Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Белая Дама: Аповесці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Белая Дама: Аповесці

Электронная книга - «Белая Дама: Аповесці». Краткое содержание книги:

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 180
Перейти на страницу:

Кацярына вынесла ім ласунак. Вярнулаея ў кашару ды з уміленнем стала прыглядацца, з якой прагнасцю смокчуць яны кавалкі дыні, як топяць насы ў кавуны.

Азвалася Ганна:

— Памятаеш, як і мы гэтак лёталі, тараторачы:

На грушу лежу, Грушу трашу, Карасі падаюць, Шмятану падбіраю! От пацешна ж было!

Кацярыне адразу на памяць прыйшлі путрышскія каламбуры. У Львове дапамагала сыну завучыць іх на памяць:

Пасеяў я канаплю, А выраслі ракі. Зырк, а вароны зацвітаюць! А там каровы бабу дояць! Возера ўспырхнула, паляцела, Качкі ж засталіся! А лыка, мужыком падперазанае, Па балоце ходзіць і ходзіць!

Кацярына з Ганнай неяк нервова, бы скрозь плач, парагаталі ды ўспомнілі сваё дзяцінства.

Аднолькавае было ў той і другой, як дзве кроплі вады. Яго спакой парушалі толькі ваўкі, што зімой дабіраліся да авечак праз стрэхі засыпаных снегам хлявоў, а потым людзі дружна гаварылі пра выпадак да самай вясны, дабаўляючы ўсё новыя і новыя падрабязнасці.

Летам узнімалі паніку цыганы. Начавалі табарам на выгане і пакідалі сляды вогнішчаў.

Яшчэ цыганы пакідалі дзіўныя пахі ды асколкі ад ладышак, жбанкоў, верцех, а часамі нават і чырвоную стужачку, якой абвязана было цыганскае жарабя за шыю супроць чараў. Мажліва, сляды былі ад таго самага табара, бо ад Кацярыніных Путрышак да Аніных Верцялішак — адна міля.

Прывязаўшы гэтаксама да шнурочка шчанюка, лазілі і яны па выгане, прынюхваючыся да слядоў. Падбіралі трафеі ды дзівіліся, прыглядваючыся.

Калі ж у такой кампаніі траплялі ў лес, заміралі іхнія сэрцы ад прагі пабачьшь падперазаную дзеразой і з кошычкам у руках Баравую Цётку. Мармычучы сабе пад нос штосьці сваё, лясное, яна магла завесці ў хатку на курыных ножках і пачаставаць смажаным гарохам. А магла і калматаму Лесуну аддаць, чорных баранчыкаў пасвіць ды жыць пад вываратамі. За грахі і непаслушэнства бацькам магла ў ядлавец заманіць альбо ў мухамор, бо, бы тая вядзьмарка Расоліха, магічнае слова ведала.

Першыя мацнейшыя ўражанні ў душах сябровак пакінулі вяселлі ў сваякоў ды суседзяў. Кацярыніна след пакінула малы, бо атрымалася як бы крадзенае. Ганна выходзіла хоць і за ўдаўца, але Рыгор справіў вяселле гучнае, са сванькамі і сватамі, са шматлікімі сябрамі і сваякамі да сёмага калена, з цэлым народным рытуалам.

Толькі, вядома, куды і Рыгораваму вяселлю раўняцца да гэтага, на якім Ганна з Кацярынай у той дзень прыслужвалі.

Арабскае вяселле

Адбывалася яно як ў байцы.

Высокія, велічныя палаткі з рознакаляровага шоўку, з егіпецкімі цыноўкамі, персідскімі дыванамі, кітайскімі шаўко-вымі тканінамі. Адны нявольнікі, апранутыя ў атласы, замёрлі, выстраеныя ў роўныя радочкі — асобна нявольнікі чорныя, асобна белыя і жоўтыя, чакаючы занятку, а ланцужок іншых валок пазалочаныя табурэткі. Трэція — махалі апахаламі, трымалі балдахіны.

Цівуны ляскалі бізунамі сабе па халявах, наганяючы ўсім страху.

Чытальнікі Карана галасілі суры,— распеўна хвалячы Алаха.

Госці з цырыманіяльнымі паклонамі апускаліся на залатыя табурэткі.

Покуль у катлах закіпалі баранавыя кірдзюкі з рысам, нявольнікі гуськом унеслі падрумяненыя пляцкі, смажаных фазанаў і качак, нашпігаваных фісташкамі. Валаклі вэнджаную рыбу, вялены вінаград ды іншыя фрукты.

Прыпёрлі і жбаночкі са смятанай, мёдам і віном, бо багатыя мусульмане пілі таксама, хоць і разбаўлялі віно вадой,— сяброўкі самі бачылі.

Віначэрпій з кубачкаў зняў атласныя сурвэткі.

Кожны посуд напоўніў ружовай вадкасцю. Прыгубіў для пробы ды з паклонам падаў шэйху. Зняў старанна яшчэ пробу з кожнага кубка — і баль пачаўся.

Служба час ад часу ўсім насіла толькі пахучую ваду для ўмывання рук.

Неўзабаве парадак парушыўся, бо ад вінных пароў захмялелі і нявольніцы, але не на столькі, каб нічога не бачыць.

I Кацярына прыглядалася ва ўсе вочы.

Усё было пышнае, цырыманіяльнае. Чалавек аж не верыў таму, што было перад ім — напэўна, Радзівілы, а то і каралі не лепш праводзілі вяселлі, як гэты звычайны шэйх.

А тая, з-за каго пачаўся ўвесь вэрхал,— амаль дзіця. Такіх горкіх дзяўчатак увялі ў палату з дзесяць. Кожная — пакрытая хусткай з галавой, з-пад яе завісалі толькі ленты, абшытыя меднымі і сярэбнанымі манеткамі.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 180
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)