Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Руны Перуновы
Руны Перуновы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Руны Перуновы

Электронная книга - «Руны Перуновы». Краткое содержание книги:

Субяседнік Паэта зусім не чытач. Субяседнікі Паэта — Ен і Яна. Бог і Вечнасць. Больш размаўляць Паэту няма з кім і няма пра што. Але што да Паэта Богу і Вечнасці? Калі наперад ведаюць яны ўсё тое, што ён скажа, бо самі ж і нашэптваюць, і падказваюць яму магічныя словы, падаюць таямнічыя знакі... Ім цікава: «Ці ўгадае?» — іх займае Гульня. Паэт — дзіця, Бог і Вечнасць — таксама дзеці. Тым часам нехта з дарослых будзе сур'ёзна даводзіць мне, што Рыгор Барадулін — у адрозненне ад Янкі Купалы — версіфікатар. Што ж, няхай сабе, але з адным істотным удакладненнем: у адрозненне ад геніяльнага паэта Янкі Купалы геніяльны паэт Рыгор Барадулін яшчэ і геніяльны версіфікатар. Як-ніяк стагоддзе прамінула. Адлегласць у сто гадоў наша паэзія прабегла, нібы алімпійка. Нягледзячы на ўсе бар'еры на дыстанцыі. На ямы з крывёй, на лесапавалы. Гэта фенаменальная з'ява ў сусветнай культуры, з чаго і вынік феномен Рыгора Барадуліна. I не самоціцца б нам, жалячыся, што ўсё нашае прахне, а шчаслівіцца тым, што красуе. (У. Някляеў, Нават вецер гнёзды ўе, фрагмэнт)
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 57
Перейти на страницу:
* * *
Госпадзе, не забудзься ўранні, Узгадай увечары, Памяні словамі туманоў Смяротна заснулых у спадзяванні Уваскрошання да жыцця вечнага Нашых братоў і бацькоў, I ўсіх, якія волю Айчыны Мечамі праведнымі прывячалі, Якія і ў злыя часіны Заставаліся крывічамі, За кім зачыніліся зямныя дзверы, Якія жыццё сваё скончылі Ў пабожнасці й веры. Даруй ім волю й няволю віны, Якой правініліся перад Табою яны Словам, думкаю, справаю, Абвянчаныя з ганьбай і з славаю, Бо яны былі толькі людзьмі. Валадару, іх да сябе прымі. Дай ім і нам Тваю Гасподу І ўдзел у добрых дзеях Тваіх, І жыцця Твайго бясконцага І невыказнага насалоду, Бо Ты ёсць шчасце й жыццё, Ўваскрошанне ды спакой Тваіх змерлых слугаў. Ты, Хрысце Божа наш, Слых самы бяссонны той, Які ўсё пачуў, паслухаў. І мы, адганяючы сквапную скруху, Славу ўзносім Табе, І Айцу Твайму несканчатнаму, І жыццядатнаму Святому Духу З нагоды дагоды цяпер і заўсёды І на вечных вякоў зачын. Амін.
* * *
Усёчуйны, пачуй Кайны наш лямант і плач. Тым, хто нас ненавідзіць і крыўдзіць, Чалавекалюбча, прабач. Тых, хто шчодрыць дабро, Узвяліч дары. Братам і крэўнікам нашым Правіны даруй І вечнае жыццё падары. Наведай нямоглых у чорныя дні. Ацалі іх і моцу вярні. Тых, хто ў моры, Не пакінь у горы. З тымі, хто ў падарожжах, Будзь і ў клопатах Божых. Тым, хто слугуе роднаму краю, Хто нашую мову мілуе, Пакажы сцяжынку да раю, Даруй і праграшынку малую. Тых, хто просіць нас Памаліцца шчыра за іх, Памілуй, бо маеш Вялікую літасць да ўсіх. Памяні, Госпадзе, Нашых бацькоў ды братоў, Што адышлі ў Твой край, Ад святла аблічча Твайго спагатоў Спакой ім, спачылым, дай. Памяні, Госпадзе, нашых братоў, Што й сёння Ва ўчарашняга дня ў палоне. Вызвалі ад кайданоў І душы іхныя, і далоні, Каб мелі галаву на плячах, А не неслі, як горб, за плячамі. Каб зоры займаліся ў смелых вачах, Каб пачуваліся вольнымі крывічамі. Памяні, Госпадзе, Ўсіх дабраплодных і дабрачынных У Тваіх святынях адчыненых. Выслухай просьбы іхныя аб збаўленні, Імем Тваім асвечаныя, І дай ім жыццё вечнае. Памяні, Госпадзе, нас, Рабоў Тваіх грэшных, рахманых, Тут, на задуманай Табою зямлі, І святлом Свае мудрасці прасвятлі Розум наш, што ўвечарэў у заганах. І скіруй на сцежкі святарныя Запаветаў Тваіх Малітвамі Прачыстае Багародзіцы – Нашае Валадарыні І Прыснадзевы Марыі і Ўсіх Святых. Будзем ісці да Цябе І ў радасці і ў журбе, З песнямі і з плачом, Покуль будзе сябе называць Крывічом Паслухмянец Твой хоць адзін. Амін.
* * *
Устаўшы з пасцелі, як з дамавіны, Дзякую Табе, Госпадзе Трыадзіны, Што Ты, Даўца дабрыні й церплівосці, На мяне, лянотнага й грэшнага, Не ўтаіў ні гневу, ні злосці І за мае беззаконствы Мяне не прывёў да згубнасці, А падняў па Сваёй людалюбнасці Мяне, што ў бeспамяці спачываў, Каб я малітваю ранішняй Уладзе Тваёй слаў славу слаў. Прасвятлі вочы духу майго ў чысціні, Вусны мае адчыні Кожнаму Богаўслаўнаму гуку. Дай пазнаць мне Тваю навуку, Дай славіць у песнях Тваё ўсесвятое Імя, ды не глуха, Айца, і Сына, і Святога Духа, Пакуль цякуць бяссонныя воды, Пакуль ідуць дажджы з аблачын, Цяпер і заўсёды, І на вечны няспын. Амін.
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 57
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)