Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 139
Перейти на страницу:

— Хваліўся, а і сам на рамізніцкага каня ўссеў,— перабіў Лукашэвіча Сцяпан і болей не даў яму рота раскрыць.— Адным словам, таварыш камандзір, прывёў нас курсант у вялізны палац, загадаў шынялі і зброю здаць і павёў. Па лесвіцах, па калідорах нейкіх вядзе, за дзвярыма машынкі, як тыя кулямёты, ляскаюць. Уваходзім у вялікія дзверы. У пакоі ціха-ціха. Жанчына нас сустрэла, на столік газет, журналаў паклала. Чытайце, кажа, а сама — у кабінет. Выходзіць і просіць трошкі пачакаць. Сядзім, чакаем. А потым з дзвярэй — шась і проста да нас ідзе і ўсміхаецца невысокі, быстры чалавек. Ага, сам таварыш Ленін. Я яго адразу пазнаў. Ну, выліты, як у газеце. Падае ўсім руку, а Муляўку нашага за плечы трасе. «Пазнаю, пазнаю,— кажа,— Іван... не падказвайце... Аляксеевіч. Прашу».— І паказвае на кабінет. А мы і не ведаем, ісці ці сядзець. Вось ён,— Сцяпан кіўнуў на Лукашэвіча,— смыкнуў мяне за рукаў, мы, дурні, і асталіся. Доўга не было Муляўкі. Пра што яны там гаварылі, хлусіць не буду, не чулі. Потым выходзіць, аж рабацінне свеціцца ад радасці. Паперкаю трасе. Потым у дарозе расказваў, як Уладзімір Ільіч дазнаўся пра наш полк, дык, праўда ці не, нібыта кажа таварышу Муляўку: «Раз вы чырвоныя камунары, даем вам яшчэ тры скруткі чырвонага сукна камандзірам на галіфэ». Вось яно.— Герасімовіч носцам ткнуў у закручаныя рагожай цюкі.

Па снезе, перамешаным з пяском, зарыпелі сані,— Муляўка непадалёк ад вакзала запыніў фурманку.

— Колькі ўсяго тут? — пацікавіўся Салавей.

— Хопіць. Чатырыста пар палучылі.

У завірушным снежні 1919 года праз Невель і Себеж батальён Салаўя прабіраўся па варожых тылах. Белалатышы займалі Дзвінск, Краславу і Асвею. Яны намагаліся пашырыць фронт на паўночны ўсход да рэчкі Сіняй.

Спыніць іх, адкінуць назад і злучыцца з асноўнымі сіламі палка павінен быў інтэрнацыянальны батальён Аляксандра Салаўя.

Чырвонаармейцы ішлі супраць ветру. Мяцеліца гула і хвастала жорсткім снегам, сляпіла вочы, упіналася ў грудзі. А байцы, падобныя на снежныя слупы, сунуліся насустрач ветру і ворагу. У снежнай крутаверці нічога не было відно: куды ні зірнеш — ляціць мітуслівая завея, шуміць у высокім перамёрзлым трысці і ломіць крохкія чараціны. Батальён выбіўся на возера. Зіма яго закавала тоўстым лёдам і заваліла глыбокім снегам.

Спыніліся ў невялічкай прыазёрнай вёсачцы. На платах зімавалі старыя падраныя сеці, каля хлявоў і свіронкаў ляжалі перавернутыя чаўны і лодкі. Адразу было відно, што тут жывуць рыбакі. Вяскоўцы стрымана і насцярожана глядзелі на салдат.

— Ліха яго разбярэ, дзе свае, дзе чужыя,— казаў дзед з зялёнаю ад тытуню барадою.— Тут латышы і там латышы. Таўкуць адзін аднаго. А за што, каб спытаў, і самі не ведаюць.

— Не, дзед,— пярэчыў камісар Ясюнас.— Ведаем, за што. Мы за латышскі народ ваюем, за яго свабоду, а тыя за кучку паноў, якія хочуць нас упрэгчы ў плуг, асядлаць і паганяць яшчэ.

Увечары камісар нацягнуў на сябе зрэбнікі, абуў лапці з суконкамі, вераўчынаю падперазаў світу, для прыклепу заткнуў за пояс сякерку, нібы прадухі прасякаць на возеры, і падаўся на той бок. Ён вырас у Латгаліі і ведаў гэтыя мясціны, умеў добра гаварыць па-латышску і па-беларуску, таму і папрасіўся ў разведку.

Салавей да раніцы чакаў свайго камісара. Было боязна за Ясюнаса і трывожна ад маўклівай невядомасці. А завея круціла другія суткі. Страшна нават выткнуцца з цёплай хаты. І ўсё ж камандзір падняў батальён і павёў на той бок возера.

Не дайшлі і да сярэдзіны, як вецер данёс шаргаценне, гул і абрыўкі выкрыкаў, падобных не то на лаянку, не то на каманду. Батальён Салаўя доўгім ланцугом залёг у пухкім снезе, што сыпаўся за каўнер, лез у рукавы, набіваўся ў чаравікі, раставаў і поўз халоднымі струменьчыкамі па целе. Але ляжаць за сумётамі было зацішней і ўтульней, чым на буі.

У замеці ўжо выразна чуліся галасы і бачылася нейкае няўлоўнае мітушэнне. Яно напаўзала бліжэй і бліжэй, хоць у снежным шквале яшчэ нікога не было відно. Трэба стаіцца, замерці, каб не пачуў вораг.

Як толькі ў парадзелай мітульзе завірухі паказаліся ледзь прыкметныя постаці белалатышскіх салдат, ім проста ў лоб секанула бліскавіца шчыльнага вінтовачнага агню. Забітыя падалі ў снег, нібы правальваліся ў бездань, жывыя рвануліся назад, грузнучы і блытаючыся ў высокіх сумётах.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)