Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Научная фантастика » Населены востраў
Населены востраў - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Населены востраў

Электронная книга - «Населены востраў». Краткое содержание книги:

«Населены востраў» (рас. Обитаемый остров, 1967) — фантастычная аповесьць братоў А. і Б. Стругацкіх. Кніга распавядае пра маладога шукальніка прыгодаў зь Зямлі далёкай будучыні Максіма Камэрэра, які выпадкова патрапляе на плянэту Саракш, дзе 20 гадоў таму адбылася сусьветная ядзерная вайна і ўсталяваўся жорсткі антыўтапічны дзяржаўны лад.
З-за патрабаваньняў савецкай цэнзуры аўтары былі вымушаныя ўнесьці ў тэкст кнігі шмат істотных зьменаў, таму першая публікацыя сур’ёзна адрозьнівалася ад рукапісу. У 1991 годзе пісьменьнікі выдалі аўтарскі, некрануты цэнзурай варыянт, па якім і рабіўся гэты пераклад.
У 2008 годзе выйшла экранізацыя кнігі, пастаўленая расейскім рэжысёрам Фёдарам Бандарчуком.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 144
Перейти на страницу:

Вялікі Мак лічыў галак. Ён толькі зірнуў, хто ўвайшоў, вярнуўся быў да свайго занятку, але тут жа зноў азірнуўся і ўгледзеўся больш пільна. Пазнаў, падумаў пракурор. Пазнаў, разумніца мая... Ён ветліва ўсьміхнуўся Маку, палапаў маладзенькага лябаранта, што круціў арытмомэтр, і, спыніўшыся пасярэдзіне пакоя, агледзеўся.

— Ну-с... — прамовіў ён у прастору паміж Макам і Апалонікам. — А тут у нас што робіцца?

— Пане Сім, — сказаў Апалонік, чырванеючы, падморгваючы і паціраючы рукі, — растлумачце пану інспэктару, чым вы... кхе... гм...

— А я ж вас ведаю, — сказаў вялікі Мак, неяк нечакана ўзьнікаючы за два крокі ад пракурора. — Прабачце, калі я не памыляюся, вы — дзяржаўны пракурор?

Так, мець справу з Макам было нялёгка, увесь старанна прадуманы плян паляцеў да чорта адразу ж: Мак і не падумаў нічога хаваць, ён нічога не баяўся, яму было цікава, ён глядзеў на пракурора з вышыні свайго велізарнага росту, як на нейкую экзатычную жывёлу... Трэба было пераладжвацца на хаду.

— Так, — з халодным зьдзіўленьнем вымавіў пракурор, перастаючы ўсьміхацца. — Наколькі мне вядома, я сапраўды дзяржаўны пракурор, хоць мне незразумела... — Ён нахмурыўся і ўгледзеўся ў твар Мака. Мак шырока ўсьміхаўся. — Ба-ба-ба! — усклікнуў пракурор. — Ну вядома ж... Мак Сім, ён жа Максім Камэрэр! Аднак, дазвольце, мне ж далажылі, што вы загінулі на катарзе... Масаракш, як вы сюды трапілі?

— Доўгая гісторыя, — адказаў Мак, махнуўшы рукой. — Між іншым, я таксама зьдзіўлены, убачыўшы вас тут. Ніколі ня думаў, што нашыя заняткі цікавяць Дэпартамэнт юстыцыі...

— Вашыя заняткі цікавяць самых нечаканых людзей, — сказаў пракурор. Ён узяў Мака пад руку, адвёў яго да далёкага вакна і даверным шэптам запытаўся:

— Калі вы нам падорыце пілюлі? Сапраўдныя пілюлі, на ўсе трыццаць хвілін...

— А вы хіба таксама?... — спытаў Мак. — Зрэшты, так, натуральна...

Пракурор гаротна пакруціў галавой і зь цяжкім уздыхам закаціў вочы.

— Нашае дабраславеньне і наш праклён, — прамовіў ён. — Шчасьце нашае дзяржавы і гора ейных кіраўнікоў... Масаракш, я жудасна рады, што вы жывыя, Мак. Мушу вам сказаць, што справа, па якой вы праходзілі, была адной зь нешматлікіх у маёй кар’еры, якія пакінулі ў мяне пачуцьцё прыкрай нездаволенасьці... Не-не, не спрабуйце адмаўляць, — па літары закону вы былі вінаватыя, з гэтага боку ўсё ў парадку... вы напалі на вежу, здаецца, забілі гвардзейца, за гэта, ці ведаеце, па галоўцы ня гладзяць. Але вось па сутнасьці... Прызнаюся, рука ў мяне здрыганулася, калі я падпісваў ваш прысуд. Як быццам я прыгаворваў дзіця, не крыўдуйце. У рэшце рэшт, бо гэта была задума хутчэй нашая, чым вашая, і ўся адказнасьць...

— Я не крыўдую, — сказаў Мак. — І вы не далёкія ад ісьціны: выхадка з гэтай вежай была дзіцячая... Ва ўсякім выпадку, я ўдзячны пракуратуры за тое, што нас тады не расстралялі.

— Гэта было ўсё, што я мог зрабіць, — сказаў пракурор. — Памятаецца, я быў вельмі засмучаны, даведаўшыся пра вашую гібель... — ён засьмяяўся і па-сяброўску сьціснуў локаць Мака. — Па-чартоўску рады, што ўсё скончылася так добра. Па-чартоўску рады зрабіць знаёмства... — Ён паглядзеў на гадзіньнік. — Слухайце, Мак, а чаму вы тут? Не-не, я не зьбіраюся вас арыштоўваць, гэта не мая справа, хай цяпер вамі займаецца ваенная камэндатура. Але што вы робіце ў гэтым інстытуце? Хіба вы хімік? Ды яшчэ... — Ён паказаў пальцам на шаўрон.

— Я — усё патрошку, — сказаў Мак. — Ну, трошкі хімік, трошкі фізык...

— Трошкі падпольшчык, — сказаў пракурор, дабрадушна сьмеючыся.

— Вельмі трошкі, — рашуча сказаў Мак.

— Трошкі штукар... — сказаў пракурор.

Мак уважліва паглядзеў на яго.

— Трошкі фантазёр, — працягнуў пракурор, — трошкі авантурыст...

— Гэта ўжо не спэцыяльнасьці, — запярэчыў Мак. — Гэта, калі заўгодна, проста ўласьцівасьці ўсякага прыстойнага навукоўца.

— І прыстойнага палітыка, — сказаў пракурор.

— Вельмі рэдкае спалучэньне слоў, — заўважыў Мак.

Пракурор запытальна паглядзеў на яго, потым сьцяміў і зноў засьмяяўся.

— Так, — сказаў ён. — Палітычная дзейнасьць мае сваю спэцыфіку. Палітыка ёсьць мастацтвам адмываць дачыста вельмі бруднай вадой. Ніколі не апускайцеся да палітыкі, Мак, заставайцеся са сваёй хіміяй... — Ён паглядзеў на гадзіньнік і з прыкрасьцю сказаў: — Ах, праклён, зусім няма часу, а так хацелася б з вамі пабалбатаць... Я глядзеў вашае дасье, вы — цікаўная асоба... але вы, верагодна, таксама моцна занятыя...

— Так, — сказаў разумніца Мак. — Хаця, вядома, ня так моцна, як дзяржаўны пракурор.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 144
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)