў Алесь. — Не трэба табе гэтага, Раўбіч.

— Я ўжо сказаў, я не дазволю ёй заганяць у магілу бацьку.

Франс гарачыўся.

— Пану Раўбічу лепей.

— Усё адно… Я даў слова: нават калі з бацькам нешта здарыцца — ты хутчэй будзеш ягонай удавою, чым жонкай. Вось і ўсё.

Майка аж калацілася:

— Слухай, Франс. Што гэта за глупства? Што за злоснасць? Гатовыя жэрці адзін аднаго. Злітуйся ты, урэшце, з мяне, з яго, з сябе, нізкі ты чалавек.

вернуться

55

Боская адплата (лац.)

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 164
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)