Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Электронная книга - «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Краткое содержание книги:

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 171
Перейти на страницу:

— Калі такі загад будзе — далей рабі, што хочаш.

— Прысягу, значыцца, здымаеце з мяне?

— Здымаю… Калі не навек.

— Ну, добранька. Я знайду, што рабіць, падумаю.

— Ідзі.

Яны засталіся ўтрох.

— А ты рабі вось што, тысячнік. Адмовіцца ён, не адмовіцца — збірай усе сілы ды выводзь на тое месца, дзе зліваюцца лідскі і віленскі шляхі. Усіх, нават гандляроў, бяры. Яны яму гісторыі з рыбай не даравалі. Прымуць водкуп — ганіся, бі паасобку. Не прымуць, падыдуць туды — разбі іх. Гані і рэж да апошняга. А Хрыста цягні сюды.

Лоб у тысячніка здаваўся яшчэ ніжэйшы таму, што быў Карніла падстрыжаны пад гаршчок. Гэты лоб не моршчыўся. І раптам Карніла сказаў дзіўную рэч:

— Самі кажаце, Хрыста?…

— Ды гэта ж мы яго…

— Ну, вы… Раней аб'явілі. Пасля ўсе людзі паверылі. Дзіваў столькі нарабіў. Татар адлупасіў. Мяне два разы прагнаў. І Матка Вастрабрамская нічога з ім не зрабіла… І вось «хапай». Непарадак.

— Ты што, сябе з Маткай Вастрабрамскай раўняеш?

— Таксама сіла і я. Не бывала такога, каб мяне білі. А тут: на мурах — раз, на рынку — два, пасля бярозаўскага разгрому — тры… Не да ладу. Ды яшчэ і Матка… Непарадак. Нешта тут не тое.

— Ну, ты ж можаш яго пабіць.

— Дзіва што. Канонаў столькі. І адзін латнік з мячом, аркебузай, пулгакам усяго на чатырох сівалапых у палатніне. Тут і думкі не можа быць: першай коннай атакай, адной вагою расціснем, перакулім і яшчэ раз у блін расціснем. А толькі — непарадак.

— Шашок ты, — раззлаваўся Лотр.

— Ну і няхай. А загады сабе супярэчыць не павінны. Непарадак.

— Чакай, Лотр, — сябар Лайёлы ўсміхнуўся. — Ты, Карніла, мяне паслухай. Ты што, свяцей святога Паўлы?

— К-куды там. Ён ля Бога самога сядзіць.

— А Паўла між тым «дыхаючы пагрозамі і забойствам на вучняў Пана Бога».

Карніла пакутна моршчыў рот. Як гэта было цяжка. Чаго хоча ад яго гэты? Тысячнік, урэшце, дадумаўся.

— Дзе гэта? — недаверліва спытаў ён.

— Клянуся табе, што гэта так. Гэта дзеянні апосталаў, том дзевяты.

— Хіба што том дзевяты, — з палёгкаю сказаў тысячнік. — Слухаюся.

— Ідзі, — сказаў Лотр. — Будзе ўцякаць — не бяры жывога. Так нават лепей.

— Што ж, м а е рукі ў крыві?

— Дурань. Чым болей ён для ўсіх — тым меней дзеля сябе, тым мацней, тым больш небяспечны нам.

Карніла нічога не зразумеў, і гэта, як заўжды, супакоіла яго. Ён кіўнуў.

— Таму вось табе загад: вязаць, забіваць усіх, хто прызывае імя Гасподне.

Гадзінай пазней Лотр і Басяцкі на чужых конях і ў звычайных ваўняных плашчах з капюшонамі, што хавалі амаль увесь твар, ездзілі па горадзе і прыслухоўваліся да таго, што гавораць.

Горад гудзеў, як вулей, у які нейкі гарэза кінуў каменьчык. Паўсюль спрачаліся, а сям-там справа даходзіла і да грудзей. Але паўсюль фонам размовы было:

— Мужычы… мужычы… мужычы Хрыстос!

І толькі вяртаючыся дамоў, на Старым рынку, калі замак быў рукою падаць, трапілі яны ў непрыемны пераплёт.

На Старым рынку лаяліся, лаяліся да зубоў і пены. Ішоў дыспут між маладзенькім бялявым шкаляром і мажным сівым манахам. Манах відавочна перамагаў. А ўбаку стаялі і з цікавасцю глядзелі на ўсё гэта людзі, якіх Лотр не любіў і пабойваўся ледзь не болей, чым ілжэ-Хрыста, што зараз ішоў на горад.

«З тым ясна, махляр, бунтаўшчык, і ўсё, — думаў Лотр. — А хто гэтыя? Хто гэты юнак Бекеш? Ён багаты, бач якая рука! Што прымушае яго з пагардай глядзець на цудоўна ўладкаваны свет? І хто гэты Кляонік, што стаіць побач з ім? Разьбяр багоў, пачэсная работа. Што яму? І што гэтаму Альбіну-Рагвалу-Алёйзе Крыштофічу ў францысканскім белым плашчы? Мяцежнікі? Ды не. Бязбожнікі? Пакуль, здаецца, не. Чаму ж яны так непакояць? Можа, таму, што ад гэтых ухвалы не дачакаешся, што яны бачаць усё, што кожная дзея высокіх людзей для іх — да апошняга дна зразумелы, малапачцівы фокус? А можа, таму, што яны ўсё разумеюць і ўсё раз'ядаюць сваёй думкай, нібы царскай гарэлкай. Нават золата багатых. Так вось гэта, відаць, і самае страшнае. Думаюць. І ўсё, што было дагэтуль, не вытрымлівае, па гэтай думцы, ніякай крытыкі, не можа быць фецішам. Адзінае бажышча — чалавек, якога пакуль няма. Ну, а калі ён, чалавек, іхнімі намаганнямі і верай ды дарасце да такога бажышча?! Падумаць страшна. Памяць знішчаць. Магілы аплююць».

Бес асцярожна аддзяліўся ад Лотравай спіны і знік. Кардынал стаў слухаць.

— Дык вось, — «дабіваючы», сказаў манах. — Калі папа Ян ХХІІ казаў, што за забойства бацькі і маці чалавек плоціць у канцылярыю 17 ліўраў і 4 су, а забіўшы біскупа — 131 ліўр і 14 су; ён не казаў гэтым, што можна забіваць бацьку ці біскупаў, а проста паказаў цёмнаму народу ў адзіна зразумелы для яго спосаб, што такое людзі плоці, хаця б і самыя дарагія, і што такое людзі духу, людзі вышэйшай ідэі.

Шкаляр маўчаў. Ён не ведаў «Кодэкса апостальскай канцылярыі», якому было дзвесце год.

— Нават тупыя мазгі хама могуць зразумець такі просты спосаб ацэнкі, — трыумфальна агалашаў манах. — Вось што такое плоць і што такое душа!

Бекеш хацеў быў утрымаць Крыштофіча, але францысканец мякка вызваліўся. Усміхнуўся сябрам іранічнымі цёмнымі вачыма, зрабіў крок да шкаляра, які азіраўся, шукаючы падмогі:

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)