Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Хроніка дзетдомаўскага саду
Хроніка дзетдомаўскага саду - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хроніка дзетдомаўскага саду

Электронная книга - «Хроніка дзетдомаўскага саду». Краткое содержание книги:

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 201
Перейти на страницу:

А што ж далей. Што ж далей. Куды далей... Расступіся, зямля, і прымі нас, мы твае сыны. Расхініся, неба, дай нам крылы, што мы — горш за птушак, якія вольныя ляцець куды захочуць, якіх ты так песціш і лашчыш, упадабляеш іх сабе, ветру, адплюшчыце вочы, зоркі, узмахніце вейкамі, мо і з вашага вока скоціцца сляза, зірніце на нас, на зямлю, дзе поўзаюць казюркі і чарвякі, і мы сярод іх. Мы над імі, але сярод іх. Ці ж гэта справядліва? Што ж ты маўчыш, вячысты дуб, гадоў пяцьсот ужо ж, пэўна, як пры памяці, а ўсё маўчыш. Калі ж і каму падасі ты голас? Настаяўся на адным месцы, наглядзеўся, як мы пакутуем, радуемся, творым паскудства. Час, час і слоўца б вымавіць. Ну...

— Адбой,— сказаў Мар'ян.— Па палатах, анархія, спаць, спаць усім.— I звяртаючыся да плытагонаў: — Вылазьце, мужыкі, паталкуем-памяркуем...

Нешта я лаўлю сябе на тым, што пішу аб мінулым, аб той ночы, якая даўно прайшла ўжо, са шкадаваннем і папрокам. Дакараю, папікаю ў нечым Мар'яна і сябе. I наогул хілюся кудысьці ўбок. Не і не, не было нічога падобнага ў тыя дні, калі ўсё гэта здарылася. Хлусня, нібы я штосьці адчуў і пачаў вінаваціцца, зірнуўшы на поўню, плытагонаў у рэчцы, падумаў пра дарогу і вецер. Сённяшняе ўсё гэта. I само здарэнне — толькі цень яго, як у фантастычным апавяданні I. Яфрэмава. У тым апавяданні, наколькі помню я, расказваецца, як камень, лава, што застыглі пасля вывяржэння вулкана, сфатаграфавалі і данеслі да нашых дзён адлюстраванне, постаць дагістарычнай жывёлы, якая ступіла ў гэтую магму тысячагоддзі і тысячагоддзі назад. Жывёла ступіла ў агонь і, вядома, згарэла, але час захаваў і данёс яе да нашых дзён, данёс, канечне, не саму жывёлу, толькі цень яе ў камені, плоскі адбітак. Але цень таксама ж будаўнічы матэрыял. I матэрыял гэты сапраўдны, а ўсё астатняе — гэта ўжо наслаенне, напластаванне і настрой, падсвечванне часу, і гэтае падсвечванне не заўсёды адпавядае ісціне. Але, імкнучыся ўсё ж да ісціны, сапраўднасці, я гатовы паклясціся, што ўсё было іменна так і трохі інакш. Ні я, ні мае таварышы ў той час нікога не абвінавачвалі і не папракалі. Радасць была, уздым. Загадай нам хто-небудзь у той час — не тое што плыты, увесь белы свет расцягнулі б, раскідалі б па бервяну, колькі ёсць рэк на свеце, з кожнай пакралі б лес, хапіла б не толькі на сталоўку нам, дзетдомаўцам. Можна было б адбудаваць гмах для ўсіх, хто жыве на зямлі.

А баяліся мы тады толькі аднаго: як бы лес, што ўкралі мы, не адабралі назад, не скацілі б зноў у раку. Але ж усе вакол былі людзьмі, тыя ж плытагоны — плытагоны, як і наш Мар'ян, франтавікі, і ў раёне франтавікі, партызаны: у райкоме, райвыканкоме, міліцыі. Зразумелі, хто злодзей, навошта і каму кралі. Пабудавалі мы сваю сталоўку не з рэліктавага гаю, які звялі на корані, а з лесу, які мы пачэсна ўкралі. Абышлося і Мар'яну, і нам. Дырэктара не пасадзілі, з дзетдомаўцаў нікога не пакалечылі.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 201
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)