У пошуках слонімскіх скарбаў
- Автор: Чыгрын Сяргей
- Год: 2006
- Язык: белорусский
- Год: Беларускі кнігазбор
- Жанр: История
Электронная книга - «У пошуках слонімскіх скарбаў». Краткое содержание книги:
З гэтага роду паходзіў і Міхал Апалінары Кастравіцкі — дзед класіка французскай паэзіі Гіёма Апалінэра. Дзед быў збяднелым дваранінам, чалавекам дэмакратычных поглядаў. Ён разам са сваімі братамі Юзэфам і Адамам прымаў актыўны ўдзел у паў¬станні 1863-га года. За гэта рус¬кія царскія ўлады выслалі Кастравіцкіх у Сібір, але Міхалу Кастравіцкаму з сям’ёй удалося ўцячы ў Італію. Там, у Рыме, у 1880-ым годзе ў яго дачкі Ангелікі нарадзіўся пазашлюбны сын Вільгельм Кастравіцкі — будучы вялікі паэт Францыі Гіём Апалінэр.
Амаль усё жыццё наш далёкі продак за мяжою не меў юрыдычных правоў, бо быў сынам рэвалюцыянера-эмігранта. Працаваў на розных работах: то канторшчыкам, то хатнім настаў¬нікам, то пісаў ананімныя творы, то раманы на заказ. Добраахвотнікам пайшоў на фронт, дзе атрымаў цяжкае раненне, пасля чаго Вільгельм атрымаў французскае грамадзянства.
Першыя вершы ў французскім друку пад сваім уласным прозвішчам Вільгельм Кастравіцкі апублікаваў у 1901-ым годзе. Пасля пачалі з’яўляцца творы пад яго літаратурным псеўданімам Гіём Апалінэр. Праз 10 гадоў у Парыжы выходзіць з друку яго першы паэтычны зборнік “Бестыярый, або Картэж Арфея” — кніга невялікіх вершаў пра жывёл. Вось як гучыць верш “Заяц” па-беларуску ў перакладзе Эдзі Агняцвет:
Дарэчы, Эдзі Агняцвет пера¬клала шмат вершаў нашага земляка. У 1973 годзе ў Мінску з друку выйшаў на беларускай мове паэтычны зборнік Гіёма Апалінэра “Зямны акіян”.
Пасля з’яўлення ў Парыжы першай паэтычнай кнігі, Апалінэр становіцца папулярным і вядомым у Францыі паэтам. Рэгулярна выходзяць з друку яго кнігі, інтэрв’ю, апавяданні, артыкулы. Ён знаёміцца з многімі вялікімі людзьмі Францыі, шчыра сябруе з Пікасо, сам спрабуе маляваць і цікавіцца сучасным мастацтвам.
Побач з паэтам заўсёды была яго маці Ангеліка. Гэта яна расказвала сыну пра радзіму яго дзядоў і прадзедаў, спявала сыну беларускія песні. І Гіём Апалінэр пра гэта добра ведаў. Але пабываць у Беларусі, а тым больш на Слонімшчыне, яму не ўдалося.
Даследчыкі беларускай літара¬туры сцвярджаюць, што дзед Апалінэра і бацька беларускага паэта Каруся Каганца былі стрыечнымі братамі. А бабцы паэта — Людвісі Кастравіцкай — вялікі Адам Міцкевіч прысвячаў нават свае вершы.
Мой спадарожнік — кастровіцкі хлопец Уладзімір Ягоўдзік таксама даволі вядомы чалавек у літаратурных колах. Ён з’яўляецца аўтарам каля дваццаці кніг прозы, казак, успамінаў і п’ес.
Пасля Кастровіч наш шлях ляжаў на Сянькоўшчыну, Ягнешчычы, Казловічы, Елку, Сынковічы. Што-што, а храм XV-XVI стагоддзяў у Сынковічах мы абмінуць ніяк не змаглі. Святое месца на Беларусі. Сама вёска Сынковічы ў гістарычных крыніцах ўпамінаецца з канца XV— пачатку XVI стагоддзяў, калі была пабудавана царква-крэпасць. Яна, на думку некаторых даследчыкаў даўніны, збудавана ў пачатку XV стагоддзя. Але паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт. І здарылася гэта вось з якой нагоды…
У 1377 годзе памёр вялікі князь Альгерд, які, па словах летапісцаў, “не столькі сілаю, колькі ўмельствам ваяваў”. І пакінуў ён пасля сябе наступнікам любімага сына Ягайлу, які неўзабаве стаў каралём Польшчы. Пайшоў Ягайла вайною супраць свайго роднага дзядзькі вялікага князя Кейстута і сына яго князя Вітаўта. Аднак не змог іх адолець. Тады замысліў ён жорсткую хітрасць. Запрасіў да сябе дзядзьку і брата і пакляўся, што не зробіць ім зла. А як толькі яны, паверыўшы ў клятву, прыехалі ў Вільню, паланіў абодвух. Вітаўта спачатку каля сябе пакінуў, а вялікага князя Кейстута загадаў у ланцугі закаваць і кінуць у вежу Крэўскага замка. Яшчэ праз некалькі дзён служкі Ягайлавы забілі слаўнага Кейстута. Потым у Крэўскі замак прывезлі і Вітаўта з жонкаю…
Сядзеў вялікі князь у Крэве пад моцнаю вартаю. Што вечар дзве кабеты прыходзілі сцяліць ложак яму і княгіні. А пасцяліўшы, выходзілі. За дзвярыма пакоя неадступна стаяла варта. Пачула вялікая княгіня Вітаўтава ад людзей, што калі Вітаўт не ўцячэ з вязніцы, дык тое самае з ім учыняць, што і з бацькам ягоным Кейстутам. І навучыла яна мужа свайго князя Вітаўта пераапрануцца ў адзенне адной з кабет, што прыходзіла ім слугаваць, а з другою — выйсці непрыкметна з пакоя. Паслухаў жонку Вітаўт, надзеў на сябе жаночае ўбранне, незаўважна спусціўся з замка і ўцёк да немцаў у Прусію. Але ў Прусію князь адразу не трапіў. Заблытваючы сляды ад Ягайлавых служак, ён пусціўся наўцёкі зусім у адваротны бок — да старажытнай Літвы, што знаходзілася тады за Наваградкам. І непадалёку ад Слоніма, у ціхай лясной вёсачцы Сынковічы, князь Вітаўт знайшоў сабе надзейную сховань пад сялянскай страхой. Потым, перачакаўшы варожую пагоню, сабраў надзейнае войска, пачаў перамагаць клятва адступніка Ягайлу і ўрэшце стаў адзіным уладаром Вялікага княства Літоўскага (гэта значыць Беларусі).