Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2
Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 217
Перейти на страницу:

Ну, во, сама бачыш — падабрала.

I Франак у бацьку ўдаўса. З твару — не скажу, зусім падобны да мяне з Нінкай і на тваіх старэйшых, а характарам — выліты татко.

Хвіліну аддавалася прыемным успамінам.

Спяваць любіў і ноту меў добрую... Любімая Вацкава песня шчэ і дзісь у вушах стаіць...

Нечакана зацягнула сабе пад носам:

Казала мі пані матка Яблушэчка тшонсць, Влецял ці мі под кошулькен Не цнотлівы хшоншч Я от страху поблядла, З галэнзім на сэнк падла...

О-ой, Вацак быў ласы, о-ой, ла-асы-ы!.. I Франак такі ўдаўсо. Толькі з твару — іншы... Бо нядарам людзі гавораць — якое дзераво, такі клін, які ойцец, такі сын, дальбух ты мой, праўда! О-о, праўда!

Чаго ж цяпер ойкаць і чаго плакацца? Тупо выкавана, Марыся, навастрыць надто цяжко.

Во-во! I мой вырас пад небо, а дурань што трэбо. О-ой, дурны, ой, негадзі-івы! Дый я не першая з ім. Шчэ старыя людзі, памятаю, любілі казаць: малое дзіця — галава баліць, а вырасце — баліць сэрцо. Так цвярдзілі, бо перажылі рыхтачкі такое, што і ў мяне атрымліваецца — напэўно перажылі, бо прыдумаць і гэтак сказаць — не прыдумалі б! А паслухаць цяпер вясковых — кожная баба на сваіх скардзіцца! Я тады ўспамінаю маму. О-ой, таксамо ўбіваліса за нас, за мяне і братоў маіх — не дай бог як! А калі тато іх лаялі, што лішне ўбіваюцца, мама тату казалі: «Змоўкні, Пятрук! Нешчасліва тая матка, што не гаруе за сваё дзіцятко!» Так было за даўнім часам! А калісь людзі мілей жылі, адны адных уважалі!

Ну, так чаго ж ты, Марыся, у чорта хочаш, я ўжэ і не ведаю!

А ніц не хачу!

Даўно б так!..

О-ох, мацер божая, усе святыя, як мне давесці гэтае боўдзіло да тае пенсіі, да яе яму шчэ та-ак далёко!

Але, малады шчэ ў цябе надто...

А найгорш, што я — адная!.. Адная-адзіношанькая — ужэ каторы рок!..

З лёгкай злосцю на сябе:

I скажы ты, Лаўрэне, нада мной як бы хто павесіў праклён на ўсё жызню — няўжэ і паміраць з ім буду?! Век пражыла, а як на свінні праехала, столькі гора перажыўшы!

У параўнанні з ляснічым Куксам, якога на вёсцы калісьці баяліся ды ненавідзелі, гаёвы Шмігельскі быў як свой. Зялёная Даліна з пэўнага часу за яго нават стала перажываць. Бо Вацак, як казалі на вёсцы, «утрэскаўся ў Марысю, бы чорт у сухую асіну», але маці лесніка — фанатычная і дурная каталічка — не давала сыну дазволу браць з праваслаўнай шлюб. Цягнулася гісторыя некалькі гадоў.

Апынуўшыся потым у Карагандзе на высяленні з Лаўрэнавым братам, абодва хлопцы ў 1943 годзе напрасіліся да польскага войска. Юзік Маркевіч пад Варшавай склаў галаву, а зялёнадалінскі гаёвы пасля перамогі з поўнай грудзінай новенькіх крыжоў з'явіўся на вёсцы і адразу згуляў вяселле.

Вацлаў зноў прыняў Бабій Гай. Здавалася, цяпер яму жыць з Марысяй ды радавацца.

Гадоў з пяць пасля вайны мужчыны касілі ў прынёманскай пойме асаку. Наляцелі хмары, і хлынула навальніца.

Як звычайна ўзрадаваныя бываюць мужыкі пад цёплым нечака-ным дажджом, і павесялелы Вацак пабег да стажка з сенам, дзе ўжо хаваліся абодва Нінчыны браты з п'яніцам Аляксеем, якога тады яшчэ Амэрыканцам называць не дадумаліся. Шмігельскі ўваткнуў глыбока чаранок касы ў балота побач з косамі сваякоў ды палез да мужчын прыкурваць.

Асляпіла ўсіх бліскавіца. У косы смальнуў пярун і Вацлава са шваграмі пабіў. Адразу. Ні адзін з іх нават не варухнуўся. З усяе кампаніі ўцалеў адзін п'яніца, Аляксей, хоць і ў таго потым на назе адваліўся палец.

Таку Зялёнай Даліне пасля вайны стала раптам яшчэ аж тры ўдавы. Але столькі пра той выпадак ужо гаварылася, столькі бабы выплакалі слёз, што цяпер ні ён, ні яна нават не ўспаміналі пра яго. Адно падумаўшы пра адно і тое самае, Марыся, а за ёю і дзевер цяжка ўздыхнулі.

Крыху памаўчалі.

Жыў бы мой Вацак, то, няпраўда, удваіх мы рогі Франку абламілі б...

Што зробіш, калі так атрымаласа...

А ведаеш, дзевер, я таксамо спадзяюса, вельмі надзеюса і надто бога малю, каб так было,— жонка яго абкруціць і чалавекам зробіць. I патрэбная яму не такая, што вады ў лыжцы не замуціць, а — з характарам. Шчэ і не абы-якім характарам! Зубы патрэбны на яго до-обрыя!.. I табе прызнаюса, ужэ тут адна да яго прыглядуваецца і так, і гэтак, воко на яго трымае і да сябе прыманувае, забягае часамі да мяне лашчыцца...

О?! А ты — бяду-уеш!

Ды ашчэ і мой век не ўвесь выйшаў. Надзеюса ашчэ і самой пакрысе ачомацца, на ногі такі ўзняцца і дабрацца да гэтаго гунцвота. Быць таго не можа, каб я не адгайкаласа ашчэ! Толькі ж цяпер гэты высакосны рок, каб на яго ліхо, каб на яго,— так старых людзей і косіць, так і сячэ, так і падцінае!..

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 217
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)