Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У чацверты том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Апошні баец» (1957 г.), «Жураўліны крык» (1959 г.), «Здрада» (1960 г.), «Трэцяя ракета» (1961 г.), «Пастка» (1962 г.), «Альпійская балада» (1964 г).
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 241
Перейти на страницу:

Але Крывёнак!.. Хіба не тое ж носіць у сабе і ён? Не, відаць, ён адчувае яе неабходнасць куды мацней, ён куды болей пакутуе, ён наогул крыху здурнеў з-за яе, гэтай чароўнай дзяўчыны. Я думаю, што калі ўжо ён не стаіў у сабе гэтага пачуцця да яе, дык яно ўжо мацней за яго самога, тое яго пачуццё. Я ж вось яшчэ трываю. Пэўна, я нізавошта не скажу нікому пра мае недарэчныя турботы, хоць і вельмі хочацца прызнацца ва ўсім, — думаецца, што за тым прызнаннем пачнецца штось незвычайнае. Але для гэтага ў мяне не хапае рашучасці. І яшчэ, цвяроза падумаўшы, я разумею, што ўсё ж мала ў мяне таго, што б прыйшлося да душы гэтай дзяўчыне. От калі б я быў хоць такі, як Лёшка!

Так я разважаю, думаю і пакутую ў цішы, як раптам грукатлівая чарга дзесь у першай траншэі абуджае ноч. Стрункі пучок трасіруючых бліскавак разгоніста мільгае над «нейтралкаю» ля падбітага танка, некалькі куль з рыкашэту адскокваюць ад зямлі і бліскавіцамі разлятаюцца ў бакі. Над перадавой узмывае ўгору ракета, даносіцца кароткі яе пошчак-стрэл, і пад імклівым святлом вынікае з цемры светлая плямка долу. Мне не відаць адгэтуль, што там заўважылі пехацінцы, але іх кулямёты пачынаюць мільгаць трасёрамі, да іх далучаюцца траскотныя аўтаматы, рэдка і важка бахаюць вінтоўкі.

Я падыходжу да Лук’янава, сюды ж выскоквае з акопа Папоў, ён насцярожаны, але, здаецца, спакойны. Над перадавой зноў загараюцца дзве ракеты. Трасёры веерам снуюць над нейтральнай паласой, скрыжоўваюцца і разлятаюцца ў бакі. Немцы маўчаць, не адказваюць ніводным стрэлам, і гэта яшчэ больш незразумела і дзіўна.

— Трэба ідзі ў акоп. Не трэба сядзі тут, — кажа Папоў, і мы з Лук’янавым неахвотна падпарадкуемся яму. У акопе я спыняюся на прыступках, Папоў становіцца за гармату, мы слухаем, глядзім і чакаем.

— Можа, прыкрываюць разведку, — кажа Лук’янаў. Яго голас трошкі дрыжыць, нібы ад холаду, але ноч цёплая і ціхая.

— Каб свая разведка, не пускалі б ракеты, — пярэчу я.

Папоў маўчыць, а пасля ідзе па пляцоўцы ў кут, дзе ляжаць нашы снарады, вымае з-пад скрынак ніжнюю і кладзе бліжэй да станін. Я ведаю, гэта ён нарыхтаваў карцеч, значыць, праніклівы наводчык разумее, што ўсё там, на перадку, — не так сабе.

Але перапалох на перадавой праз нейкі час аціхае, даносіцца адтуль нечы голас, мусіць, якая каманда, і сціхаюць апошнія стрэлы. Ракеты яшчэ ўзлятаюць раз-пораз, і іх далёкае зыркае святло блукае па шэрым прасцягу перакапанага поля.

— Паганы сволач! — лаецца Папоў. — Гітлер у разведку хадзіл.

Мы ўтрох збіраемся на пляцоўцы каля гарматы. Лук’янаў сядае ніжэй, на станіну, а мы з Паповым усё ўглядаемся ў ноч.

Тут нас і застае Жаўтых з Крывёнкам.

7

Наш камандзір прыбягае на агнявую задыханы, здаецца, раззлаваны, і з першых яго слоў мы адчуваем, што сталася нешта кепскае. Яшчэ не дабегшы да гарматы, ён незадаволена і сіпавата гукае:

— Ну што?! Дзе рыдлёўкі? Лазняк — ты? Давай сюды ўсе рыдлёўкі — капаць будзем. Жыва! Нечага рот разяўляць! Чулі ось? Ну дык жыва!

Мы яшчэ дрэнна разумеем яго, а ён ужо хапае з прыступкаў першую рыдлёўку, якой надвячоркам Лёшка дражніў снайпера, і збоч ад гарматы пачынае раскопваць зямлю.

— Лук’янаў! — гукае Жаўтых. — Мерай адсюль восем крокаў і пачынай. Дзе Задарожны?

— Задарожнага няма, — кажа Папоў. — Задарожны без дазвол пашол з Лусай.

— Куды пайшоў? Дармаед! Ну, хай прыйдзе! Свавольнік! Валацуга! — злуецца камандзір і сапе, раскопваючы бруствер. — Лазняк! — зноў гукае ён мяне. — Прыбяры кукурузу. Убок яе.

— А што, усё ж страляць будзем? — з затоенай трывогай пытаецца Лук’янаў. Жаўтых здзіўляецца:

— А то як жа? Чулі, што робіцца? Немец праходы размініруе. Зразумеў?

Лук’янаў няўцямна выпростваецца з рыдлёўкай, паварочваецца да гарматы Папоў — здзіўленыя, мы глядзім на нашага камандзіра і чакаем тлумачэнняў.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 241
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)