Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » У пошуках слонімскіх скарбаў
У пошуках слонімскіх скарбаў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

У пошуках слонімскіх скарбаў

Электронная книга - «У пошуках слонімскіх скарбаў». Краткое содержание книги:

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 50
Перейти на страницу:

Праз дваццаць пяць гадоў пасля ўратавання ад немінучай пагібелі вялікі князь Вітаўт загадаў пабудаваць у Сынковічах храм: у знак удзячнасці Богу і тутэйшым людзям, якія захавалі яму жыццё. Невядомыя таленавітыя дойліды выканалі Вітаўтаву волю і паднялі да нябёс Сынковіцкую царкву-крэпасць.

У 1907 годзе польскі гісторык Юзэф Ядкоўскі зацікавіўся гісторыяй Сынковіцкага храма. Ён прыехаў у Сынковічы і ў архіве царквы выявіў “Генеральную візіту” 1720 года, метрычны запіс з 1762 года і апісанне царквы, складзенае кобрынскім ігуменам Андрэем Бенецкім у 1746 годзе. Традыцыйна лічылася, што Сынковіцкая Міхайлоўская царква была пабудавана ў 1407 годзе. Але паўстае пытанне: кім? І ніхто да сённяшніх дзён не можа на яго адказаць, бо няма сапраўдных дакументаў. Як адзначае польскі гісторык, у актах Літоўскай метрыкі маецца вельмі цікавая грама 1576 года, што датычыць Сынковічаў, а менавіта “Привилей пану Ивану Есману на торг в ден недельный в именью его Сынковичах”. Ім кароль Стэфан Баторый дазваляў у паселішчы ярмаркі ў нядзелю і корчмы, пазбаўленыя збораў на карысць казны. Адсюль узнікае выснова: наладжваць кірмашы ў вёсцы, дзе няма царквы, было б недарэчна, таму факт існавання Сынковіцкай царквы ў 1576 годзе неабвержаны. А грамата была дадзена Есьману, верагодна, праз некалькі гадоў пасля заканчэння працяглага будаўніцтва храма. Гэта значыць царква ў Сынковічах узводзілася вельмі доўга і завяршыліся работы пры памешчыку Івану Есьману прыблізна ў 70-я гады ХVI стагоддзя.

Дарэчы, спасылаючыся на крыніцы , польскі гісторык Юзэф Ядкоўскі прыводзіць наступнае паведамленне: “Айцец Е.Міхайлоўскі на адным з малых званоў Сынковіцкае царквы знайшоў надпіс: “Anno Domini 1460”. А між іншым, ніколі званы не заказваліся задоўга да будаўніцтва храма, калі, можа, нават ідэі такой не існавала. Напрошваецца думка: храм у Сынковічах у час адліўкі звана ўжо мусіў існаваць і, можа, не адзін дзесятак гадоў. Таму, магчыма, ён сапраўды пачынаўся будавацца пры Вітаўту. А сама вёска Сынковічы яшчэ старэйшая за крэпасць-царкву.

У 1566 годзе вёска Сынковічы належала багатаму чалавеку Зэльвеншчыны Івану Есьману. А ўжо ў канцы XVIII cтагоддзя і да 1939 года гэта была ўласнаць Пуслоўскіх. Праўда, леснічоўка каля Сынковіч належала Чапскім (Сынковічы былі падзелены на фальваркі). Доўгі час два фальваркі Сынковіч трымалі Франц Пуслоўскі і Казімір Есьман. І толькі ў 1920-х гадах леснічоўку прыдбаў граф Чапскі.

Абсалюную большасць жыхароў Сынковіч складалі сяляне. Цяглыя сяляне былі надзелены поўным надзелам зямлі, з якога спаганяўся ўвесь комплекс павіннасцей. Паўцяглыя сяляне карысталіся паловай надзелу і адбывалі палавінную норму павіннасцей. А сяляне-агароднікі карысталіся толькі прысядзібнымі ўчасткамі, мелі нават дробную жывёлу, часам — каня. Архіўныя матэрыялы сведчаць, што ў маёнтку Сынковічы было ў другой палове XIX стагоддзя 4 двары агароднікаў, якія не мелі ніякіх гаспадарчых пабудоў і буйной рагатай жывёлы, акрамя хаты і дробнай жывёлы. Вольныя сяляне маёнтка Сынковічы мелі 100 дзесяцін зямлі на 56 душ. А ў Пуслоўскага ў гэтай вёсцы было 32 душы сялянскіх бабылёў (парабкаў, без зямлі і свайго жылля).

Перад рэформай 1861 года і ў другой палове XIX стагоддзя таварны характар у Сынковічах набыло садаводства і агародніцтва. У гэты час у вёсцы з’явіўся першы магазін, некаторыя сяляне мелі сажалкі, трымалі па 3 свіней. А вось коней было на вёсцы няшмат — усяго 64, а валоў — ажно 334. Сынковіцкія сяляне займаліся таксама перагонам смалы і дзёгцю.

У пачатку ХХ стагоддзя (з 1905-1913 г.г.) у Сынковічах дзейнічала вінакурная мануфактура. На прадпрыемстве працавалі 8 рабочых.У 1908 годзе мануфактура займела нават паравы рухавік. І калі ў 1890 годзе Сынковіцкі прыход, які ўваходзіў у склад Слонімскага павета, налічваў 1555 жанчын і столькі ж мужчын, дзейнічала царква, то ў 1921 годзе ў вёсцы Сынковічы было ўжо толькі 145 жыхароў. Многія не вярнуліся з бежанства, загінулі ў Першай сусветнай вайне і падчас савецка-польскай.

А што датычыць Пуслоўскіх, Чапскіх і Есьманаў — то яны ў 1939 годзе, за два тыдні да прыходу на Слонімшчыну і Зэльвеншчыну бальшавікоў, выехалі ў Англію.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 50
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)