Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 217
Перейти на страницу:

Ну і годзе — навясціў-такі ЯЕ! Як там было, а сплыло! То і дзякуй богаві, што прамінуло, і валкаваць пра гэто больш мы не станем!

Марыся, раней мне не было як прыехаць!

— Усім так і тлумачыла, але — пайдзі, угавары іх! А помнік, Лаўрэне, нарэшце пастаўце, бо хто-хто ў Зялёнай Даліне, а нашая Нінка яго вартая!

Якая розніца, калі Нінкі тае няма.

Усё роўно табе сваю жонку і пасля смерці крыўдзіць не выпадае!

Мёртвыя — не крыўдзяцца.

О-ой, не кажы так, дзевер,— грэх! I для людзей трэ!

Што ты заладзіла — усё пра адно і адно! Прыйдзе час — паставім!

Паставіце? Веру! Ну, то і добро. Больш пра гэто казаць нічого не буду, калі так не падабаецца. Годзі. Пагаворым лепш пра іншае. Слухай, Лаўрэн, а самаго меншаго, Колю, вы там у сваім Гродне не забываеце?

Як ты яго, Марыся, забудзеш? Пяць пальцаў на руцэ, а ўсе роўныя.

— Не, праўда?

Лаўрэн задумаўся.

Мо ён да гэтай пары там ужэ і велькім пісацелем стаў... На Уладзікавай шафе тры папкі яго ляжаць. Браўса нават з адной чытаць... I ведаеш, складно і разумно так усё вывеў пра даўніну... Пра палац пана Вішпінга, пра Вільчыцы... Ашчэ пра тое, як калісь мужыкі, хаваючыса ад паліцыі, табаку садзілі паміж сваіх палеткаў...

Мо не трымай іх, а пашлі яму!

Я спытаўса, але ён адпісаў — хай, тату, шчэ паляжаць. Ну, то хай сабе і ляжаць, і на іх прыйдзе час. Але надто хочацца самого пабачыць...

Што табе перашкаджае з'егдзіць да таго Уладзівастоку? Дабі-раюцца ж неяк туды і старыя людзі да сваіх дзяцей! Цыбулю маладым мяшкамі туды валочаць, яблыкі, грушы і нават — бульбу! А ты, напэўно, і ветэранскі білет на дарогу маеш?

Кожны рок прападаюць талоны...

Бо дурны быў, а цяпер выкарыстай!

— Бярог, Маня, для Караганды... Усё збіраўса з'егдзіць туды і магілу бацькоў пашукаць... Але кожны раз не выходзіло — то тое, то гэто...

Залвіца пазмрачнела.

Але, трэ было б і туды... Таксамо перажылі якуюсь дурасць — такіх майстраватых людзей, як твой бацько з братам, вывозіць, бытто ім тут работу ае знайшлоса б!

Ну! Кукса, вядомо, быў ворагам і такім застаўса, але ж маі-іх?!. Калі іх забралі ў саракавым годзе, то я заляцеў хоць развітацца. Мама сунулі дзедаў насценны гадзіннік з зязюлькай, якого шчэ дзед-плытагон у Прусіі купіў, сказалі: «На, для дзяцей памяць! I чакайце, мо хутко вернемса!..» Але больш нігды ні яе, ні... Вядомо, велькая дурасць была, калі цяпер падумаеш пра тое — аж няёмко за такую сільную ўласць! Сколькі тады мужыкоў ад зямлі гзтак адарвалі, ад млыноў і кузняў, даўшы волю розным Савоськам!.. Бытта хто наверсе, гэтак іграючы, недазволеныя жарты з людзей рабіў, збыткі з іх строіў! Каб не ўсё тое, каб не тая дурасць, то жылі б цяпер, Марыя, шчэ лепш!

А няўжэ! Шкада, таго нігды не вернеш!.. А ты паслухай мяне — не едзь у Караганду, бо што ты цяпер знойдзеш сярод тых пяскоў? Думай лепш пра жывых — да Коліка махні!

Відаць, праўду кажаш,— цяжка сваяк уздыхнуў.— I Нінка, паміраючы, прасіла Мікалая не забываць...

А дарога табе не страшная — папаегдзіў па свеце, дзякуй богаві!

Ат, што там праехацца...

То ўгаварыла, дзякуй богаві! З'егдзіш, бачу?!

Відаць...

О-ой, а нех цябе, як ты файно, Лаўрэне,выглядаеш! I поўны рот залатых зубоў маеш, бы той пан Вішпінг! Такі стаў ві-ідны, фарто-овы!..

I тут, раптоўна ўражаная вялікай здагадкай, залвіца ажывілася:

Пачакай, пачакай, сваяк, а ты мо жаніцца збіраешса і, выфранціўшыса гэтак ды надушыўшыса адэкалонамі, мо на вяселле прыехаў нас з Франакам запрашаць?

Во, во, не хапало адно мне там вяселля!

Ну?

Э-эх, Маня, Маня! Мне, Марыся, засталоса цяпер, калі ты хочаш праўду ўсю ведаць, бы таму буслу, што калісь над нашым поплавам за хлеўчыкам,зверху, разагнаўшыса... памятаеш?

То — бусел. А ты — не кажы, і такія цяпер жэняцца. Унь — памаладзелы, шляхотны ды пахнеш нават!.. Чула, сыны ды нявесткі там над табой ужэ вельмі надто трасуцца і дагаджаюць — нават вядра са смеццем не даюць вынесці на двор, праўда гэто?

Даглядаюць — аж занадто...

Я і кажу!..

Во-во...

А ты — нездаволены?

Чаму?

Лаўрэн, паглядзі мне ў вочы!

...

Я пытаюса — ты нездаволены?

Хто табе казаў?!

А чаму маўчыш?

— Я не маўчу! Я прызнаю — вельмі даглядаюць!

— Чэсно?

О-о, мне там файно, калі б не сумота!.. Файно-файно, залвіца, нічога не падумай!.. А то ашчэ атрымаецца, бытто прыехаў сюды на сваіх скардзіцца!

Як сабе хочаш ты гавары, а я, дальбо, зайздрошчу! I ўсе старыя табе надто зайздросцяць у нашай вёсцы — кожны з табой адразу памяняўса б! Дай ты веры, дзевер, і не бурчы! Жывеш сабе без клопату — на ўсенькім гатовым!

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)