Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Чорны замак Альшанскі
Чорны замак Альшанскі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Чорны замак Альшанскі

Электронная книга - «Чорны замак Альшанскі». Краткое содержание книги:

«Чорны замак Альшанскі» — адзін з апошніх раманаў беларускага класіка гістарычнай літаратуры. Уладзімір Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 147
Перейти на страницу:

Ён зручна ўнікнуў нажа і тым самым вельмі зручна падставіў падбароддзе якраз пад маё калена, якім я не замарудзіў і лупянуць яго з усёй сілы, так, што аж ляснулі зубы і ён закінуўся дагары, усёй спінай і патыліцай прыпячатаў матку-зямлю. І тут я насеў на яго, перахапіў правую руку з шыпастым кастэтам. Мне трэба было дарвацца да гэтай глоткі.

Трэці стрэл аднекуль. Куды? Я не ведаў гэтага, здатны дзерці, ірваць на кавалкі, грызці.

Калі мяне адцягнулі, крывавы туман усё яшчэ стаяў у мяне ў вачах. Я выскаляў зубы і хрыпеў. І толькі паступова праз гэты туман пачалі праступаць у святле ліхтароў абліччы. Перш за ўсё я ўбачыў Шчуку… Пасля невядомага міліцыянера, які толькі што надзеў на Высоцкага наручнікі. У Ігнася з правага перадрамення сплываў цурок крыві.

— Застрэліцца хацеў, — сказаў міліцыянер. — Здолеў-такі перакінуць тую цацку ў левую руку. Каб не стукнуў па ёй — тут бы яму і апошняе рыданне.

Цяпер я ўжо адрозніваў і Велінца, які ледзь адцягнуў Рама за ашыйнік, і яшчэ двух невядомых, якія закручвалі за спіну рукі ўсё яшчэ напаўпрытомнаму Боўбелю.

Плылі перада мной абліччы Змагіцеля… Дзеда Мультана з дубальтоўкай у руцэ… Шаблыкі… Вячоркі… Седуна… Сташкі.

Агні закруціліся ў маіх вачах. Зямля пайшла некуды ўбок.

Хілінскі (ён трымаў мяне справа) сціснуў мой локаць.

— Трымайся. Трымайся, браце. Нічога. Мінула ўсё.

А я рэшткамі прытомнасці, якая амаль знікала, падсвядома адчуваў, што не… не… яшчэ не ўсё. Нешта настойліва свідравала мозг, павінна было вось-вось усё праясніць, але бясследна знікала пры першай спробе спыніць, затрымаць яго, здагадацца. Апошніх шкельцаў так і не было ў гэтым калейдаскопе аблуднай хлусні і падступнай подласці.

Пад'ехала машына. Не ведаю, як яна завецца цяпер. А ў сярэдневяковай Беларусі воз, якім адвозілі затрыманых, называўся «кошыкам для салаты» або «для капусты».

«Вось так. Несучасны вы чалавек, таварыш Косміч. Несур'ёзны».

Арыштаваных павялі туды. Боўбель паспрабаваў было рэкнуць нешта накшталт: «Не я пачынаў. Гэта другія…»

— Расчараваны я ў табе, — пагардліва плюнуў Высоцкі і сказаў нахабна: — Ну вось, цяпер на пэўны час будзем гасцямі міністра ўнутраных спраў.

— Мабыць, і не толькі, — сказаў я.

Трэба было адпомсціць гэтай навалачы за «трубу архангела», і я вырашыў пусціць апошні пробны шар:

— Ад усёй душы спадзяюся, што гэта апошнія твае гасціны…

Ён не пашкадаваў сліны і сплюнуў таксама і ў мой бок.

— Апошнія, Ігнась Высоцкі… Ён жа Крыштоф за польскім часам… Ён жа Ўладак пры немцах… І хто яшчэ пасля вайны… Кулеш?

Высоцкі раптам ірвануўся ў мой бок з такою сілай, што міліцыянеры ледзь затрымалі яго. Твар у яго зрабіўся барвяна-сіні, жылы надзьмуліся на лобе. З глоткі вырываліся ўжо амаль не словы, а пагрознае і ўражанае, ашалелае хрыпенне. І выглядаў ён, як пакінуты і загублены назаўсёды ў свеце, дзе пануе бясконцы кашмар.

— Ты… Гад… Ты.

— Нічога, — сказаў я, — твой інсульт вылечаць. Каб ты ў трэці раз не вымкнуў кудысь. Каб хоць на трэці раз атрымаў тройчы заслужаную вышку.

Знік перакошаны твар. Калі машына ад'ехала, я сеў на траву і пачаў збіраць і складаць у купку нейкія галінкі і трэсачкі.

Сташка падышла да мяне і паклала далонь на маю галаву.

…Зноў гарэла вогнішча на Белай Гары. Бульба, што мы напяклі, была з'едзена, хаця й была апошняя, а не першая, асенняя.

Усё адно было смачна. Ды яшчэ з буйной кухоннай соллю.

І зоры над галавой. І сябры вакол. І вочы ўсіх глядзяць у адзін на ўсіх агонь.

— Проста паскудныя тварыны, — азваўся ўрэшце я, ужо амаль супакоены.

— Во, — сказаў Адам, — каб гэта Клепча чуў, ён бы адразу няўхільна і пранікнёна прамовіў: «Нешта я ані разу не чуў ад вас слоў „свядомы“ і іншых».

— А ты паступай свядома, — у тон яму азваўся я, — а не плявузгай. А то свядома мянціць языком і без цябе шмат аматараў.

— А ён адразу да твайго дырэктара, — усміхнуўся Шчука. — І скажа, што не месца сябру Космічу ў дружных шэрагах навукі, бо ён дае іншым выспятка ў азадак.

— Хопіць, — мне ўжо самому стала моташна ад тэмы. — Закурым, ці што?

Хілінскі павучальным тонам сказаў:

— Хто не курыць і не п'е — той здаровенькі памрэ.

Я застыў з пачкам цыгарэт у руцэ. Зноў нешта нібы раптоўна стукнула ў маю свядомасць. Але што? Гэтага я так і не мог да канца зразумець. А тут і Адам сваім пытаннем досыць недарэчы парушыў маю сабранасць.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 147
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)