Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Хроніка дзетдомаўскага саду
Хроніка дзетдомаўскага саду - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Хроніка дзетдомаўскага саду

Электронная книга - «Хроніка дзетдомаўскага саду». Краткое содержание книги:

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 201
Перейти на страницу:

Плакаў, шкадаваў гай Мар'ян Знавец, і я выпадкова быў сведкам таму. Прызнаюся заднім чыслом, мне было сорамна за яго. Доўга, вельмі доўга я ніяк не дараваў яму, не мог забыць яму тых колішніх ужо слёз. Мо і сёння я і мае сябры дзетдомаўцы не даравалі іх яму. Вельмі ж нікчэмнае, вартае жалю відовішча, калі плача мужчына, акалі ж плача сам бог — гэта наогул штосьці пепрыстойнае. Забіваць трэба такіх багоў, забіваць, як толькі завязваюцца ў іх слезы.

Мяне і яшчэ некалькі шкетаў прывялі ў кабінет Мар'яна на расправу і пакаранне. Мар'ян, вялікасны, як бог, сядзеў у сваім, зробленым з дубу, крэсле з высокаю, вышэй галавы, спінкаю, і стол перад ім быў таксама дубовы, вялізны, хоць у більярд на ім гуляй, і сукно на ім як з більярднага стала. Такія сталы, такія крэслы ўжо адышлі, а ў той час кіраўніка, які не меў бы іх, і ўявіць сабе было нельга. Мармуровы чарнільны прыбор з абавязковымі ў адной з чарніліц засохлымі мухамі, лічыльнікі — па правую руку; паперы і ўсялякая дробязь — па левую, а над усім і між усяго — афіцэрскі кіцель, чалавек у афіцэрскім кіцелі, які зашпілены на ўсе гузікі і пад падбародак на пару кручкоў — стаячы каўнер з бялюткім падкаўнерыкам. Але якраз на тую хвіліну каўнер у Мар'яна быў расшпілены, а падкаўнерык выдаваў трохі шэрым. Гэта ад поту, гэта мы, шкеты, увагналі яго ў пот, не памятаю, праўда, чым, што мы тады ўтварылі. Але, па ўсім, штосьці добрае, таму што нас знялі па яго загаду з гарышча, як часта здымалі і раней, бо мы любілі сваё старое гарышча. Любілі за тое, што там заўсёды было цёпла і ўтульна, добра гуляць, хораша думаць, проста сядзець, спаць — усё хораша. Заўсёды адчуваецца штосьці незразумелае і таямнічае ў падстрэшшы паміж каленамі пячных комінаў і ў грудзе смецця, назапашанага яшчэ з колішняга часу, шмат таямнічага і ў кублах, што звілі сабе канаплянкі паміж абшываннем і сценамі. Мы заўсёды там штосьці шукалі. Шукалі ўсё, што належала колішнім людзям, нашым дзедам, бацькам, мінуламу. Мінулае ж заўсёды пакідае аб сабе след, знак, памяць. Адыходзячы на той свет, мы пакідаем на зямлі ўсё, што некалі ўсцешвала нас, усё, што нажылі, цацкі, забаўкі, каштоўнасці, смецце, непатрэбшчыну і тое, без чаго мы як без рук, што неабходна нам на кожны дзень, кожную хвіліну. А ў нашай жа хаце некалі жылі пагранічнікі. I мы думкі не дапускалі, што ад іх засталося толькі гэта: былі, жылі. Не і не, сляды іх жыцця, прысутнасці на зямлі павінны быць куды больш значнымі і важкімі, чымсьці проста гукі, проста памяць. Пасля іх павінна застацца яшчэ штосьці, здольнае пацвердзіць, што мы ідзём за імі, ступаем у іх след. Іменна адбітак гэтага следу і патрэбны быў нам. Патрэбны да слёз, да сардэчнага замілавання, да слепаты, дрыжыкаў і спалоху ў пальцах. Ну, хаця б старую чырвонаармейскую зорачку, сплюшчаны, з'едзены часам гузік, пабітую спражку ад рэменя — і ўсё, нічога нам больш не трэба, бо нішто не здольнае больш так усцешыць нашу душу. Гэты гузік, зорачка, спражка, што ўзяў ты ў свае рукі, ужо ж не проста звычайная рэч — гэта прывітанне, усмешка, дараваная табе мо нават тваім бацькам ці братам. Шчырае прывітанне і лагодная ўсмешка і незнаёмага табе чалавека, які нарадзіўся нашмат раней за цябе, змагаўся і памёр за цябе. Ты — яго нашчадак. I зразумеў ты гэта не праз музей, дзе вакол усё толькі экспанаты. Дарагія, родныя, пазначаныя крывёю, але ўсё роўна экспанаты. Мінулае ж, сляды якога ты адшукаў сам, якое ты трымаеш у сваіх руках,— гэта ўжо і голас, і пагляд, сустрэча і развітанне. Гэта назаўсёды. I гэта зусім не мінулае — будучыня твая.

Так, корпаючыся ў мінулым, на гарышчы былой пагранічнай казармы, мы некалі шукалі сваю будучыню, у слупах пылу, змроку закуткаў, у якія не заглядвала і сонца, мы сталелі, пранікалі розумам у дзень будучы. Каб быць ужо да канца праўдзівым, трэба сказаць, што паводзілі мы сябе, шукаючы сваё мінулае і будучыню, як дзікуны, мо і ў той дзень учынілі там нешта дзікае, агіднае, мо нават хто з нас паленаваўся злесці на двор, збегаць да ветру, справіў сваю патрэбу на гарышчы. I тая наша несвятая вадзіца трапіла на дырэктарскі стол, на яго белы-бялюткі падкаўнерык. Так гэта было ці не, але ўгнявілі мы свайго дырэктара так, што ён і з твару змяніўся, палаў яго твар. I нашы вушы палалі, апякала босыя пяты пафарбаваная падлога дырэктарскага кабінета, якую мы ўшчэнт сплямілі пылам, што прынеслі на сваіх нагах з гарышча. Але ў тым мы былі ўжо не вінаватыя, ці ж па-праўдзе магчыма было ўстояць, не перабіраючы нагамі ў чаканні кары.

Збавенне было нечаканым і незразумелым. Да дырэктарскага акна падруліла «эмка», мы адчулі, што нам пячэ ў пяты яшчэ больш: каго гэта на ліха нам чорт наслаў, адна справа, калі цябе пакараюць свае ж не пры чужым воку. Заслужыў — а прымай. Вініцца і атрымліваць па карку навідавоку ў чужынцаў... Што мы, не людзі і пра годнасць сваю ўжо забыліся? Не хапала, каб усякія тут ездзілі і глядзелі, як мы плачам, бачылі, як дзетдомаўцы плачуць. Не плачуць яны. Не нарадзіўся яшчэ чалавек, які б вымусіў заплакаць дзетдомаўца, сем раз ён наперад аблезе і абрасце няроўна. Мы зацяліся, стаіліся, як некалі партызаны і падпольшчыкі: паліце нас на агні, рэжце на кавалкі, пасыпайце соллю — мы не вымавім і слова, слязінкі не выціснем. Усё гэта прамільгнула ў галаве кожнага з нас, і кожны цвёрда вырашыў сам сабе: стаяць, трымацца гэтага, ні ў каго не прасіць ні падтрымкі, ні парады, ні літасці. Усё гэта было ўжо ў крыві ў нас, як кажуць сёння, у тыповых умовах — тыповыя паводзіны.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 201
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)