Цэнтр Еўропы
- Автор: Некляев Владимир Прокофьевич
- Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» #1
- Год: 2009
- Язык: белорусский
- Год: Саюз беларускіх пісьменнікаў
- ISBN: 978-985-6887-23-2
- Жанр: Прочая поэзия
Электронная книга - «Цэнтр Еўропы». Краткое содержание книги:
Мінуў і Новы год, і праваслаўныя Каляды, і Хрыш чэнне — маці вярнулася напачатку вясны. Апранутая, як гарадская, узбуджаная, з падарункамі: Альбіне прывезла сукенку, маленькаму Мірону маленькую матроску і бес казырку з якарамі на стужцы і надпісам в а р я г.
— Хто такі вараг?.. — спытаў Мірон, падскокваючы да люстэрка, каб зірнуць, як выглядае ён у матросцы і бес казырцы, і Альбіна, якой ён замінаў, адказала:
— Вораг.
З Мірона зляцела бесказырка і ён не стаў яе падымаць.
— Не блытай яго, ён і так заблытаны.. — падняла бес казырку і стала цалаваць Мірона няспынна маці. — Ка рабель такі геройскі… Ой, я пра цукеркі забылася!.. На, пасмакуй, ты ж ніколі ў мяне цукерак не еў! — пакла ла яна Мірону ў рот цукерку і пракінула скарагаворкай, павярнуўшыся да Альбіны:
— Сталін памёр.
— Усе паміраюць… — круцілася ў новай сукенцы Альбіна — і застыла ў люстэрку, зтуль на маці гледзячы:
— Як гэта Сталін памёр?..
У тое імгненне, у якое маці сказала, што памёр Сталін, Мірон якраз раскусіў аблітую шакаладам падушачку з варэннем і адчуў такую слодыч, гэткую смакату, з якой ніякая раней ім знаная смаката, нават смаката мёду, ці з цукрам расцёртага маку, не раўнялася, і так яно ў ім на ўсё жыццё і засталося: немагчымая смерць Сталіна і не верагодная смаката — адно ў другім, як варэнне ў ша каладнай падушачцы, усё салодкімсалодкае. «Як добра, што Сталін памёр, а то маці не прыехала б і не прывез ла цукеркі, — шчасліва думаў Мірон і раптам яго пра цяла. — Дык бацька ж вернецца!..»
— Вернецца, — частавала яго цукеркамі, цалавала і цалавала маці. — Цяпер вернецца…
Восенню ў матросцы і бесказырцы, найлепшым ягоным адзенні, маці павяла Мірона ў школу, у першы клас, дзе пачалі вучыць яго чытаць, лічыць і пісаць — таму ўсяму вучыць, што ён умеў.
Бацька вярнуўся праз тры гады на Новы год і ўвайшоў у хату з елкай…
Апошняя з Трох Бяроз каля прошчы стаяла яшчэ доўга, з паўвека. Памерла маці, хутка за ёй памёр баць ка, Мірон пахаваў іх — і толькі тады апошняя Бяроза ўпала, Мірон застаўся на зямлі адзін.
1993, Менск;
2001, Хельсінкі.
ВЯРТАННЕ ВЕРЫ
Настаўнік кажа, каб я прыдумаў новае імя для Веры.
Так звычайна робяць, калі пішуць кнігі,
каб не закрануць пачуццяў тых, пра каго пішуць.
Канечне, яе імя я мог бы і не называць…
Але Вера не вярнулася.