Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула
Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула

Электронная книга - «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Сутарэнні Ромула». Краткое содержание книги:

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай : “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л.Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Багушэвіча.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 213
Перейти на страницу:

– А гэта дакладна пра наш кубак: “І полову кубка сребного, малюнкамі прыкрашоного, на особлівое захованіе, дзеля того, што кубок той ад продка нашого пана Іосіпа Вороновіча достаеться, і дорожей перлов і золата, і перстней са смарагдамі, бо кроў у ім. І другой половы не шукай, пакуль не надарыцца, што пан Іосіп заповедовал і што я тобе, пане Андрей, оповедывал, як ты сыну свойму старейшому оповедуеш, і кубак на алтар цэлы стане тылько з чатырох рук і з одной крыві. Так же опісую пріятелем своім, пану Янові і пану Юркові Мазынам по сту чірвоных золотых… Барва моя люнская, доломаны, і дылеі, і шапкі – служебніком моім. Рызы моі одомашковые і стыхар, і епітрахею на церков Святого Іосіпа”.

Дзверы ізноў рыпнулі…

– Сказаў жа, заняты – прыду праз дзесяць хвілінаў,— раўнуў у той бок Корб-Варановіч і вярнуўся да тастаменту. А ён сапраўдны дыктатар, запалохаў, відаць, падначаленых так, што па адной масніцы перад ім ходзяць.

– Далей згадваюцца яшчэ сябры, прыслуга… Міласэрныя ўчынкі… На сірот, удоваў… Гэта прапусцім… “Слугам нашыім Вяжэвічам надалей і павек лес наш вартоваці, і ані з лесу того з іх нікого не згоняці, і ані нічого з маетносці іх не адбіраці, і веры іх не чапаці, у імя святого Юр’я і волі продкове. Пісан у Ройна, року Божаго нароженья тісяча пятьсот пятьдесят шостого, месяца мая осмого дня”.

Граф, узрушаны, як дзіця, якому падарылі замест чаканай машынкі сапраўдны камп’ютар, працягваў разважаць над сакрэтамі тэстаменту, па ранейшаму ігнаруючы скаргі тэлефона, да якога далучыўся паланэзам графскі мабільнік. А Арсенія з багавейлівым жахам глядзела на Вячку, страшэнна задаволенага сабой, як цыган, што прадаў за рысака сляпую кабылу. Знайшоў усё-ткі артэфакт для завязкі сюжэта! І прыдбаў яшчэ адну марыянетку. А падрабіць мову дакумента шаснаццатага стагоддзя – яму на раз…

– Не сумнявайцеся, дакумент сапраўдны! У мяне толькі копія. Дам спасылку на піцерскі архіў, які толькі нядаўна рассакрэцілі – праверыце, – нібыта адчуў сумненні гераіні аўтар.

– І што далей? – змрочна прагаварыла Арсенія. – Будзем на кубку гадаць? Закінутыя скарбы шукаць?

– Беларусы шмат вякоў не могуць адшукаць самі сябе, – загадкава прагаварыў Скрыніч. – Ненавідзяць адно аднаго, знішчаюць адно аднаго, адмаўляюцца адно ад аднаго… Дзе за ўвесь час існавання Вялікага княства Літоўскага хоць адзін дакумент, напісаны на той мове, якая сёння называецца літоўскай? Усё, усё было – на беларускай… Дакументы, дыпламатычная перапіска, нават лісты Вітаўта і Ягайлы! – Вячка стукнуў кулаком па калене, нібыта з ім нехта тут спрачаўся. – У княстве згодна перапісу 1528 года восемдзесят адсоткаў шляхты былі беларусы! Ліцвіны! А сёння літоўцы прыязджаюць на экскурсію ў “былыя калоніі” і расказваюць, як іхнія рыцары “агнём і мячом” заваявалі гэтыя землі… А мы сціпла мэкаем, што й сапраўды, мабыць, па ўласнай гісторыі ля сценачкі хадзілі… Што тыя скарбы! Мяне больш цікавяць людзі. Мяне цікавіць мой апошні раман. Чаму ўзнікла варажнеча між Вяжэвічамі і Корб-Варановічамі, такімі падобнымі між сабою? Пра якую таемную царкву ідзе гаворка ў родавых дакументах? Што мусілі здзейсніць нашчадкі Корб-Варановічаў з гэтым кубкам, чаму ён рассечаны, чаму захоўваецца ў абодвух сем’ях? Пакуль трэба сабраць усё, што мы ведаем. Ты, Арсенія, сваякоў параспытваеш, спадар Даніла таксама сямейныя таямніцы страсане… Пра шаснаццатае стагоддзе наўрад хто памятае. Але нашы бліжэйшыя героі – Апанас Корб-Варановіч і Алесь Вяжэвіч заслугоўваюць надзвычай пільнай увагі. Пакідаю вам гэтую копію, у мяне яшчэ асобнік ёсць. Вы згодны, спадар Даніла?

Корб-Варановіч падняўся з-за стала і наблізіўся да някліканых гасцей. Парушынкі таньчылі ў сонечным промні, што працягнуўся між ім і Асяй з Вячкам, нібыта прывідны меч. Арсенія скурай адчувала небяспеку, якая сыходзіла ад гэтага волата, ад ягонай магутнай, але падцягнутай, – ані каліва тлушчу, адны цягліцы – паставы… Гэта цяпер у фільмах пра баявыя мастацтвы героі такія сабе шчуплыя ды жвавыя, як шалёныя конікі, а раней вой павінен быў быць вось такі – плячысты, упэўнены, здольны ўзняць двуручны меч і біцца нават са смяротнай ранай… Ён страшны ў гневе, але ж як спакойна і ўтульна – за спінай такога, калі ён цябе абараняе…

Для Асі гэты ваяр быў з варожага войска.

Граф нервовым жэстам адкінуў валасы з упартага ілба.

– Калі я адмоўлюся, гэта ж нічога не зменіць? Вы ўсё роўна нешта напішаце, дафантазіруеце… Я ўжо здагадаўся, што прататыпы вашых герояў – не толькі мой дзед, але й я з гэтай спадарыняй. Што ж мне, забіць вас на месцы, каб гэтага пазбегнуць? – на хвілю Арсеніі падалося, што Корб-Варановіч змагаецца з жаданнем здзейсніць сваю прапанову. – Паэтам дадзена асаблівая ўлада. Гэта нават Аўгуст Актавіян усвядоміў, хоць і саслаў Вяргілія мерзнуць у Адэсу. Не сумняюся, у вас атрымаецца чарговы выдатны раман. І мне, і маім магчымым нашчадкам далей з гэтым жыць. Што ж… – гісторык тужліва ўздыхнуў. – Зараз я дужа заняты. Рыхтуем зборнік дакументаў да юбілею інстытута. А вось у пятніцу, гадзіны ў тры, пастараюся вызваліцца і нешта пашукаць па тэме. Прыходзьце сюды, а вы… спадарыня Вяжэвіч, не забудзьцеся прыхапіць вашу палову майго кубка.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 213
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)