Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах
Выбраныя творы ў двух тамах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах». Краткое содержание книги:

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні.
«Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў.
У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 155
Перейти на страницу:

Стары, аднак, быў не без здольнасці, і прыроджаны талент падказаў яму выйсце. Ён мяккім ды спакойным, бясхітрасным голасам, якім, здаецца, дагэтуль і з людзьмі ні разу не гаварыў, цяпер прамовіў:

— На крыж?.. Можно і на крыж, а — што!.. Хрыстос пацярпеў за нас, явіў прыклад, каб мы ішлі па слядах яго. Для кожнаго з нас найвялікшае шчасце прайсці па цярністаму шляху сына божага, быць за народ укрыжаваным.

Стары ўздыхнуў, як бы з вялікім шкадаваннем, што яму цяпер зрабіпь гэтага будзе не пад сілу.

— Але ж я — адно з поля вярнуўсо!.. Прыехаў во дадому каню торбу даць!.. Во, бачыце, і рукі ў зямлі нават!.. Акучваў з расой бульбу і не маю цяпер ніц у сабе святасці.

Дзядзька нібы разважаў, нібы заклікаў іх у сведкі, нібы раіўся і запрашаў і іх памеркаваць над гэтак складанай праблемай.

— З уваскрасеннем цяпер, мабыць, нічого не выйдзе,— уздыхнуў ён яшчэ раз.

Наступіла клапатлівае маўчанне.

— Во! Дайце мне памаліцца пару гадзін, увабраць у сябе сілу боскую і тады ўжо рабеце са мной, што сабе хочаце — на ўсё воля божая, бо я — нявінны!

Мужыкі доўга глядзелі на яго, то адзін на аднаго і заклапочана думалі.

Мажліва, чалавек гэты і праўду кажа!.. Хіба, калі хочаш, адразу і святым можаш стаць?.. Нават з зямлёй на руках і ў гэткай зашмальцаванай вопратцы? За надта было б добра — і ў гэтым павінен быць нейкі парадак!..

Урэшце, які ён у д'ябла афіцэр?! I што за дурань выдумаў гэта?.. Закарэлыя, як капыты, рукі!.. Такая самая, бы на іх, бяльчанах, кужэльная кашуля — на старэчых і выпучаных, як у птушкі, ключыцах. Згорбленая, добра знаёмая фігурка. Хіба ж такія — з кампаніі Жоржа Дэлясі?! Хітры белагвардзеец так ужо тут іх і чакаў бы да гэтай пары, рыхтык!.. Узяў бы ваша благароддзе сошку і паехаў бы бульбу сашкаваць?.. Ого!..

Не ашуквае, мабыць, ён — свой! I, відаць, усё ж такі святы. Унь як гаворыць складна і нічога не баіцца — нават перад крыжам і цвікамі! Відаць, і праўда — нявінны!

Аднак, а халера яго ведае, а як прыкідваецца?.. «Кожны свенты мае свае выкрэнты!» Розныя жулікі, прайдохі так умеюць разыграць прытворства, што ў тэатры табе так не разыграюць!..

Не пашкодзіла б на ўсялякі выпадак і праверыць.

Ну і што такое? Праверым, адно пару гадзін пазней, якая розніца — наперадзе цэлы дзень яшчэ ў нас! Трэба зрабіць справу грунтоўна, каб потым людзі нічога не мелі да нас!..

Адным словам, узважыўшы Альяшовы словы, мужчыны старога паслухаліся. Цеснае кола мужыкоў расступілася.

Сектанты яшчэ паназіралі праз акно, як Альяш, увайшоўшы ў хату, адразу бухнуў перад іконамі на калені ды пачаў маліцца і біць паклоны. Тады супакоеныя бяльчане выставілі варту, паваліліся на мурог і пасля стокіламетровай дарогі пазасыналі сном да смерці змардаваных істот, у якіх справы ішлі гэтак, як яны запланавалі яшчэ пад Гайнаўкай і Бельскам.

5

Сабраліся грыбоўшчынскія мужчыны ды сталі падкрадвацца да Альяшовай хаты. Там стаяла цішыня, і яны пайшлі смялей. На падворку храплі чужыя мужыкі.

Перабраўшыся цераз заснуўшых, грыбоўшчынцы паступова разабраліся што да чаго і тады абрынуліся на вартаўнікоў.

— Чаго вы ўчапіліса за старога?

Два маладых бяльчаніна з каламі захацелі захаваць павагу незвычайнай місп, таму прамаўчалі.

— У вас — што, няма дома работы, ясанок, абібокі вы? — не адставалі грыбоўшчынцы.

— Во, і крыж прывалаклі на дзеда!.. Ці падумалі, што вас паліцыя можа пазабіраць і судзіць будуць за гэто?! Вам жа прышыюць угалоўную справу і катаргу кожнаму прысудзяць — ахвота вам па турмах валяцца?

— А чаго ён байкі брэша?! — не вытрымаў, агрызнуўся адзін бяльчанін.

— Скажы мне, які стары не трэліць баек? — адразу прычапіўся да яго стары Банадык Чарнецкі.

— I хто цябе застаўляў верыць? — дапамаглі Банадыку.— Унь мы тут усе з адной вёскі, а запытай нас — ці хоць адзін хто прымаў усур'ёз яго трызненне?.. Не хацелі, то і не верылі, самі не траціліса і бабам сваім мардавацца не давалі, а вам гэто падабаласо, то і маеце!

— Ты лепш прызнавайса,— не адставаў Чарнецкі,— не было чаго рабіць, ты і слухаў яго казкі, а цяпер шчэ і вінаватаго шукаеш! Гадко, людзі! Совесць трэбо мець!

— Шчэ і дручкі пабралі ў рукі!..

— Пазашываліса ў сваю пушчу, жывеце адно з зубрамі ды аленямі і думаеце не тым месцам, якое чалавеку на гэто вызначано!.. Во, паглядзі, ты ж нават і не ўмываўсо ўжэ ад вялікадня ці — новаго року: на табе вошай, як на паршывай сучцы блох!..

— Гаспадарлівы надто, эканоміць на мыле!..

Покуль грыбоўшчынцы так спрачаліся з гасцямі, Альяшоў зяць са старым Аўхімюком праніклі ў хату. Блакіраваны дзядзька Клімовіч усхапіўся з падлогі.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)