Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Ноч Цмока». Краткое содержание книги:

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 90
Перейти на страницу:

У той час у мяне была жанчына, якую можна было б назваць пастаяннай. Мы пазнаёміліся, калі я заканчваў універсітэт, а ёй заставалася вучыцца два гады. Тады мы сустракаліся часта, а потым яна па размеркаванні патрапіла ў наш аблвыканкам, дзе заняла пасаду юрыста. Я прыязджаў да яе амаль штотыдзень, мы праводзілі разам дзень у горадзе і ноч на яе вузкім ложку ў пакойчыку інтэрната. І расставаліся. Дзіўна, але мы ні разу не павялі гаворку пра будучае сумеснае жыццё, быццам яно магло пачацца толькі тады, калі яна ці я абзавядземся сваім жытлом. Ці гаварылі мы пра будучыню ўвогуле — ужо і не помню. Я ўстрымліваўся прапаноўваць ёй нешта праз сваю сарамлівасць, ды і куды мне было прывесці маладую жонку — у той інтэрнацкі пакой? Ашчаджаў грошы, каб купіць сваё жытло. А потым з’явілася нейкая крыўда і рэўнасць: чаму яна не загаворвае пра магчымую сям’ю, пра дзяцей? У апошні год выхадныя ў яе часта атрымліваліся занятымі, мы сустракаліся і радзей, і без той жарсці, якой былі запоўненыя ранейшыя ночы. Сэкс стаўся амаль механічным заняткам, дзе ў яе былі свае абавязкі, у мяне — свае, пры іх выкананні мы абое атрымлівалі жаданае задавальненне — і ўсё заканчвалася. Апошнія разы мы амаль і не цалаваліся ў вусны, абыходзілася без доўгіх гарачых любошчаў. А раніцай мы развітваліся, я — з сарамлівай палёгкай (выканаў абавязак, хутчэй дадому, у цягніку чакае такая жаданая адзінота, і, дасць бог, спакойна будзе ў інтэрнаце, пачытаю, пасплю пару гадзінаў.). І бачыў — гэтага не маглі схаваць яе вочы, — і яна гатовая была ўздыхнуць з палёгкай. Яна перастала праводзіць мяне на вакзал мо з год таму, калі аднойчы быў дождж і я прапанаваў ёй не мокнуць. У наступны раз яна не пачала збірацца, нават калі я быў ужо на парозе, і я, адчуўшы ў дуты пустату, не стаў пытацца, чаму яна не ідзе…

А аднойчы я не паехаў сам, ці то спрабуючы на смак свае адчуванні ад такога рашэння, ці то ставячы эксперымент над ёй: што скажа? Яна нават не патэлефанавала, і мяне тое непрыемна разанула, мне стала крыўдна і шкада самога сябе. Вось жа, а калі б мяне дзе зэкі парэзалі ці забілі — а ёй, глядзі ты, усё роўна. І я таксама не стаў званіць ёй. І ў панядзелак стрымаў сябе, і ў аўторак. А ў чацвер яна прыслала эсэмэску: на выхадныя едзе з сябрамі на нечую дачу адзначаць нечае вяселле на два дні. Не пыталася, ці я жывы, як у мяне справы, чаму не прыехаў.

Пасля кароткай крыўды мне стала нечакана весела. І лёгка.

Надзея, суседка, была невысокага росту, крыху паўнаватая, але дужая і ўвішная — гэта я найперш заўважыў. Бо ўжо на другі дзень пасля свайго засялення пабачыў, як яна шчыравала з рыдлёўкай на сваіх градах. Што здзівіла мяне: яна была ў белых шортах і кароткай жоўтай майцы — тады якраз надарыліся апошнія сонечныя дзянькі перад цяперашняй хмурнасцю. Я выйшаў з кубкам кавы праз заднія веснічкі і хацеў усесціся на лаўцы пад яблыняй (там гаспадары дома зрабілі куточак для адпачынку). Надзея, штохвілінна згінаючыся, дэманстравала мне свае пругкія клубы і аголеныя ногі, якія ўжо добра пачырванелі пад зыркім травеньскім сонцам. Да яе было метраў сем, мабыць, і яна адчула мой далёка не цнатлівы позірк, бо разагнулася, паправіла валасы і павярнулася да мяне.

— Вельмі бянтэжу вас сваім голым задам? Страшна на лаўку сесці?

Пытанне было нечаканым для мяне, таму я адказаў не адразу. Глядзеў у яе прымружаныя вочы, дзе хавалася прыязная гарэзлівая ўсмешка (ды амаль насмешка!), разгублена маўчаў і адчуваў, як чырванею, ды злаваў на сябе: ну чаму я маўчу! А яна абаперлася на ўторкнутую ў зямлю рыдлёўку іпрацягнула:

— То ўжо пацярпіце, мне мала засталося. Бо перадам павярнуцца не магу.

— Чаму? — няўклюдна запытаўся я.

— Ды цыцкі вам на вочы вывальвацца будуць, — засмяялася яна, і толькі цяпер я звярнуў увагу на глыбокі выраз яе майкі і поўныя грудзі, якія без станіка дэманстравалі пухлінкі смочкаў пад тонкай тканінай.

— Дык я ж не аналой у царкве і ўзростам не хлопчык, якога грэх спакушаць, — нарэшце знайшоўся я і тут жа прапанаваў: — Давайце я вас кавай пачастую. за бясплатна атрыманае задавальненне ад сузірання вашых ног.

— Ногі як ногі. — трошкі засаромелася жанчына, мабыць, не чакала ад мяне такога спрыту. — За запрашэнне дзякуй, але іншым разам.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 90
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)